ВІРЫ мн. Месца на рэчцы. Тут шмат віроў. Халмы Чав., Чырвоны Бор, Майск Бял.; Месца на рацэ. Тут хуткая, з завіхрэннем плынь. Іванаўка Крыч. ВІСЕЛЬНІЦА ж. Лес. Раней тут забілі лесніка. Траўна Красн. ВІСКУЧАЯ ж. Поле. Даўней ваўкі пераходзілі яго, ідучы ў лес або з лесу. Машавое Касц. ВІСЛІЦА ж. Катлавіна. У ёй доўга заставалася веснавая талая вада. Падгор'е Бых. BITABA ГАРА. Гара. Раней тут стаяла хата Віта. СласцёныЧав. ВІТАНЬ ж. Поле. Некалі тут былі хутары. Дубна Слаўг. ВІТАЎ КАЛОДЗЕЖАК. Яма ў лесе. Раней тут быў калодзеж. Ніканавічы Бых.; Калодзеж. Калісьці яго выкапау ляснік Вітаў. Гута Клім. ВІТАУ МОСТ. Мост. Зроблены на самым крутым павароце ручая. Доўгае Кліч. ВІХАРАВЫ ВЕРБЫ. Вербы. Капісьці іх садзіў чалавек па мянушцы Віхар. Мурын Бор Касц. ВІХОР м. Месца ў лесе. Раней тут стаяў маёнтак памешчыка Віхрова. Боўкі Бых. ВІХРА ж. Звілістая рэчка. Мсціслаў. ВІХРАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Калісьці яе выкапаў дзед Віхор (мянушка). Данькавічы Шкл. ВІХРАНЫ мн. Выток p. Віхра. Мсціслаў. w ВІЦЕНЕЎ РОЎ. Роў. Некалі каля яго быўхутар Віценя. Александрыя Шкл. ВІЦЬ ж. Балоцістая мясціна. Усохі Бых. ВІЦЬКАЎ ВЫГАН. Месца каля хаты Віцькі. Тут пасецца свойская жывёла. Літоўск Кругл. ВІЦЯНКОВА БАЛОТА. Балота. Раней каля яго была сядзіба Віцянкі. Бахацец Чав. ВІЧЫШЧА н. Поле. Некалі тут расла віка. Петухоўка Чав. ВІШАННІК м. Месца, дзе знаходзіцца дзіцячы сад. Раней там раслі вішні. Забялышын Хоц. ВІШАНЬКІ мн. Поле. Раней тут раслі вішні. Крукаўшчына Глуск., Данькавічы Шкл., Раздзел Мсц., Абідавічы, Гарадзец Бых.; Паляна ў лесе. Калісьці на гэтым месцы расло некалькі вішань. Пруды Ш кл.; Урочышча. Тут растуць вішні. Забялышын Хоц., Да коль Глуск.; Вуліца. Паабапал яе растуць вішні. Пераколь Кліч.; Мясціна каля вёскі. Раней тут быў хутар, дзе расло багата вішань. Opдаць Шкл.; Узгорак. Некалі тут расло шмат вішань. Займішча Шкл.; Месца ў вёсцы. Тут расце многа вішань. Стайкі Клім. ВІШАР м. Кустоўе (пераважна вішаннік). Перагон Слаўг. ВІШНЁВЫ ХУТАР. Месца ў вёсцы. Калісьці тут быў вялікі вішнёвы сад. Асавец Крыч. ВІШНЁЎКА ж. Нгзкае месца. Раней тут быў хутар, ад якога засталося толькі некалькі вішань. Лясная Слаўг.; Частка вёскі. Тут расло шмат вішань. Аўчыненкі, Малыя Лазіцы Ш кл.; Урочышча. Слаўня Слаўг.; Частка г. п. Кпічава. Тут у кожным двары расло шмат вішань. Клічаў; Лес. У ім растуць вішні. Галічы Клім; Забялышын Хоц. ВІШНЕЎСКІ ХУТАР. Сенажаць. Раней тут быў хутар пана Вішнеўскага. Лобжа Клім. ВІШНІЦАж. Поле. Раней тут раслі вішні. Рэкта Слаўг. ВІШНЯВАЯ ж. Паша (на месцы былога хугара, дзе расяі вішні). Ва-, лынеж Касц. ВІШНЯВВД м. Урочышча. Тут расце многа вішань. Недзведзь Клім. ВІШНЯНСКІ ШЛЯХ. Шлях каля в. Вішні Касц
Дадатковыя словы
падгоре
1 👁