каля сажалкі. Абапал яе растуць кусты. Следзюкі Бых.; Брод праз лясную рачулку. Пчэльня Слаўг.; Неглыбокае месца на рэчцы. Банькі Кругл.; Урочышча. Раней тут працякаў ручай. Зоры Чэрык. БРАДОЎСКАЯ СЦЕЖКА. Сцежка да в. Брады Чав. БРАДЫ мн. Неглыбокая купальня. *Лудчыцы Бых.; Брод праз балота. Косцінка Маг., Стайкі Клім.; Сенажаць за бродам. Поўстка Глуск.; Мясціна ў лесе (вялікія лужыны, якія ніколі не высыхаюць, i таму іх заўсёды абыходзяць). Ядраная Слабада Кліч. БРАЗГУН м. Крынічка. Вада ў ёй бруілася з шумам. Язёры Чэрык. БРАЙЦАВА ВОЗЕРА. Возера. Некалі яго выкапалі браты Брайцавы. Забялышын Хоц. БРАК м. Поле (няўдобіца). Перагон Слаўг. БРАКАЎШЧЫНА ж. Лес каля в. Бракава Маг. БРАМА ж. Школьны стадыён каля вёскі. Раней тут было балота. Загаранкі Кругл.; Месца ў пачатку в. Літоўск. Некалі тут стаяла брама. Літоўск Кругл. БРАНСКІ ЛЕС. Лес. Знаходзіцца на мяжы Краснапольскага i Краснагорскага (Бранская вобл.) раёнаў. Леніна Красн. 6РАТАЧКІНА МЕСЦА. Месца на рэчцы. Некалі тут утапіўся ляснік Братачкін (прозвіш ча). Буглаі Красн. БРАТКІ мн. Сенажаць. Раней на гэтым месцы жылі два браты. Лільнікі Кліч., Бель Мсц., Дразды Кругл. ў БРАЎКІ мн. Ускраек лесу (невялікія агрэхі сярод поля, зарослыя яры). Ніканавічы Бых. БРАЎНІЧЫ м. Лужок паміж палямі. Па сваёй форме ён нагадвае браўнінг (пісталет). Чырвоны Бор Бял. БРАЦКАЕ н. Вялікі хваёвы лес. На яго ўскрайку знаходзяцца брацкія могілкі. Шчокатава Дрыб. БРАЦЬКАВІЧЫ мн. Частка вёскі. Раней туг жылі багатыя браты. Епькаўшчына Кругл. БРАЦЯНКІН ДВОР. Урочышча. Туг знаходзілася хата дзеда Брацянкі. Бялынкавічы Касц.. БРОВАРШЧЫНА ж. Поле. Калісьці на гэтым месцы быў бровар. Праточнае Бых. БРОД м. Неглыбокае месца на рацэ. Тут пераганяюць кароў, коней. Каменка, Бель Мсц., Славені Шкл., Няраж, Баркапабава Бых.; Лес. Некалі тут было балота. Кострычы Kip.; Шырокая дарога. Калісьці тут гуляла моладзь. Крычаў; Балота. Тут заўсёды косяць траву. Леніна Красн.; Дарога памЬк лугам i лесам: Следзюкі Бых. БРОДАК м. Неглыбокая мясціна на рацэ. Вепрын Чэрык.; Невялікая палоска зямлі. Крычаў. БРОДАЎСКАЯ СЦЕЖКА. Сцежка да в. Брады Глуск. БРОДДЗЕ н. Лес. Некалі тут было балота, пасярод якога быў брод. Краснае Глуск. БРОДНАЕ н. Поле. Побач з ім знаходзіцца брод праз раку. ГіжэнкаСлаўг. БРОЛЬКІН КУРГАНОК. Узвышанае месца. Бялынкавічы Касц, БРОЎКА ж. Вузенькая сцяжынка (паміждвумапалямі). Васілевічы Маг. БРУЁЎСКІ ЛЕС. Лес каля в, Бруёўка Хоц. БРУС м. Мясціна ў лесе. Тут растуць дрэвы, якія выкарыстоўваюць для будоўлг Самулкі Чав. БРУСАВА БАЛОТА. Забапочаная мясціна. Раней тут раслі брусніцы. Затоны Гор. БРУСІНКАж. Балоцістая мясціна. Н екал i тут раслі брусніцы. Доўгае Кліч
5 👁