Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
БЕЖАВЫ ГАЙ. Гай. Бялынкавічм Касц. 1 БЕЗНА ж. Гразкае балота. Каменка Гор. БЕЗНАЗВАНКА ж. Рэчка (не мае афіцыйнай назвы). Падлешчанка Kip. БЕЗЫМЕННАЕ ВОЗЕРА. Возера ў в. Беразет-ня Мсц. БЕКАСАЎ БРОД. Брод на р. Басі. Калісьці паблізу ад яго жыў хутаранец Бекас. Кіркоры Чав. БЕЛАБАРОДКА ж. Поле. Паводле падання, тут з'яўляўся прывід з белай барадой. Замышкі Кругл. БЕЛАБОКАВА н. Поле. Тут гняздзяцца сарокі. Раней на гэтым месцы быў хутар. Забалоцце Бял. БЕЛАЕ БАЛОТА. Балота. У ім вельмі чыстая в ада. Ліпень Acin. БЕЛАКАМЕНСКІ МОСТ. Мост. Ён злучае в. Белы Камень з іншымі вёскамі. Бялынкавічы Касц. БЕЛАНОВІЧАВЫ ЗЕМЛІ. Палі. Раней тут быў маёнтак пана Белановіча. Каменка Шкл. БЕЛАЯ ДУБРОВА. Лес. Тут шмат дубоў i бяроз. Прудок Слаўг. БЕЛАЯ ЛУЖА. Урочышча. Тут шмат лужын, у якіх празрыстая вада. Лука Acin. БЕЛАЯ НАТАПА. Рэчка каля в. Беразетня Мсц. БЕЛАЯ ХАТА. Вучэбны корпус школы-інтзрната, пафарбаваны ў белы колер. Раней — графскі будынак. Ямнае Бых. БЕЛІВІЦА н. Луг. Тут дояць кароў удзень. Аляксандраўка Слаўг. БЕЛІЦА н. Невялікае імшыстае балота. Падгор'е Бых. БЕЛКІ мн. Частка лесу. Тут водзіцца шмат вавёрак. Баханы Хоц. БЕЛЫ БРОД. Нізкая мясціна. Тут заўсёды летам стаіць вялікая лужына, у якой вада белага колеру. Гарадок Глуск. БЕЛЫ БЯРЭЗНІК. Поле. Раней Тут рос бярэзнік. Таценка Кпіч. БЕЛЫ BIP. Рэчка. Некапі тут было неглыбокае, з чыстай вадой возера. Язёры Чэрык. БЕЛЫ ДОМ. Двухпавярховы дом. Першы ў в. Нясята, пафарбаваны ў белы колер. Нясята Кпіч.; Дом белага колеру. Даўней тут жыў пан Жукоўскі. Дашкаўка Маг. БЕЛЫ КАМЕНЬ. Лес (з перавагай бяроз). Крычаў. БЕЛЫ КАПЕЦ. Папяна. Тут укапаны белы слуп. Трасціно Хоц. БЕЛЫ КАР'ЕР. Кар'ер (з вадой белага колеру). Лабковічы Крыч. БЕЛЫ ЛЕС. Бярозавы гай (каля балота). Клімавічы. БЕЛЫ ЛУГ. Луг. Тут расце многа рамонкаў. Звянчатка Клім. БЕЛЫ МОСТ. Мост, пафарбаваны ў белы колер. Нясята Кліч. БЕЛЫ РОЎ. Рэчка. На яеберагах белы пясок. Трасціно Хоц. БЕЛЫ РУЧЭЙ. Ручэй (на месцы высахлай ракі). Таценка Кліч. БЕЛЫЯ КАР'ЕРЫ. Азёры. Раней на гэтым месцы капалі белую гліну. Вялікая Бароўка Маг. БЕЛЫЯ ЛУЖЫ. Невялікія балотцы сярод лесу (з чыстай вадой). Гарадзянка Acin. БЕЛЫЯ ПЯСКІ. Частка берагу рэчкі (з белым пяском). Вялікія Бардзінічы Чав. БЕЛЫЯ РЭЧКІ. Урочышча. Некая! тут было шмат крыніц. Збышын Kip. БЕЛЬСКІ БОР. Бярозавы лес. Кароўчына Дрыб. ВЕЛЬСК! ЛЕС. Лес каля в. Белая Красн.; Лес. Даўней ён напежаў Бельскаму (прозвішча). Займішча Шкл. БЕЛЬШЧЫНА н. Лес вакол в. Бель Крыч. БЕЛЯБЕЕЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут жыў хутаранец Белябей (мянушка), які вельмі добра спяваў. Заеліца Глуск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляўся, карер, кареры, лўжы, падгоре
4 👁
 ◀  / 209  ▶