Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
БАРСУКОВА БАЛОТА. Балота. Калісьіді тут вадзіліся барсукі. Сычкава Бабр. БАРСУКОЎШЧЫНА ж. Лес. Некалі туг было шмат барсукоў. Рэкта Слаўг. БАРЦЫЦКІ ЛЕС. Лес каля в. Барчыцы Kip. БАРШЧОЎ м. Лес i поле. У даваенныя гады тут быў пасёлак. Асман-Касаева Бял. БАРЫНА МАЛАЯ. Невялікі бор. Альхоўка Чав. БАРЫНАЎ КУТОК. Луг. Раней тут заўсёды касіў Барын (прозвішча). Рэкатка. Гор. БАРЫСАВА БАЛОТА. Балота, зарослае куетамі. Даўней сюды Барыс хадзіў у дровы. Дубна Слаўг. БАРЫСАУ БЯРЭЗНІК. Бярозавы гай. Некалі яго пасадзіў Барыс. Паўловічы Клім. БАРЫСАЎ ЛОГ. Сенажаць. Зарэсце Маг. БАРЫСАЎСКІ ЛЕС. Лес. Некалі ён належаў пану Барысаву. Трасціно Хоц. БАРЫСАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Некалі тут жыў Барысаў. Слабодка Кліч. БАРЫСКАЎСКІ ШЛЯХ. Дарога да в. Барыскавічы Шкл. БАРЫСЬКАЎ ЛЕС. Лясок. Раней ён напежаў Барыську (ласк.-пам. ад Барыс). Займішча Шкл. БАСАЎСКІ ЛЕС. Лес. Калісьці яго ласадзіў багаты селянін Басаў. Клін Мсц. БАСЕВА ПАДСОЧКА. расновы лес. Тут рабочы Бай збіраў смалужывіцу. Холстава Бых. БАСКОЎСКІ ЛОГ. Луг. Даўней ён напежаў Баскоўскім. Боркі Kip. БАТАРЭЯ ж. Узвышанае месца. У час вайны 1812 года тут стаяла батарэя гармат. Сенькава Гор. БАТРАК м. Луг. Забялышын Хоц. БАТРАЦКІЯ ПАЛ1. Поле. Раней яны належапі батракам. Данькавічы Шкл. БАТРОК м. Луг. фядотава Буда Клім. БАТУРАВЫ ЗЕМЛІ. Лес. Раней ён належаў пану Батуру. Сісенева Шкл. БАТУРЫНА БАЛОТА. Балота (непадалёк ад хаты Батуры). Заходы Шкл. БАТУРЫНА н. Лес. Некапі тут лесніком быў Батурын. Залесавічы Крыч. БАТУРЫHCKI м. Кустоўе. Даўней на гэтым месцы жыў паляўнічы Батура. Pari Слаўг. БАЎТУНОВА ЛУЖА. Сажалка. У ёй водзіцца многа рыбы. Зарубец Крыч. БАХАНЬ ж. Бапоцістая непраходная мясціна. Гладкова Чав. БАХАНЬСКАЕ БАЛОТА. Балота. Некапі тут утапілася бабка Баханька. Хачынка Бых. БАХАЦКАЯ СЦЯЖЫНКА. Сцежка да аўтобуснага прыпынку. Смолка Чав. БАЧОЎ м. Луг. Калісьці тут раслі дубы, з якіх выраблялі бочкі. Казакоўка Сл аўг. БАЧЭЙКА ж. Плёс на рэчцы. Падгор'е Бых. БАШАРЫ мн. Поле. Доўгавічы Мсц. БАШАРЫМАВА ДВОРЫШЧА. Поле. Раней тут жылі гаспадары Башарымавы. Бутрамееўка Бых. БАЮРОЎ ЛОГ. Луг. Калісьці ён належаў Баюру. Ціманава Клім. БАЯВАЯ ж. Вірлівая хуткаплынная рака. Чарнагразь Бых. БАЯВАЯ КАНАВА. Поле. Даўней туг працякала рэчка. Чорны Бор Бых. БАЯВЫ ПАСЁЛАК м. Пасёлак у в. Звянчатка. Тут часта б'юцца пеўні. Звянчатка Клім. БАЯРСКАЕ БАЛОТА. Балота. Некалі тут загінуў багаты чалавек. Ракушава Кругл. БАЯРСКІ ПАСЁЛАК. Пасёлак. Раней туг жыў баярын. Ліпец Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, падгоре
4 👁
 ◀  / 209  ▶