Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ЦЯКУЧЫ ЛУГ. Луг. Раней тут працякала невялікая ранулка. Смолка Чав. ЦЯЛЯТН1К м. Сенажаць. Тут пасвяць цялят. Курганава Мсц. ЦЯМРЫНКА ж. Густы цёмны лес. Майск Бял. ЦЯРОБКІ мн. Месца на полі. Раней тут церабілі лён. Высокае Клім. ЦЯРОБУШ. Невялікае балота (на месцы выцерабленага лесу). Сідаравічы Маг. ЦЯРЦЕЖКА ж. Луг. Раней тут працякапа рачулка. Сідаравічы Маг. ЦЯРЭБКІ мн. Луг. Раней тут церабглі лён. Яноўка Клім. ЦЯРЭМУШНІК м. Месца каля ракі. Тут расце шмат чаромхі. Заходы Шкл. ч ЧАБАТОК м. Луг. Мае форму чобата. Баханы Хоц. ЧАБОТНІЦАж. Сенажаць. Па форме яна нагадвае чобат. Наркі Чэрык. ЧАЙКІ мн. Сенажаць. Некалі тут вадзіліся чайкі. Сялец Гор. ЧАМЯРЭЧЧА н. Зараснік каля ракі. Маляцічы Крыч. ЧАПАЁНКАВА н. Поле. Раней яно належала заможнаму селянгну Чапаёнку. Мерч Шкл. ЧАПЛІН НОС. БалоЦстая лугавіна. Туг водзяцца чаплі. Яўееевічы Глуск.; Лугавіна. Мае прадаўгаватую, як дзюба, форму. Пчэльня Слаўг. ЧАПРОНАВА н. Возера. Раней каля яго жыў дзед Чапрон. Брьіпі Маг. ЧАРАБАМІРСКІ ЛЕС. Лес каля в. Чарабамір Kip. ЧАРАВАЦКАЕ ВОЗЕРА. Невялікі вадаём ля в. Чарава Кліч. ЧАРАВУН м. Месца ляракі. Тут, па словах жыхароў, жылі чараўнікі. Ядраная Слабада Кліч. ЧАРАДЗЕЕВА БАЛОТА. Балоцісты ўзлесак. Раней тут жыў знахар (чарадзей). Махава Маг. ЧАРАКОЎШЧЫНА ж. Сажалка. Яна знаходзіцца на ранейшай мяжы Чэрыкаўскага i Крычаўскага раёнаў. Сетнае Крыч. ЧАРАПІЧНЫ. Жылы раён. Раней туг знаходзіўся завод, што вырабляў чарапіцу. Бабруйск. ЧАРАПОЎШЧЫНА ж. Лес (паблізу в. Чарапы). Ладыжана Шкл. ЧАРАЧЧА н. Нізіна. Тут расце чарот. Мушына Мсц. ЧАРНАБАЙ м. Лес. Тут шмат баравікоў. Азярышча Асіп. ЧАРНАБОРКІ мн. Поле. Раней тут была в. Чорны Бор. Рэкта Слаўг. ЧАРНАГОР'Е н. Поле каля ўзгорку. Тут чорная зямля. Добрае Мсц. ЧАРНАГРАЗ! мн. Гразкая дарога. Чорны Бор Бых. ЧАРНАЛЕССЕ н. Лес. У гм шмат чарніц. Лазаравічы Бых.; Мясціна (зараснікі вярбы, алешыны i ліпы) пад в. Сухары Маг.; Поле. Раней тут быў лес. Дудкавічы Мсц. ЧАРНАРУЧЧА н. Месца ў лесе. Тут цячэ Чорны ручай. 3у1 Крыч. ЧАРНАСЛІУКІ мн. Поле. Раней тут раслі слівы. Цямныя Кругл. ЧАРНЕЦ м. Лес. Тут растуць чарніцы. Краснаполле Красн. ЧАРНІЛАВА н. Асушанае балота ля в. Чарнілава Мсц. ЧАРНІЦКАЕ БАЛОТА. Месца ў лесе. Тут шмат чарнщ. Бацэвічы Кліч. ЧАРН1ЦКАЕ ПОЛЕ. Поле. Некалі тут быў лес, багаты на чарніцы. Бацэвічы Кпіч. ЧАРНІЦКІЯ ЗАДАРОЖКІ. Лес. У ім шмат чарніц. Ліпень Acin. ЧАРНІЧКА ж. Паляна ў лесе. Тут багата чарніц. Гайшын Слаўг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чарнагоре
2 👁
 ◀  / 209  ▶