БАЙКІ мн. Межы на людскіх сядзібах. Следзюкі Бых. БАЙКОЎКА ж. Рэчка. Калісьці яна належала пану Байкову. Гусарка Клім. БАКАВОЕ н. Месца на павароце ракі. Паўлавічы Клім. БАЛАГАН м. Месца ў садзе. Раней тут захоўваліся яблыкі. Дашкаўка Маг. БАЛАТЫ мн. Месца на рацэ. Тут дзве рачулакі зліваюцца ў адну раку. Камяніца Бял. БАЛАХОННАЕ ВОЗЕРА. Возера. Некалі яго выкапаў Балахонаў (прозвішча). Раманавічы Маг. БАЛАЦЯНКІ мн. Поле. Яно часта заліваецца вадой. Шчацінка Шкл. БАЛГАНІШЧАн. Кустоўнік. Раней тут быў цыганскі табар. Перагон Слаўг. БАЛГАНЫ мн. Урочышча. Некапі тут быў хутар Бапганавых. БоркіКір. БАЛКА ж. Праход праз балоцістую мясціну. Забапацце Чав. БАЛОННЕ н. Поле. Раней на гэтым месцы было балота. Гарадзец Шкл. БАЛОТНАЯ ж. Вуліца Касманаўтаў у в. Кадзіна. Раней тут было балота. Кадзіна Маг. БАЛОТНІКІ мн. Могілкі ў нізіне каля в. Шчацінка Кругл. БАЛОТНЯ ж. Частка вёскі каля балота. Ніканавічы Бых. БАЛ ОТЦЫ мн. Забалочаная мясцгна. Сідаравічы Маг. БАЛОЦІНАж. Луг. Раней тут было балота. Трылесіна Гор.; Невялікае балоту. Недзведзь Клім. БАЛОЦЦЯ ж. Вялікі луг каля Дняпра. Тут шмат забалочаных мясцін. Пруды Шкл. БАЛЬШАК м. Шырокая да рога праз вёску. Уюн Бых., Коўоча Кліч.; Выступ у лесе. Славені Шкл. БАЛЬШАЯ B13IPKA. Сцежка ў лесе. Слабодка Кліч. 20 БАЛЬШАЯ ЗАТОКА. Возера. Праточнае Бых. БАЛЬШАЯ РЖОЎКА. Вялікае поле. Тут добра родзіць жыта. Скляпава Кругл. БАЛЬШАЯ ШЧЫРЫЦА. Вялікі хваёвы лес (уперамешку з арэшнікам i маліннікам). Чырвоны Бор Бял. БАЛЬШОЕ БАЛОТА. Забалочаная мясціна ў лесе. Ядраная Слабада Кліч. БАНГЕРШЧЫНАж. Лес. Раней туг быў маёнтак пана Бангерскага. Зуі Крыч. БАНДЗІЦКАЯ ГРАДА. Мясціна ў лесе. Да рэвалюцыі тут хаваліся бандыты, якія абкрадалі жыхароў навакольных вёсак. Мыслоціна Глуск. БАНЕВІЧАВА н. Поле. Некалі тут была сядзіба Баневіча. Лука Acin. БАНІШЧА н. Сметнік. Даўней тут была лазня. Глінь Чэрык. БАННАЯ ВУЛІЦА. Вуліца. Тут знаходзіцца капгасная лазня. Абідавічы Бых. БАНЬКАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Некалі тут быў хутар Банькоўскіх. Дубраўка Маг. БАНЬКОЎСКІ ЛЕС. Лес. Калісьці ён належаў пану Банькоўскаму. Банькаўшчына Маг. БАРАБАНШЧЫКАВА ТАРА. Узвышанае месца каля вёскі. Раней тут быў хутар Барабанава. Чарнаўцы Чав. БАРАБАШЫХА ж. Паляна ў лесе. Даўней тут касіў траву Барабанаў, Праточнае Бых. БАРАВАЯ ДАРОГА. Дарога да бору. Круча Кругл. БАРАВАЯ ж. Калгасныя палі. Нека л i на гэтым месцы быў бор, паблізу якога стаяла царква. Градзянка Acin БАРАВАЯ КРЫНІЦА. Крыніца (у бары). Шчарбачы, Маляцічы Крыч
Дадатковыя словы
коўбча
4 👁