Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ВОСАЎ м. Лес. Раней тут быў пасёлак. Галічы Клім.; Сенажаць. Склімін Клім. ВОСАЎСКАЕ ПОЛЕ. Поле. Калі цвітуць кветкі, тут збіраецца многа вос. Селішча Клім. ВОСІПАВА ДАРОГА. Дарога. Раней гэта была галоўная дарога на Магілёў, якая праходзіла каля хутара Bocina. Русенка Маг. ВОСІПАВА КАЦВІНА. Кустоўе. Некалі тут жыў селянін Bocłn. Антонаўка Чав. ВОСІПАЎ ДУБ. Дуб на беразе p. Друць. Ён быў пасаджаны лесником Восіпам. Чачэвічы Бых. ВОСІПАЎ ЛУГ. Луг каля сядзібы Восіпа. Ордаць Шкл. ВОСІПАЎКА ж. Лес. Калісьці ён быў пасаджаны Восіпам. Грозны Красн. BOCJ ПАЎШЧЫ НА ж. Луг. Некалі тут жыў хутаранец Восіп. Рэкта Слаўг. ВОСЛІЎСКі ЛУГ. Луг. Раней у час паводкі ён затопліваўся p. Вослік. Вялікая Машчаніца Бял. ВОСПІНЫ мн. Вялікі лес. Тут шмат высечаных дзялянак, Тур'я Красн.; Сасновы лес. Тут на сасонцы павесіўся Восіп. Буглаі Красн.; Лес. Некалі лесніком тут быў Восіп. Мхінічьг Красн.; Лес (пасаджаны Восіпам). Гута Бабр. ВОСТРАВЫ мн. Сухое месца на балоце. Рэут Кпім. ВОСТРАУ КАХАННЯ ж. Астравок пасярод ракі. Тут збіралася моладзь. Манастырок Чэр. ВОСТРАЎ м. Мясціна ў лесе. Тут заўсёды шмат грыбоў. Добрая Гор.; Узвышанае месца* на полі. Стайкі Клім.; Сухое месца на балоце. Красавічы Клім.; Паляна ў лесе. Валоўнікі Мсц.; Поле пасярод лесу, парослае кустоўем. Пральня Бял.; Мясціна, акружаная лесам. Ждановічы Шкл.; Частка г.п. Круглае, аддзеленая ад цэнтра невял ікай рэчкаў. Круглае. ВОСТРАЯ ТАРА. Тара з вострым верхам. Леніна Красн. ВОСТРАЯ ЛУКА. Дуброва на беразе р. Свіслач. Лапічы Acin. ВОСТРЫ ДУБ. Бераг рэчкі. Тут расце высокі дуб. Рудня Слаўг., Глуск; Бераг рэчкі. Тут стаіць абламаны бураю дуб. Круглае. ВОСТРЫЯ ЛУК! мн. Бераг на р. Сож у выглядзе лука. Язёры Чэрык. ВОТМУТ м. Балота, рэчка, кустоўе. Праточнае Бых. ВОТЧАБАРОК м. Мясціна каля лесу. Тут расло вельмі многа набору. Перагон Слаўг. ВОТЧЫНА ж. Лес. Сямёнаўка Клім. ВОЎКАВА БАЛОТА. Балота. Даўней тут утапіўся мужчына па імені Воўкаў Язёры Чэрык. ВОЎКАЎ ЛЕС. Лес. Раней на гэтым месцы быў панскі хутар. Добрая Гор. ВОЎЧА ЛОГАВА. Месца ў лесе. Раней тут было шмат ваўкоў. Гавяды Шкл. ВОЎЧА ЯМА. Мясціна ў лесе. Некалі тут было логава ваўкоў. Шалаёўка Kip. ВОЎЧАЕ БАЛОТА. Забалочанае месца ў лесе. Тут шмат ваўкоў. Дзернавая, Стайкі Красн.; Балота. Тут растуць воўчыя ягады. Стайкі Кпім.; Балота. Тут водзяцца ваўкі. Рудня, Камяніца Бял., Кіраўск, Бабоўка Кліч., Градзянка Acin;, Асавец Крыч. ВОЎЧАЕ ГОРЛА. Мясціна ў лесе. Раней тут вадзіліся ваўкі. Доўгае Кпіч.; Лес. Некалі тут паляўнічы перарэзаў ваўку горла. Стайкі Кпім. ВОЎЧАЕ ЛОГАВА. Мясціна ў лесе. Раней тут было шмат-ваўкоў. Асавец М аг., Чорны Бор Бых.; Непралазны густы ельнік. Тут водзяцца ваўкі. Чырвоны Бор Бял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

туря
4 👁
 ◀  / 209  ▶