Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ХОМКІН ЛОГ. Папяна сярод лесу. Некалі тут пасвіў жывёяу Хомка. Зарубец Крыч. ХОМКІН РОЎ. Яр. Калісьці тут загінуў на кані Хомка. Разанцы Мсц. ХОМКІНА ж. Паляна. Калісьці тут жыў Хомка. Высокае Клім. 4 ХОМКІНА ПЕЧ. Луг. Раней тут Хомка гнаў дзёгаць. Сялецкае Каёц. ХОНАВА н. Пустка. Да Вялікай Айчыннай вайны тут была вёска. Боркі Кі|Э. ХОНАЎ м. Хваёвы лес (на месцы в. Хонаў). Пянькоўка Клім. ХОНАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Хонава Маг. ХОНІНА ЗЯМЛЯ. Поле. Раней быў надзел Хоні. Ясная Паляна Чэрык. ХОНЬКАЎСКІ ЛЕС. Лес. Першыя дрэвы тут пасадзіў Хоня. Чэрнеўка Шкл. ХОРПЕНЬ ж. Заліўная сенажаць. Шарэйкі Касц. ХОТАМ'Е н. Возера. Раней тут стаяла царква, у якой свяшчэннікам быў Хотам. Боўсевічы Бял. ХОЎРЫНА ДВОРЫШЧА. Поле. Раней тут жыла цётка Хоўра. Кулешава Шкл. ХОЎРЫНА ШЫЯ. Ускраіна лесу. Сюды хадзіла у дровы Хоўра. Кулешава Шкл. ХОЦ1МСК1 ЛЕС. Лес паблізу Хоцімска. ХОЦКАЎ ВУГАЛ. Луг. Раней туг быў надзел Хоцкі. Буглаі Красн. ХРАМЕНКАЎ РОГ. Луг. Раней тут жыў Храменка. Ваевічы Кліч. ХРАМЫШЧЫНА ж. Месца ў лесе. Тут шмат буралому, Майск Бял. ХРАНУЛІНА ж. Возера. Калісьці каля яго жылі Хрануліны. Аўчыненкі Шкл. ХРАСТЫ мн. Поле, Раней тут былі могілкі. Васькавічы Чав.; Месца каля лесу. Раней тут стаялі два крыжы. Рудкаўшчына Гор. ХРОЛАВА н. Поле. Раней туг жыў Хрол. Рыжкаўка Бых. ХРОЛАВА ДАРОГА. Дарога. Некая! тут ездзіўХрол. Ніканавічы Бых. ХРУЗКІН ХУТАР. Урочышча. Некая! туг жыла Хрузка. Стайкі Клім. ХРУШЧАВА ЛУЖА. Упадзіна на лузе. Даўней туг быў надзел Хрушча. Новы Быхаў Бых. ХРУШЧОЎ ХУТАР. Месца каля лесу. Раней туг жыў Хрушч. Капані Чав. ХРЫСТЫ мн. Лес. Раней было поле, дзе стаяў крыж. Паплавы Кліч. ХРЫСТЫНІН ХУТАР Поле. Некая! тут быў хутар цёткі Хрыстыны. Літоўск Кругл. ХРЫСТОС1НА КУПЛЯ. Лес. Даўней тут быў надзел Хрыстосі. Фядотава Буда Клім. ХРЫСЦІНІНА ДВОРЫШЧА. Кусты. Раней тут быў хутар Хрысціны. Карас! Шкл. ХРЫСЦІШЧА н. Возера. Тут утапілася Хрысціна. Сідаравічы Маг. ХРЫТАНОЎШЧЫНА ж. Балота. Раней тут быў хутар)Сарытона. Літоўск Кругл. ХРЫТОНАЎ САБНЯК. Лес. Калісьці тут жыў ляснік Харытон. Слаўня Слаўг. ХРЭСТАВАЯ ж. Балота (непадалёк ад скрыжавання дарог). Апяксееўка Касц. ХУДАБЫЧКА ж. Рачулка. Вада ў ёй бывав толькі ў час паводкі. Красны Ручэй Крыч. ХУТАР м. Луг. Раней тут быў хутар. ЧыкаўкаСлаўг; Поле. Шарэйкі Касц., Фядотава Буда Клім.; Завулак. Раней тут было некалькі хат. Вепрын Чэрык.; Месца ў лесе. Рожава Мсц.; Лес. Гута Бабр., Зуі Крыч.; Некалькі хат непадалёк ад в. Рудкаўшчына Гор. ХУТАРАНСКІ ХМЫЗНЯК. Лес. Некалі тут быў хутар. Іванаўка Касц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хотаме
1 👁
 ◀  / 209  ▶