Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ГОРАНСКІ ШЛЯХ. Д арога ў в. Горанка Красн. ГОРА-ПАСЁЛАК. Пасёлак. Даўней тут жылі бедныя людзі. Капусціна Kip.w ГОРАЎ ЛУГ. Куп'істы, нязручны для касьбы луг. Малая Машчаніца Бял. ГОРБ м. Узвышанае месца. Слабада Асіп.ў ГОРБАЎКА ж. Няроўнае поле. Сідаравічы Маг. ГОРБАЎКІ мн. Гарыстая мясцовасць. Камяніца Бял. ГОРКА ж. Поле на ўзгорку. Баханы Хоц.; Частка горада на ўзвышаным месцы. Крычаў; Узгорак у лесе. Адаменка Бых.; Яр над рэчкай. Рудня Слаўг.; Хата на ўзгорку. Леніна Красн. ГОРКА КАБАЛЯ ж. Невялікі ўзгорак. Раней туг стаяла кузня. Рудня Клім. ГОРКАЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога ў в. Горкі Чэрык. ГОРКАУСКІ ЛЕС. Лес каля в. Горкі Чэрык. ГОРКІ мн. Лес на ўзвышаным месцы. Мокрае Бых., Крапіўня Касц., Коўоча Кліч.; Гарыстая мясцовасць. Нясята Кліч. ГОРЛА н. Вузкая палоска лесу ўздоўж балота. Ядраная Слабада Кліч. ГОРНАЕ н. Поле (за ўзгоркам). Капані Чав. ГОРЫ мн. Гарыстая мясцовасць. Уюн Бых., Барчыцы Kip., Раздзел Мсц.; Лес (на ўзвышаным месцы). Халмянка Чэрык.; Узгорак. Паводле падання, тут у 1912 годзе былі захаваны французы. Лудчыцы, Сапяжынка Бых., Коўоча Кліч. ГОСЛІВА ПОЛЕ. Лес. Даўней ён належаў пану Госліву. Селішча Клім. ГОСЛІЎ ХУТАР. Урочышча. Heкалі тут жыў пан Госліў. Гусарка Кпім. ГОСЦІКАВА ГАРА. Узгорак. Супанічы Маг. ГРАДКА ж. Участак сасновага лесу каля p. Сож. Сялец Мсц. ГРАДЫ мн. Месца ў лесе. Раней тут былі агароды. Глінь Чэрык., Забалоцце Бял. ГРАБАЛАЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога ў в, Грабалава Чав. ГРАБОВАЕ н. Мясціна ў лесе (з грабамі). Буда Касц.; Частка лесу за в. Дрычын Acin. ГРАБШЧЫНА ж. Лес. Раней тут раслі грабы. Белая Красн., Перагон Слаўг.; Лес каля в. Бутрамееўка Бых. ГРАВІЦА ж. Месца на полі. Раней тут раслі кусты. Кулешава Шкл. ГРАДА ж. Луг паміж двух азёр. Вепрын Чэрык.; Невялікае поле. Раней тут калгас сеяў гародніну. Шалаёўка Kip.; Частка p. Пціч каля в. Дрычын Acin.; Паяяна ў лесе. Тут растуць нібы на градцы суніцы. Гарожа Acin.; Паласа цвёрдай глебы сярод забалочанай мясцовасці. Вязаўніца Acin. ГРАДАВІНАж. Лес побач з в. Болін Красн. ГРАДАЧНАЯ н. Балота. Вакол яго знаходзяцца градкі. Хацень Клім. ГРАДЗЬ ж. Мясціна ў лесе. Тут растуць пераважна лісцевыя дрэвы. Молатаў Слаўг.; Балота ў лесе. Петухоўка Касц.; Палоска лесу (на ўзвышаным месцы). Макаранцы Маг. ГРАДКІ мн. Заліўны луг. Чырвоны Бор, Іскры Бял.; Поле. Раней тут бьіпі сялянскія надзелы. Ямнае, Бутрамееўка Бых., Нясята Кліч.; Мясціна ў лесе. Тут расце шмат грыбоў. Рожава Мсц. ГРАЗАЎКА ж. Дарога (праз забалочаную мясцовасць). Бель Крыч. ГРАЗІ мн. Лог. Раней тут былі канавы. Благавічы Чав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча, купісты
4 👁
 ◀  / 209  ▶