Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ГРЫМУЧАЯ КРЫНІЦА. Бурлівая крыніца. Селішча Клім. ГРЫШАВА СТАЛОТА. Невялікая сажалка. Некалі яе выкапаў Грыша. Ржавец Чэрык. ГРЫШАЕЎ ЛОГ. Лог. Даўней каля яго стаяла хата дзеда Грышая. Раздзел Мсц. ГРЫШАКОЎСКІ ЛЕС. Лес. Калісьці тут працаваў Грышка-ляснік. Тур'я Красн. ГРЫШКАВА БАЛОТА. Балота. Раней каля яго жыў кулак Грышка. Беражыстае Крыч. ГРЫШКАЎ ДУБ. Поле. Калісьці тут рос дуб, i пад ім знайшлі забітага Грышку. Буглаі Краон. ГРЫШКАЎ ЛЕС. Мясціна ў лесе. Некалі тут павесіўся Грышка. Брылі Маг. ГРЫШКАЎ САД. Поле. Раней на гэтым месцы была сядзіба Грышкі. Азёры Кругл. ГРЫШЧАНКА ж. Частка вуліцы. Тут жылі сваякі па прозвішчы Г рышковы. Дуцькі Бял. ГРЫШЧАНКОВА ПОЛЕ. Поле, Калісьці тут была Грышчанкова дзесяціна. Сялецкае Касц. ГРЭБЕЛЬКА ж. Насыпаная лясная дарога. Поўстка Глуск.; Насыпны ўзгорак. Гута Бабр. ГРЭБЕНЬ м. Частка ўзвышша на забалочанай мясцовасці. Ліпень Acin.; Вузкая паласа лесу. Заеліца, Стражы Глуск. ГРЭБЛЯГж. Былая назва р. Зубр. Сялецкае Касц. ГУБАЁЎ ЛЕС. Лес. Раней тут жыў ляснік Губаёў. Петухоўка Чав. ГУБАРЭЎШЧЫНА ж. Лес. Раней ён належаў Губарэвічам. Коўоча Клім. ГУБЕНСКАЕ ПОЛЕ. Раней тут знаходзілася в. Губеншчына. Горкі Крыч. ГУБЕНШЧЫНА ж. Лес. Крычаў. ГУДКІ ЛУГ. Луг каля p. Днепр. Следзюкі Бых. ГУЕВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут утапіўся Гуй. Ліпаўка Хоц. ГУЕВА ТАРА. Узгорак. У час Вялікай Айчыннай вайны тут змагаўся да апошняга Гуеў. Трасціно Хоц. ГУЖНЕЦКІ ЛЕС. Лес каля в. Гужні Бых. ГУЖОЎКА ж. Невялікае балота. Яно знаходзілася на лузе, i з яго цягалі сена. Прылессе Чав. ГУЗЯНКОВА БАЛОТА. Поле. Раней на гэтым месцы было балота, каля якога жыў Гузянок. Азарычы Слаўг. ГУЛІДАЎКА ж. Лес. Даўней тут вадзілася шмат ваўкоў. Гасподы Дрыб. ГУЛІДАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Гулідаўка. Акунёўка Шкл. ГУЛІДАЎСКІЯ БАЛОТЫ. Балоты каля в. Гулідаўка. Кішчыцы Шкл. ГУЛІМАВА БАЛОТА. Балота. Раней яно належала Гуліму (мянушка). Жаралы Слаўг. ГУЛЬБІШЧА н. Луг. Тут пасвяцца коні. Хамічы Kip.; Палянка. Калісьці тут збіралася моладзь. Цяхцін Бял. ТУЛЬСКАЯ РЭЧКА. Месца за вёскай. Раней тут была маленькая рэчка. Ядраная Слабада Кліч. ГУМЕННАЯ ж. Вуліца ў г. Крычаве. Тут знаходзіцца шмат складоў, Крычаў. ГУМЕНСКІЯ ПАЛІ. Зямельныя надзелы. Даўней яны належалі пану Гуменскаму. Трасціно Хоц. ГУМНІШЧА н. Поле. Калісьці тут стаялі гумны. Вець Бых., Шалаёўка Kip., Прылессе Чав; Урочышча. Раней тут былі гумны. Скоклева Чав., Камяніца Бял., Віроўка, Фёдараўка Касц., Красавічы, Уздзевічы Клім.; Луг. Heкалі на гэтым месцы стаяла гумно. Сялецкае Касц.; Паша. Даўней тут былі капгасныя гумны. Чорнае Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча, туря
2 👁
 ◀  / 209  ▶