Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ЧОРНЫ МОХ. Вялікае балота. Тут шмат загінула жывёлы. Хамінічы Гор. ЧОРНЫ ПАР. Поле (з чорнай зямлёй). Вішні Касцу ЧОРНЫ РУЧЭЙ. Ручай. В ада у ім чорнага колеру. Мазалава Мсц. ЧОРНАЯ ПЛЁСА. Месца на возеры. Тут добра ловіцца рыба. Ігнатаўка Хоц. ЧОЎНАВІЦА ж. Дарога (насыпана праз балота). Некалі сена з балота вазілі на чаўнах. Тушкава Гор. ЧОЎЧЫН ЛУГ. Луг. Раней тут працякала рэчка. Зубава Кругл. ЧУВОЛАВА КАМЮГА. Крыніца. У ёй вельмі халодная в ада. Галічы Кпім. ЧУДАКОВА ПРОРВА. Балота. Некалі тут утапіўся Чудакоў. Лыкава Маг. ЧУДАКОЎ ХУТАР. Пола Раней тут жыла сям'я Чудаковых. Лыкава Маг. ЧУДОЎШЧЫНА ж. Лес. Зарубец Крыч. ЧУЧНІНА ГАР. Луг. Раней ён належаў пану Чучніну (прозвішча). Буглаі Красн. ЧЫГІРЫНСКІ ЛЕС. Лес каля в. Чыгірынка Kip. ЧЫГРЭЎСКІ МОСТ. Мост праз канаву непадалёк ад в, Чыгіры Бял. ЧЫКАЎКА ж. Балота. Тут водзгцца шмат туш ак. Бялынічы. ЧЫПІТНЁЎСКІ мн. Месца за лесам. Раней, паводлеслоўжыхароў, тут жыў Чыпітнёўскі. Згода Глуск. ЧЫПЛЯЁЎСКІ ЛОГ. Поле (на мяжы Мсціслаўскага i Горацкага раёнаў). Гління Мсц. ЧЫРВОНАЕ ВОЗЕРА. Возера. У ім чырвонае дно. Глінь Чэрык. ЧЫРВОНАЯ ТАРА. Гліністы ўзгорак ля ракі. Новы Быхаў Бых. ЧЫРВОНАЯ ГОРКА. Невялікі ўзгорак. Тут бяруць гліну. Клімавічы. ЧЫРВОНАЯ ПАЛЯНА. Паляна. Тут шмат суніц. Гуслішчы Маг. ЧЫРВОНЫ КУСТ. Хмызняк. Тут шмат маліны. Зарубец Крыч. ЧЫРВОНЫ ЛЕС. Лес. Раней тут было батата суніц. Карпілаўка Клім. ЧЫРВОНЫ РУЧАЙ. Ручай (з чырвонай ад гліны вадой). Слаб ада Бых. ЧЫСТАВІЦА ж. Азярцо. У ім чыстая вада. Прудок Слаўг. ЧЫСТАЕ БАЛОТА. Балоцістая мясціна, парослая лесам. Сідаравічы Маг. ЧЫСТАЯ ВЫЖЫРА. Луг (на месцы выгаралага балота). Капані Чав. ЧЫСТАЯ ЛУЖА. Азярцо (з празрыстай вадой). Ступяні Бабр., Таценка Кпіч.; Месца ў лесе. Раней тут была крыніца. Зара Чэрык.; Балота. Раней тут было азярцо. Малыя Аўчыненкі Шкл.; Месца ў лесе. Тут растуць лекавыя травы. Ядраная Слабада Кліч.; Мясціна ў лесе. Непадалёк ад яе знаходзіцца некалькі крынічак. Лясная Слаўг. ЧЫСЦЯГ м. Нізкае месца ў лесе. У час дажджу яно заліваецца вадой. Ржавец Чэрык. ЧЭРНЯ ж. Тарфяное балота. Кулікоўка Слаўг. ШАБАНШЧЫНА ж. Лес. Раней тут папяваўпан Шабан. Дзягавічы Крыч. ШАБУНАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў Шабуня. Карзеева Дрыб. ШАБУНЯЎ ХУТАР. Поле. Даўней тут жыў Шабуня. Турчыііаў Кліч. ШАБУНЁЎШЧЫНА ж. Поле. Паўлавічы Кпім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
0 👁
 ◀  / 209  ▶