Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ЧАРНІЧНАЯ ПАЛЯНА. Паляна ў лесе. Тут растуць чарніцы. Дарлівая Крыч. ЧАРНІЧНІК м. Лес з вялікімі балетам!'. Раней тут было шмат чарніц. Буглаі Красн.; Месца ў лесе. Тут расце шмат чарніц. Чырвоная Слабада Касц., Туалін Бял., Хоцімск, Чэрнеўка Шкл. ЧАРНІЧНЫ БОР. Месца ў лесе. Тут шмат чарніц. Зарэчча Кругл. ЧАРНІЧНЫ ЛЕС. Лес (багаты на чарніцы). Займішча Шкл. ЧАРНІЧНЫ МОХ. Балота. Тут збіраюць чарніцы. Літоўск Кругл. ЧАРНІШНІК м. Месца ў лесе. Раней тут было шмат чарніц. Затоны Гор. ЧАРНІШЫНА н. Лес. У ім батата чарніц. Лебядзёўка Слаўг. ЧАРНОЕ н. Поле (з чорнай зямлёй). Акунёўка Шкл. ЧАРНОЎКА ж. Поле (з чорнай зямлёй). Прудок Хоц. ЧАРНУШКА ж. Роў. Ён заліты бруднай (чорнай) вадой. Галоўчын Бял. ЧАРНЯКОЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога ў в. Чарнякоўка Слаўг. ЧАРНЯЎСКІ ЛЕС. Лес (на месцы в. Чарняўка). Трасціно Хоц. ЧАРНЯЦОВА КРЫН1ЦА. Урочышча. Раней тут жыў манах. Вець Бых. ЧАРОМУШКІ мн. Узлесак. Тут расце шмат чаромхі. Віркаў Кліч. ЧАРОТ м. Урочь;ішча. Тут расце чарот. Барчыцы Kip. ЧАРОТАВА н. Балота (парослае чарртам). Усохі Слаўг. ЧАРТОВІНАж. Гразкае месца на дарозе. Антонаўка Чав. ЧАРЦІЛАЎКА ж. Лес. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут рабавалі людзей. Азарычы Слаўг. ЧАСЦІК м. Густы лес. Колтава Мсц.,_Чорны Бор Бых. ЧАЎНОК м. Поле. Раней тут працякала рачулка. Горы Красн. ЧАХОЎШЧЫНА ж. Лес. Раней паблізу яго жыў пан Чахоўскі. Радамля Чав. ЧАЧАХІ мн. Поле. Раней тут быў хутар Чачахаў. Наркі Чэрык. ЧВЭРТКІ мн. Сенажаць (25 сотак г.зн. чвэрць гектара). Дубасна Мсц. ЧВЫРЫ мн. Мясціна. Тут шмат ям. Гута Бабр. ЧОРНАБАЛОЦЦЕ н. Забапочаная мясціна ў лесе. Горкі Чэрык. ЧОРНАЕ ВОЗЕРА. Балота. Буглаі Красн.; Возера. Раней тут здабывалі торф. Прудок Крыч.; Возера. У ім чорная вада. Калініна Бых. ЧОРНАЕ МЕСЦА. Месца ў лесе. Раней тут было шмат ваўкоў. Чорны Бор Бых. ЧОРНАЯ ГАР. Выгаралая мясціна ў лесе. Кульшычы Слаўг. ЧОРНАЯ ДЫРА. Вірлівая мясціна ў рэчцы. Поблін Глуск. ЧОРНАЯ КАНАВА. Кар'ер (за те нены чорнай вадой). Шапаёўка Kip. ЧОРНАЯ ПЕЧ. Поле (на месцы выгаралага лесу). Зарубец Крыч. ЧОРНАЯ ТОПКА. Балота. Тут водзяцца змеі. Зарубец Крыч. ЧОРНЫ м. Поле. Тут вельмі ўрадлівая зямля. Пятровічы Чав. ЧОРНЫ БЕРАГ. Месца ў рэчцы. Паплавы Кліч.; Глыбокая месца ў р. Сож. Азёры Чэрык. ЧОРНЫ БОР. Густы яловы лес. Праточнае Бых., Навасёлкі Бял.; Стары лес. Суша Кліч.; Вялікі лес. Бель Крыч.; Лес. У ім высокія дрэвы. Леніна Красн.; Лес (багаты на чарніцы). Семукачы Маг. ЧОРНЫ БРОД. Поле еярод цёмнага лесу. Сідаравічы Маг. ЧОРНЫ ВУЗЕЛ. Вельмі густы лес. Бялынкавічы Касц. ЧОРНЫ КРАЙ. Месца ў лесе. Тут расце шмат дрэў i кустоў. Мерч Шкл. ЧОРНЫ КРЫЖ. Поле. Раней тут быў могільнік. Дзягавічы Крыч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карер
0 👁
 ◀  / 209  ▶