Старонка 25
◀ / 209 ▶
БЕРАЖНІЦА ж. Вясковая вуліца (каля ракі). Дрычын Асіп. БЕРАЗОЎСКАЯ ГАРА. Узгорак. Калісьці на гэтым месцы стаяў маёнтак пана Беразоўскага. Катка Глуск. БЕРАЗЫЛІНЫ мн. Лес (з перавагай бяроз). Выдранка Красн. БЕРЛУЖ м. Мясціна ў лесе. Раней тут вадзіліся мядзведзі. Казелле Красн. БІБЛІЯТЭЧНЫ ПАСЁЛАК. Пасёлак у в. Нядашава. Тут знаходзіцца стары будынак бібліятэкі. Нядашава Маг. БІГАЁВА ХАТА. Невялікі лес. Калісьці тут жыў Бігай. Сетнае Крыч. БІЛАГУРАВА ЛАВАЧКА. Лаўка. Тут нярэдка збіраюцца старыя кабеты. Мурын Бор Касц. БІЛАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут жыў гаспадар Біла. Заеліца Глуск. БІНДЭЛЕВА ГАРА. Узгорак. Некалі на гэтым месцы жыў Біндэль. Асман-Касаева Бял. БІРУКОВА БАЛОТА. Поле. Раней тут было балота, якое знаходзілася за хатай Бірука. Ніканавічы Бых. БІРУКОЎ ХУТАР. Поле. Некалі на гэтым месцы быў хутар Бірука (прозвішча). Плешчыцы Шкл. БЛАКІТНЫЯ ТРАВЫ. Частка лугу. Тут расце шмат званочкаў. Стайкі Маг. БЛІЖНІЯ ХУТАРЫ. Мясціна недалёка ад вёскі. Раней тут былі хутары. Нясята Кліч. БЛОНЬ ж. Поле. Чарняўка Хоц. БОБРЫК м. Невялікая рачулка. Раней тут вадзілася шмат баброў. Хамінічы Гор. БОБРЫКАВА ЛЯДА. Невялікая палянка ў лесе. Некалі тут Бобрык (мянушка) сеяў жыта. Мокрае Бых. БОБРЫНКА ж. Месца на рэчцы. Тут вадзілася шмат баброў. Дабужа Бых. БОГАВА ГАРА. Узгорак пасярод лесу. Вольніца Бял. БОЖЫ ДАР. Нізіна ў лесе. Добрая Гор. БОКАТАЎСКІ БЯРЭЗНІК. Лясістая мясціна непадалёк ад в. Бокатаўка Маг. БОЛБАТАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Яна знаходзілася на хутары Болбата (мянушка). Заеліца Глуск., Заходы Шкл. БОЛМАТАВА ВУЛІЦА. Вуліца. На ёй жывуць чатыры сям'і Болматавых. Мурын Бор Касц. БОМБА ж. Частка ракі. Тут з ваенных часоў на дне захаваліся варонкі ад бомбаў. Сетнае Крыч.; Возера. У гады Вялікай Айчыннай вайны на гэтым месцы была вялікая яма ад бомбы. Ліпец Маг. БОМБІШЧА н. Мясціна з глыбокімі ямінамі. У час Вялікай Айчыннай вайны тут ішоў цяжкі бой, пасля якога засталося шмат варонак ад снарадаў. Рудкаўшчына Гор. БОНАХАЎ РАВОК. Роў. Раней недалёка ад яго жыў дзядзька Бонах. Доўгавічы Мсц. БОРАХАВА н. Лес. Бутрамееўка Бых. БОРКАВА ВОЗЕРА. Возера. Некалі тут утапіўся хлопец Барыс. Касцюковічы. БОРКАЎ ЛЕС. Лес. Некалі яго пасадзіў ляснік Борка (ласк.-пам. ад Барыс). Рудкаўшчына Гор. БОРКІ мн. Невялікі лес. Косцінка Маг. БОРЦЫ мн. Луг. Раней тут праходзілі спаборніцтвы. Казелле, Горы Красн. БОРЫШЧА н. Поле. Раней на гэтым месцы быў бярозавы гай. Дубраўка Касц. БОЧКАВАЯ ВУЛІЦА. Кальцавая вуліца г. Крычава. БРАДОК м. Мост цераз неглыбокі ручай. Зацішша Маг.; Вуліца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 209 ▶