БАРАВІКОЎ РОЎ. Роў. Даўней тут жыла сям'я Баравіковых. Мікапаеўка \ Маг. БАРАВІНА м. Лес. Бутрамееўка Бых. БАРАВІЦА ж. Поле (акружанае борам). Лебядзёўка Слаўг. БАРАВІШЧА н. Балота. Некалі тут было шмат баравікоў. Прыгаўка Шкл. i БАРАВУШКА ж. Дарога да бору. Ордаць Шкл. БАРАВЫЯ мн. Лес. Калісьці тут расло шмат баравікоў. Пагост Глуск. БАРАДЗЕНСКАЯ СЦЕЖКА. Дарога з в. Барадзенкі да лесу. Трылесіна Гор. БАРАК м. Поле. Раней тут людзі будавалі сабе баракі. Хімы Бабр. БАРАНАВА БАЛОТА. Балота. Даўней каля яго жыў Баранаў. Ваевічы Кліч. БАРАНАВА ГАРА. Узвышаная мясціна. Паводле вясковага падания, тут пахаваны пан Баранаў (прозвішча). Камяніца Бял., БАРАНАВА н. Лес. Некалі тут быў луг, які касіў Баранаў. Баравая Касц. БАРАНАВА ПЕЧ. Мясціна ў лесе. Калісыді тут жыў ляснік Баранаў. Прыпёчына Чэрык. БАРАНАЎ ЛЕС. Месца ў лесе. Некалі тут жыў селянін Баранаў. Халмы Чав. БАРАНАЎ РОГ. Бераг ракі. Ён мае форму баранова рога. Цяцерына Кругл. БАРАНАЎКА ж. Мясціна ў лесе (падобная на бараноў рог). Гавяды Шкл. БАРАНHl ЛОГ. Могільнік для жывёл. Тут былі закапаны жывёлы, загінуўшыя адхвароб. Малінаўка Бял. БАРАНЧЫК м. Дарога на полі (па форме падобная на абаранак). Kyлешава Шкл. БАРАНЧЫКІ мн. Луг. Тут пасвяцца бараны. Стайкі Клім. БАРАНЬ ж. Сасновы лес. Усохі Бых. БАРАЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога да в. Баравая. Дубраўка Касц. БАРАХЧЫНАж. Урочышча. Раней тут жыў хутаранец Барахоўскі. Гародня Чав. БАРАШКОЎ РОГ. Зямельны надзел. Некалі яго апрацоўваў Бар а ш ў. Вялікая Машчаніца Бял. БАРВІКОВА БАЛОТА. Балота. Раней вакол яго было поле, якое належала Барвікову. Вепрын Чэрык. БАРДАВАЯ ж. Возера. Каб трапіць на луг, калісьці людзі пераходзілі возера ўород. Сідаравічы Маг. БАРДЗІЛОЎСКАЕ БАЛОТА. Балота ў лесе каля в. Бардзілы Чав. БАРДЗІЛОЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут жыў пан Бардзілоў. Алюты Шкл. БАРДЗІНІЦК! ЛЕС. Лес каля в. Вялікія Бардзінічы Чав. БАРДЗІЧЫ мн. Сасновьі лес. Тут водзіцца шмат дзікоў. Тур'я Красн.; Бор. ЕСькаўка Дрыб. БАРДУКОЎКА ж. Сенажаць i балота. Іваноўка Касц. БАРДУНОК м. Мясціна ў лесе. Раней тут жыў ляснік Бардунок. Іванаўка Крыч. ў БАРКАСАЎ РОЎ. Роў. Раней каля яго была сядзіба гаспадара Баркасава. Зуі Крыч. БАРКАЎЦЫ мн. Частка в. Мокрае Бых. БАРКІ мн. Лес. Праточнае Бых. БАРОК м. Узлесак. Тут растуць маладыя сосны. Дрычын Acin., Прудок Слаўг. БАРСІКІ мн. Кустоўе. Тут водзяцца барсук!. Хацілавічы Крыч. БАРСУКІ мн. Сенажаць. Раней тут вадзіліся барсукі. Сялец Гор.; Лес. Некалі тут было шмат барсукоў. Глінь Чэрык
Дадатковыя словы
сямя, туря, ўброд
2 👁