ХУТАР ХВАТАЎКА. Мясціна. Раней тут жыў Хват. Чарняўка Хоц. ХУТАРОК м. Мясціна ў лесе. Туг знаходзяцца тры хаты. Высокае Клім. ХУТАРСКІ ЛЕС. Лес. Раней туг быў хутар. Болін Красн. ХУТАРСКІЯ ЛАП. Луг. Раней тут былі хутары. Хацілавічы Крыч. ХУТАРШЧЫНА ж. Луг. Раней тут жыў пан. Сялецкае Касц. ХУТАРЫ мн. Пустка. Раней тут былі два хутары. Боркі Kip. ХУТАРЫШЧА ж. Урочышча (на месцы былога хутара). Завадок Красн. ХУХАЛЁЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут жыў Хухаль (мянушка). Баркалабава Бых. ЦАГЕЛЬНАЯ ГАРА.Узвышанае месца. Тут пабудаваны цагельны завод. Крычаў. ЦАГЕЛЬНЫ ЯР. Кар'еры. Калісьці тут бралі гліну для вырабу цэглы. Рэчкі Маг. ЦАГЛЯНЫ ЗАВОД. Пасёлак. Ён знаходзіцца паблізу цагельнага завода. Клімавічы. ЦАГЛЯНЫ ПАСЁЛАК. Вуліца (забудавана цаглянымі дамамі). Рудкаўшчына Гор. ЦАЛІНА ж.Поле. Раней яно не апрацоўвалася. Ордаць Шкл.; Частка вёскі. Раней тут ніхто не будаваўся. Казелле Красн. ЦАПАЎКА ж. Поле. Раней тут было возера, дзе вадзіліся чаплі. Хамінічы Гор. ЦАРАНКОВА н. Кустоўнік. Раней тут жыў Царанок. Перагон Слаўг. ЦАРКОЎЕ н. Урочышча. Раней туг стаяла царква. Гавяды Шкл. ЦАРКОЎНАЕ н. Поле каля могілак. Раней тут стаяла царква, якая згарэла ў 1930 г. Чачэвічы Бых. ЦАРКОЎНАЕ ПОЛЕ. Поле (за царквой). Калінаўка Шкл. ЦАРКОЎНАЯ ДАРОГА. Дарога. Калісьці тут стаяла царква. Ніканавічы Бых. ЦАРСКАЯ ДАРОГА. Дарога. Паводле падання, некалі тут праязджаў цар. Хонькавічы Чав. 190 ЦАРСКІ ЛУГ. Поле. Зябялышана Хоц.; Урочышча. Востраў Клім. ЦАРЫЦЫНА БЯРОЗА. Старая бяроза. Калісьці тут, паводле падання, спынялася царыца. Малінаўка Бял. ЦЕЛЕПІНОЎШЧЫНА ж. Поле, Забалацце Acin. ЦЕРАБОЛЬ м. Густы лес. Праз яго цяжка прайсці (працерабіць дарогу). Малуноўка Хоц.; Лес. Тут вядзецца нарыхтоўка лесаматэрыялаў. ІІІчацінка Шкл., Вяленік Кліч. ЦЕРАХАВА ДЗЕСЯЦІНА Поле. Некалі яно належала Цераху. Балбечана Гору ЦЕРАХАЎ ЛУГ. Луг (паблізу хаты Цераха). Высокае Шкл. ЦЕРАХАЎ ХУТАР. Урочышча. Нека л i тут жыў Церах. Стары Дуб Мсц.; Поле Раней тут жыў Цераховіч. Балбечана Гор. ЦЕРАХОЎКА ж. Поле Некалі тут былі надзелы. Косцінка Маг. ЦЕРАХОЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Раней тут было возера, якое належала памешчыку Цераху. Юзафоўка Хоц. ЦЕРЦЯЖЫ мн. Выкарчаваны лес. Віркаў Кпіч. ЦЕХНАВЕШЧЫНА ж. Лес. Раней тут жыў Цехнавец. Іванаўка Касц. ЦЁМНАЕ н. Густы лес. Краснаполле Красн
Дадатковыя словы
кареры
1 👁