Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
дажывала свой век яго жонка. Мыслоціна Глуск. БАБІНА ТАРА. Узгорак. Даўней тут сустракаліся маладыя хлопцы i х дзяўчаты. Карпачы Клім. БАБІНА МОРА. Возера, заросшае травой. Раней тут жанчыны мыл i бялізну. Харошкі Маг. БАБІНА ПАЛАСА. Мясціна ў лесе. У час Вялікай Айчыннай вайны тут немцы забілі жанчыну. Рэкатка Гор. БАБОВІШЧА н. Участак поля. Раней тут сеялі боб. Глінь Чэрык. БАБОЎКА н. Травя ні стая мясціна. Раней тут было поле, на якім сеялі боб. Дубраўка Маг. БАБРАВІННЕ н. Мясціна на р. Вабіч. Некалі тут вадзілася шмат баброў. Загаранкі Кругл. БАБРАВ1ЦА ж. Месца на лузе кэля р. Днепр. Калісьці тут вадзіліся бабры. Дашкаўка Маг. БАБРОВА ЛОГАВА. Балота. Туг водзяцца бабры. Зуі Крыч. БАБРОВІК м. Мясціна на рацэ. Туг водзяцца бабры. Александрыя Шкл. БАБРОВ1ЦКАЯ СЦЕЖКА. Сцежка да грыбнога лесу. Бялынкавічы Касц. БАБРОВЫ ХАТЫ. Балота. Тут водзяцца бабры. Буглаі Красн. БАБРЭЦ м. Сенажаць (у балоцістым месцы). Гарбавічы Чав. БАБСКАЯ ГОРКА. Узвышанае месца. У час Вялікай Айчыннай вайны тут збіраліся жанчыны i спявалі жалобныя песні. Клімавічы. БАБЧЫНА БАЛОТА. Н ізіна. Калісьці туг стаяла некалькі хат, у адной з іх жыла старэнькая бабуля, а астатнія пуставалі. Дуброва Бял. БАБЫЛІН ЛОГ. Луг у лесе. Раней тут жыла старая бабылька. Бракава Маг. БАБЫНАВА н. Частка вёскі. Тут часта сядзяць бабы. Доўгавічы Мсц. БАГАЁЎІ1ІЧЫНА ж. Балота, парослае кустамі. Перагон Слаўг. БАГАМ АЗ м. Пасёлак. Раней тут жылі іканапісцы. Мяжысеткі Маг. БАГАТЫР м. Поле. Тут збіраюць багатыя ўраджаі. Хал мы Чэрык. БАГДАНАВА ВОЗЕРА. Невялікае возера. Некалі яго выкапаў Багдан. Прылессе Чав. БАГДАНАЎ МОСТ. Мост праз канаву. Рыжкаўка Бых. БАГДАНАЎ ХУТАР. Сенажаць. Даўней тут жыў Багдан. Паўлавічы Клім. БАГДАНЫ мн. Поле. Раней тут быў Багданаў хутар. Данькавічы Шкл. БАГІНЯ ж. Месца ў лесе. Тут растуць арэхі, маліна. Зарэсце Маг. БАГНО н. Багністае мясціна на балоце. Клімавічы. БАГОНСК м. Лес з балотам. Тут расце шмат багульнису. Гута, Хацень Клім. БАГУНОЎКА ж. Забалочаная мясціна. Раней тут расло шмат багуну. Лазіцы Бял. БАДЗЮЛЬКІН BIP. Месца на рэчцы. Марцінавічы Кругл. БАДЗЯКАЎШЧЫНА ж. Поле. Тут расце многа бадзяку. Праточнае Бых. БАЕЎ МОСТ. Мост. Калісьці непадалёк ад яго жыў Бай (мянушка). Ржаўка Слаўг. БАЗСКАЯ ТАРА. Узвышаная мясціна. У час Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзілася конебаза. Глінь Чэрык БАЗЫЛЕЎ ЛУЖОК. Нізкае месца сярод поля. Тут касіў траву Базыль. Пятровічы Чав. БАЙДАН м. Месца на дарозе. Даўней тут ваўкі загрызлі каня па клічцы Байдан. Сыманаўка Кліч. БАЙКАНУР м. Мясціна ў горадзе. Знаходзіцца каля плошчы, дзе ранейустаял! ракеты. Бабруйск, БАЙКАЎ м. Месца у лесе. Раней тут быў маёнтак i раслі вялікія дубы. Дужаўка Чав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

багульнйсу, раней^стаял
3 👁
 ◀  / 209  ▶