ГАНЧАРНЯ. Пабудова ў канцы вёскі. Даўней тут жылі i працавалі ганчары. Горка Шкл. ГАНЧАРОВА БАЛОТА. Кустоўе. Раней на гэтым месцы было балога, якое знаходзілася каля Ганчаровай сядзібы. Мяжэнін Клім. ГАНЧАРОВА ДАРОГА. Дарога каля Ганчаровай сядзібы. Дрычын Асіп. ГАНЧАРОЎ ЛЕС. Лес. Даўней каля яго было мястэчка, у якім жылі ганчары. Туркі Бабр. ГАНЧАРОЎКА ж. Луг. Калісьці тут касіў ганчар. Дубна Слаўг.; Вуліца. Раней тут жыло шмат людзей з прозвішчам Ганчаровы. Іскань Бых.; Поле. Некалі туг было мястэчка, дзе жылі ганчары. Хімы Бабр.; Раён г. Крычава. Раней тут жылі ганчары. Крычаў; Поле. Калісьці тут здабывалі гліну. Зуі Крыч.; Урочышча. Даўней тут жылі ганчары. Нясята Кліч. ГАНЧАРЫ мн. Неўрадлівае гліністае поле. Стараселле Гор. ГАНЧАРЫШЧА н. Частка вёскі. Раней туг выраблялі гліняны посуд. Камяніца Бял. ГАНЭРЫКАЎ ХУТАР. Поле. Калісьці тут жылі кулакі Ганэрыкі. ЛіпеньАсіп. ГАПАЛЯДАК м. Поле i лес каля в. Ганнаўка Кпім. ГАПКІН В1Р. Bip на рацэ. Ён знаходзіцца насупраць Гапкінай хаты. Славені Шкл. ГАПУЛІН БЕРАГ. Месца на рацэ. Некалі тут утапілася дзяўчына Гапуля. Рудня Бял. ГАР м. Поле. Раней на гэтым месцы было балота, на якім доўгі час гарэў торф. Сабалёўка Клім.; Частка в. Паўлавічы Клім.; Выгаралы лес. Мосін Хоц.; Возера сярод вёскі. Тут заўсёды плаваюць гусі. Юзафоўка Хоц.; Выгаралае месца. Пятравічы, Падгор'е Бых.; Поле. Раней тут была няўдобіца, на якой выпальвалі старую траву. Балбечына Гор.; Невялікае балота, акружанае абгарэлымі кустамі. Раманькі Красн. ГАРАВАЯ ж. Лес (на ўзвышаным месцы). Дубоўка Кругл. ГАРАНАЕ н. Выгаралы лес. Мачулкі Бабр. ГАРАНШЧЫНА ж. Узвышанае месца ў в. Мядзвёдаўка Маг. ГАРБАВІЦКІ ГАЁК. Змешаны лес. Бялынкавічы Касц. ГАРБАКА ж. Няроўнае, з узгоркамі поле. Смолка Чав. ГАРБАЦЭВ1ЧАВА ПОЛЕ. Поле. Даўней яно належала Гарбацэвічу. Ручай Касц. ГАРБУЗОЎШЧЫНА ж. Поле. Раней тут жылі гаспадары па мянушцы Гарбузы. Балбечына Гор. ГАРБЫ мн. Узгаркаватае поле. Хал мы Маг. ГАРБЫЛЁВА ПОЛЕ. Поле. Раней яно належала сям'і Гарбылёвых. Забалоцце Бял. ГАРБЫЛІ мн. Поле на месцы выкарчаванага лесу. Каменка Чав. ГАРДЗЕЕВА ВОЗЕРА. Возера каля хаты дзядзькі Гардзея. Бялынкавічы Касц.; Балота. Даўней на гэтым месцы было возера, якое выкапаў Гардзей. Жаркі Касц. ГАРЛАЧ м. Месца на рацэ. Тут моцна віруе вада. Гута Клім. ГАРЛАЧОЎ ПАСЁЛАК. Поле. Раней тут быў хутар. Благавічы Чав. ГАРПІНІНА БАЛОТА. Поле. Раней тут жыла Гарпіна. Забалоцце Бял. ГАРШЧОК м. Месца ў лесе. Чорны Бор Бых.; Поле (па форме падобнае на гаршчок). Лічынка Бял. ТАРЫ мн. Балота. Некалі туг гарэўторф. Глухая Сяліба Бых.; Мясина ў лесе. Раней тут выпальвапі лес. Градзянка Acin. ГАРЫШЧА н. Поле на ўзгорку. Чырвоны Бор Бял.; Гарыстая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падгоре, сямі
22 👁