Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ШАБУСАВА БАЛ ОТЦА. Балота. Некалі паблізу яго жылі брать».Шабусы. Акунёўка Шкл. ШАБУСАЎ МОСЦІК. Невялікі мост. Некалі яго пабудаваў Шабус. Смолка Ча'в. ШАВЯЛЁНКАВА ПОЛЕ. Поле. Раней яно належала Шавялёнку. Падлешчанка Kip. ШАВЯЛЁЎШЧЫНА ж. Кустоўнік. Раней тут была хата Шавялёва. Буглаі Красн. ШАЕЎСКІ ЛЕС. Вялікі лес (побач з в. Шаеўкай). Бродак Крыч. ШАКАЛІ мн. Урочышча. Раней тут жыў хутаранец Шакалей. Боркі Kip. ШАЛАДОНАЎ ХУТАР. Лес. Некалі тут жыў ляснік Шаладон. Прудок Слаўг. ШАЛАЕВА Г АРА. Тара. Паблізу яе жыў Шалай. Чорнае Шкл. ШАЛАЕЎКА ж. Луг. Раней тут жыў дзед Шалай. Капані Чав. ШАЛАЁВА ГОРКА. Узгорак. Даўней туг жыў Шалаёў. Чарняўка Красн. ШАЛАЕЎСКІЯ БАРАНЫ. Луг. Некалі тут пасвілі авечак. Шалаёўка Kip. ШАЛАМАВА БАЛОТА. Поле. Раней тут было балота, у якім утапіўся Шалам (прозвішча). Буглаі Красн. ШАЛУДЗІВАЯ ДАРОГА. Няроўная дарога. Горкі Крыч. ШАЛУХІНСКАЯ ж. Частка вёскі. Тут жыве многа людзей з прозвішчам Шалухіны. Брылёўка Красн. ШАЛЯПЕНКАЎ МОСТ. Мост. Яго пабудаваў Шаляпенка. Лешчанка Kip. ШАМАЎСКІ САСНЯК. Сасновы лясок каля в. Шамава Мсц. ШАМАЎСКІ ТРАКТ. Дарога ў Горкі з в. Шамава Мсц. ШАМАЎШЧЫНА ж. Поле. Раней тут жыла сям'я Шамавых. Малыя Аўчыненкі Шкл. ШАМАЦЯНКА ж. Балацянка. Новая Лешча Шкл. ШАМШЫЛІНА ГРЫВА. Луг. Некалі тут ваўкі загрызлі каня Шамшина. Сакольнічы Крыч. ШАМКАЎ ПАСЁЛАК. Новая вуліца ў вёсцы. Першым жыхаром тут быў Шамко. Новыя Максімавічы Кліч. ШАМЯТОЎКАж. Поле i сенажаць. Малуноўка Хоц. ШАНТАРАЎ МОСТ. Мост. Паблізу яго быўхутар Шантара. Жукава Маг. ШАНХАЙ м. Поле (каля в. Булыжыцы). Княжыцы Маг. ШАПКІ мн. Балота. Батаева Хоц.; Урочышча. Фядотава Буда Клім. ШАПКІН МОСТ. Месца. Раней туг быў мост, каля якога жылі Шапкіны. Вялікая Машчаніца Бял.; Некалі тут жыла жанчына Шапка (мянушка). Яноўка Красн. ШАПУРОЎ ГАЙ. Гай (побач з хатай Шапуры). Бялынкавічы Касц. ШАПШАЛЬНІК м. Лес. Тут растуць старыя трухлявыя дрэвы. Мушына Мсц. ШАРАКІ мн. Месца ў лесе. Тут водзяцца ваўкі. Літоўск Кругл. ШАРПАВА ПОЛЕ. Канава, Раней тут было поле, якое апрацоўваў Шарп (мянушка). Фядотава Буда Кпім. ШАРПАЎКА ж. Луг ля в. Запруддзе Маг. ШАРСКІ CACOHHIK. Невялікі лясок. Яго пасадзіў Шарскі. Дубасна Мсц. ШАРШНЁЎКА ж. Частка вёскі. Тут многа людзей маюць прозвішчы Шаршнёў. Макранскія Хутары Бых. ШАРШНІХІН ХУТАР. Сенажаць. Раней тут жыў Шаршнёў. Сялец Гор. ШАРЫКАВА ДАРОЖКА. Сцяжынка. Некапі тут хадзіў дзед з сабакам Шарыкам. Следзюкі Бых. ШАСЦЁРАЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Тут здабываюць торф. Крычаў. ШАСЦЯРНЁЎКАж. Поле. Некалітут быўхутар Шасцярнёвых. Сялец Мсц. ШАЎЦОВА ТАРА. Узвышанае месца на полі. Калісьці тут жыў шавец. Крукі Бял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
1 👁
 ◀  / 209  ▶