Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ад в. Глебава. Чорнае Шкл.; Поле. Даўней тут жыў гаспадар Глеб. Таценка Кліч.; Урочышча. Раней тут знаходзілася вёска. Дразды Кругл. ГЛЁКАЎ ЛУГ. Поле i сенажаць. Раней яны належалі кулаку Глёкаву. Камяніца Вял. ГЛІНАЎКАж. Частка вёскі. Раней тут жылі ганчары. Ордаць Шкл. ГЛІНІЦЫ мн. Лес (з гліністай глебай). Літоўск Кругл. ГЛІНІШЧА н. Сенажаць (каля лесу з гліністай глебай). Кіраўск; ГлінісТая мясціна каля вёскі. Тут бяруць (або бралі) гліну. Аўтухоўка, Вуда Клім., Нежкава Вял., Гай Кругл., Хонава Хоц., Слаўня Слаўг.; Поле (на гліністым месцы). Прылессе Чав.; Гліністае месца ў лесе. Косцінка Маг, Кароўчына Бых. ГЛІНІШЧЫ мн. Урочышча. Раней тут бралі гліну. Дразды Кругл., Поўстка Глуск., Бутрамееўка Бых.; Г'лінютае поле. КапаніЧав.; Гліністае месца ў лесе. Падзамша Глуск. ГЛУШЫНЫ РОЎ. Роў. Калісьці тут вадзілася шмат глушцоў. Катка Глуск. ГЛЫБОКАЯ ДАРОГА. Дарога ў нізіне. Горкі Крыч. ГЛЫБОКІ БРОД. Месца на рзчцы. Тут можна перайсці р. Сож. Вепрын Чэрык. ГЛЫБОЮ ЛЕС. Лес каля в. Глыбокае. Новая Ніва Маг. ГНАЁЎКА ж. Поле. Сюды на зіму вывозілі гной. Шалаёўка Юр. ГНЕЎКА ж. Балота з непраходным зараснікам. Клімавічы. ГНІЛІШЧА н. Забалочаная мясціна. Раней тут было балота. Сянная Кпім. ГНІЛЯКІ мн. Забалочаны луг. Сідаравічы Маг. ГНЯКОВА н. Урочышча. Раней тут быў пасёлак. Слабодка Кпіч. ГНЯТЫ мн. Вуліца. Некалі тут жыў Гнёт (мянушка). Слабада Кпім. ГОБАРАВАЎ ХУТАР. Поле. Даўней тут жыў кулак Гобар. Стужыца Маг. ГОБАРАЎ РОЎ. Роў. Раней каля яго жыў Гобар (прозвішча). Дрыбін Гор. ГОЙКАЎКАж. Вуліца. Калісьці тут збіралася i гуляла моладзь. Дубравіца Клім.; Луг. Раней тут жыў кулак Гой. Сямёнаўка Клім.; Лугавіна каля р.Лабжанкі. Некалі тут дзеці любілі скакаць з кручы ў ваду. Клімавічы. ГОЙКАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Гойкі, Глінь Чэрык.; Лес побач з р. Гойкаўка. Селішча, Гусарка Клім. ГОЙКАЎСКІЯ БАЛОТЫ. Луг. Тут працякае рачулка Гойкаўка. Селішча Кпім. ГОЛАЕ БАЛОТА. Багністая мясціна. Тут загінула шмат людзей Цяхцін Бял.; Забалочанае месца. Тут нічога не расце. Пруды, Пясчанка Шкл.; Паша. Раней на гэтым месцы было балота. Халмы Красн.; Луг. Некалі на гэтым месцы нічога не расло. Вуглы Шкл. ГОЛАЯ ПАЛЯНА. Месца ў лесе. Тут не растуць дрэвы. Марцянавічы Кругл. ГОЛАЯ ПЯТА. Поле. Kapaci Шкл. ГОЛДАЎКА ж. Неўрадлівае поле. Круча Кругл. ГОЛІКАВА ТАРА. Лес. Раней тут жыў ляснік Голік. Лебядзёўка Слаўг. ГОМАНАЎ САД. Поле. Калісьці на гэтым месцы быў сад, які належаў пану Гоману (мянушка). Грыбіна Кругл. ГОНЬ ж. Доўгая паласа зямлі. Слабада Acin. ГОНЬКАЎ БРОД. Неглыбокае месца на рацэ. Некалі каля яго жыла сям'я Гонькі. Ордаць Шкл. ГОРАНСКАЕ ПОЛЕ. Поле каля в. Горанка Красн. ГОРАНСКАЯ ПУШЧА. Вялікі лес недалёка ад в. Горанка Красн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

глінютае, сямя
3 👁
 ◀  / 209  ▶