Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ВІШОЎСКАЕ ВОЗЕРА. Возера ў в. Вішова Бял. ВОГНЕННАЕ БАЛОТА. Балота. У спякоту яно вельмі часта дыміцца. Лешча Шкл. ВОГНЕННАЕ МЕСЦА. Месца ў лесе. Тут у спякоту часта бывае пажар. Малыя Лазіцы Шкл. ВОГНЕННЫ ШАР. Сажалка. Тут збіраюцца рыбакі i распальваюць вогнішча. Ананічы Крыч. ВОГНІШЧА н. Урочышча. Некалі тут згарэў хутар. Літоўск Шкл. ВОЖАЎСКІ ЛЕС. Лес. Некалі тут жылі бандыты (y народзе іх называл! вожлы"). ГІапоўшчына Мсц. ВОЖЫШЧА н. Лес. Раней тут было поле, дзе вадзіліся вожыкі. Клічаў. ВОЗЕРА н. Месца на сенажаці. Калісьці тут было невялікае возера, якое потым перасохла. Рожава Мсц.; Азярцо. Высокае Клім.; Заліўны луг. Вайнілы Чав. ВОЗЕРНАЕ ПОЛЕ. Поле. Раней яно знаходзілася каля возера, якое высахла. Забалоцце Мсц. ВОЙСТРАЎ м. Лес. Раней тут было балота, пасярод якога знаходзіўся востраў. Падзамша Глуск.; Лес пасярод поля. Прудок Слаўг. ВОЙТАВА БАЛОТА. Балота. Калісьці яго выкапаў гаспадар па прозвішчы Войтаў. Краснаполле. ВОЙТАВА ЛЯДА. Поле. Калісьці тут Войт (мянушка) выкарчоўваў кусты. Каратышкі Гор. ВОКНЫ мн. Балота. У ім асобныя месцы (вокны) не зараслі мохам i напоўнены вадою. Градзянка Acin. ВОЛАВА ТАРА. Участак лесу. Аднойчы ваўкі тут з'елі вала. Боўкі Бых. ВОЛАВА н. Месца каля рэчкі. Калісьці там знайшлі волава. Лабковічы Крыч. ВОЛАК м. Дарога ад шашы да в. Зоры Бьоо ВОЛАС м. Поле. Раней тут быў хутар, дзе трымалі валоў. Глыбаў Красн., Цялуша Бабр. ВОЛІН ЛЕС м. Лес. Некалі яго садзіла Воля. Заеліца Глуск. ВОЛКАВА МЕСЦА н. Месца ў лесе. Тут шмат воўчых ягад. Вялікія Лазіцы Шкл. ВОЛКАЎ ХУТАР м. Хутар каля лесу. Раней там вадзілася шмат ваўкоў. Жалвінец Глуск. ВОЛМА ж. Упадзіна ў пойме рак i. Слабада Бых. ВОЛ ЧАС ж. Рэчка. Раней тут, паводле падання, утапіўся воўк. Камароўка Крыч. ВОЛЫК м. Зімовая дарога ў лесе. Па гэтай дарозе вывозяць волакам спіленыя дрэвы. Дарлівая Крыч. ВОЛЫНЕЖ м. Поле. Раней на гэтым месцы быў хутар. Добасна Kip. ВОЛЬПНА КЛАДКА. Кладка цераз канаву. Некалі яе зрабіла Вольта. Ігнатаўка Хоц. ВОЛЬПНА КРЫНІЦА. Крыніца з гаючай вадой. Непадалёк ад яе жыла Вольга. Шчокатава Дрыб. ВОЛЬКАВА ПЛЁСА. Месца на рэчцы. Ваевічы Кліч. ВОЛЬСКАЯ КРЫНІЧКА. Крыніца каля в. Вольса Kip. ВОЛЬСКІ ХУТАР. Поле. Калісьці тут жыў дзед Вольскі. Восава Acin. ВОЛЬЧЫКАВА СЕНАЖАЦЬ. Сенажаць. Раней на гэтым месцы жыў ляснік Вольчык. Слаўкавічы Глуск. ВОМШАР м. Балота. Даўней тут было многа моху. Ф альварак Глуск.; Поле на асушаным балоце. Астравец Шкл. ВОРАНАВА БАЛОТА. Балота. Тут водзіцца шмат варон. Г рыбы Красн. ВОРЛЯ ж. Гразкае месца на полі. Азер'е Ш кл.; Вялікая глыбокая канава. Тут ніколі не высыхав вада. Васілевічы Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

азере, зелі
3 👁
 ◀  / 209  ▶