мясціна ў лесе. Сідаравічы Маг.; Некалькі хат на ўзгорку. Вялікія Лазіцы Шкл., Маляцічы Кліч.; Узвышанае месца. Глінь Чэрык., Дужаўка Чав., Ржаўцы Шкл.; Урочышча. Раней тут згарэў хутар. Аўчыненкі Ш кл.; Поле. Даўней тут гарэла жыта. Раманавічы Маг.; Выгаралая сенажаць. Супанічы Маг. ГАСПОДНЯ СЛЯЗА. Крыніца. У ёй вада заўсёды студзёная i халодная. Папкоўка Гор. ГАСЦЮШЫНА ж. Поле. Славені Шкл. ГАТАР м. Сажалка. Нясята Кліч.; Невялікае дрэваапрацоўчае прадпрыемства каля сажалкі. Нясята Кліч. ГАТКА ж. Забалочаная мясцовасць. Стаялы Кліч. ГАТЮ мн. Рачулка. Праз яе пакладзены насціл з жэрдак. Зуі Крыч. ГАЎРЫЛАВА КОПАНЬ. Невялікая сажалка. Даўней каля яе стаяла хата Гаўрылы. Бахацец Чав. ГАЦЕЦКАЕ ВОЗЕРА. Непраходнае балота. Раней тут была сажалка, якую выкапаў Гацецкі. Жаркі Касц. ГАЦЬж, Грэбля. Разальмоў Хоц. ГЕБЕЛЕЎШЧЫНА ж. Лясок. Heкалі ён належаў пану Гебельсу. Займішча, Ордаць Шкл. ГЕДМАНАЎ ЛЕС. Паляна. Даўней тут жыў купец Гедман. Градзянка Acłn. ГЕЛІНА ПАЛЯНА. Мясціна. Раней тут быў хутар Гелі. Заеліца Глуск. ГЕНЕРАЛЬСКІ ЛУГ. Луг каля в. Давыдавічы Бых. ГЕНЬКАЎ ХУТАР. М ясціна. Калісьці тут жыў хутаранец Генька. Косцінка Маг. ГЕРМАНАВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут быў невялікі лес, які выкарчаваў Герман. Дубасна Мсц. ГЕРМАНАВА ТАРА. Месца каля ракі. Да вайны тут жыў немец 52 Герман, які меў малатарню. Мыслоціна Глуск. ГЕРМАНАЎ ЛЕС. Лес. Раней тут працаваў лесніком Герман. Збышын Kip. ГЕРМАНІЯ ж. Хаты на водшыбе. Сямёнаўка Клім.; Вуліца. Даўней тут жыў немец. Ціманава Клім. ГЕРОЎШЧЫНА ж. Луг. Тут пасвяцьсвойскіхжывёл. ЗарубецКрыч. ГІБАЛЫ мн. Гіблая балоцістая мясціна. Чырвоная Слабада Касц. ГІБЕЛЬНАЕ МЕСЦА. Непраходнае балота. Грудзінаўка Бых. ГІБЛАЕ БАЛОТА. Багністае балота. Раней тут часта гінулі людзі. Рудня Бял. ГІБЛАЕ МЕСЦА. Урочышча. Даўней тут было балота. Карпілаўка Клім. ПБЛАЯ СЦЕЖКА. Сцежка праз балота з в. Жаролы ў в. Рагі Слаўг. ГІРАЎШЧЫНАж. Лескаля в, Гіраўцы. Радомля Чав.; Рэчка. Паводле падання, некалі пан забіў гіраю мужыка i скінуў яго ў гэтую рэчку. Гутараўшчына Мсц. ГІРЫКАЎШЧЫНА ж. Поле. Раней яно належала Гірыку. Гіжэнка Слаўг. ГІТАРА ж. Паляна. Яна мае форму гітары. Баханы Хоц. ГІТАРЫН МАГАЗІН. М агазін. Калісьці ў ім працавала жанчына па мянушцы Гітара. Новы Быхаў Бых. ГІЦАЛЕВА MOPA. Возера. Некалі яго выкапаў Гіцаль (прозвішча). Бутла! Красн. ГЛАДЭХІН ХУТАР. Сенажаць. Раней тут жыў дзед Гладэй (мянушка). Сялец Гор. ГЛАФІРЫНА СЦЕЖКА. Сцежка. Некалі па ёй хадзіла цётка Глафіра ў ягады. Вязаўніца Acin. ГЛЕБАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Калісьці каля яе жыў панскі служка Глеб. Гарадзішча Маг. ГЛЕБАЎКА ж. Ягадная мясціна ў лесе. Яна знаходзіцца непадалёку
2 👁