Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
БЕРАЖНІЦА ж. Вясковая вуліца (каля ракі). Дрычын Асіп. БЕРАЗОЎСКАЯ ГАРА. Узгорак. Калісьці на гэтым месцы стаяў маёнтак пана Беразоўскага. Катка Глуск. БЕРАЗЫЛІНЫ мн. Лес (з перавагай бяроз). Выдранка Красн. БЕРЛУЖ м. Мясціна ў лесе. Раней тут вадзіліся мядзведзі. Казелле Красн. БІБЛІЯТЭЧНЫ ПАСЁПАК. Пасёлак у в. Нядашава. Тут знаходзіцца стары будынак бібліятэкі. Нядашава Маг. БІГАЁВА ХАТА. Невялікі лес. Калісьці тут жыў Бігай. Сетнае Крыч. БІЛАГУРАВА ЛАВАЧКА. Лаўка. Тут нярэдка збіраюцца старыя кабеты. Мурын Бор Касц. БІЛАУШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут жыў гаепадар Біла. Заеліца Глуск. БІНДЭЛЕВА ТАРА. Узгорак. Некая! на гэтым месцы жыў Біндэль. Асман-Касаева Бял. БІРУКОВА БАЛОТА. Поле. Раней туг было балота, якое знаходзілася за хатай Бірука. Ніканавічы Бых. БІРУКОЎ ХУТАР. Поле. Некалі на гэтым месцы быўхутар Бірука (прозвішча). Плешчыцы Шкл, БЛАКІТНЫЯ ТРАВЫ. Частка луіу. Тут расце шмат званочкаў. Стайкі Маг. БЛІЖНІЯ ХУТАРЫ. Мясціна недалёка ад вёскі. Раней тут был i хутары. Нясята Кліч. БЛОНЬ ж. Поле. Чарняўка Хоц. БОБРЫК м. Невялікая рачулка. Раней тут вадзілася шмат баброў. 'Хамінічы Гор. БОБРЫКАВА ЛЯДА. Невялікая палянка ў лесе. Некалі тут Бобрык (мянушка) сеяў жыта. Мокрее Бых. БОБРЫНКА ж. Месца на рэчцы. fy r вадзілася шмат баброў. Дабужа Бых. БОГАВА ГАРА. Узгорак пасярод лесу. Вольніца Бял. БОЖЫ ДАР. Нізіна ў лесе. Добирая Гор. БОКАТАЎСКІБЯРЭЗНІК. Лясістая мясціна непадалёк ад в. Бокатаўка Маг. БОЛБАТАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Яна знаходзілася на хутары Болбата (мянушка). Заеліца Глуск., Заходы Шкп. БОЛМАТАВА ВУЛІЦА. Вуліца. На ёй жывуць чатыры сям'і Болматавых. Мурын Бор Касц. БОМБА ж. Частка ракі. Тут з ваенных часоў на дне захаваліся варонкт ад бомбаў. Сетнае Крыч.; Возера. У гады Вялікай Айчыннай вайны на гэтым месцы была вялікая яма ад бомбы. Ліпец Маг. БОМБІШЧА н. Мясціна з глыбокімі ямінамі. У час Вялікай Айчыннай вайны тут ішоў цяжкі бой, пасля якога засталося шмат варонак ад снарадаў. Рудкаўшчына Гор. БОНАХАЎ РАВОК. Роў. Раней недалёка ад яго жыў дзядзька Бонах. Доўгавічы Мсц. БОРАХАВА н. Лес. Бутрамееўка Бых. БОРКАВА ВОЗЕРА. Возера. Некалі тут утапіўся хлопец Барыс. Касцюковічы.ў БОРКАЎ ЛЕС. Лес. Некалі яго пасадзіў ляснік Борка (ласк.-пам. ад Барыс). Рудкаўшчына Гор. БОРК! мн. Невялікі лес. Коецінка Маг. БОРЦЫ мн. Луг. Раней тут праходзілі спаборніцтвы. Казелле, Горы Красн. БОРЫШЧА н. Поле. Раней на гэтым месцы быўбярозавы гай. Дубрава Касц. БОЧКАВАЯ ВУЛІЦА. Кальцавая вуліца г. Крычава. БРАДОК м. Мост цераз неглыбокі ручай. Зацішша Маг.; Вуліца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
7 👁
 ◀  / 209  ▶