ЦЁМНАЕ БАЛОТА. Балота з чорнай вадой. Трасціно Хоцім.
ЦЁМНАЕ ВОЗЕРА. Азярцо ў лесе (зацененае ад сонца). Антонаўка Чав.
ЦЁМНАЯ ДАЛІНА. Лес. Мыслоціна Глуск ЦЁМНАЯ ДАРОГА. Дарога праз лес. ГліньЧэрык., СтайкіМаг.
ЦЁМНАЛЕССЕ. Мясціна сярод лесу. Асінаўка Мсц.
ЦЁМНЫ ЛЕС. Густы лес. Горка Красн., Дзмітраўка II Кліч., Замошша Шкл.; Вялікі лес. Тут многа чарніц. Ананічы Крыч; Хутар (сярод густога лесу). Алешкавічы Бял.; Глухі, непраходны лес. Трылесіна Гор.; Яловы лес. Займішча Шкл.; Стары лес. Асігтовічы Гор.; Лес. У ім заўсёды цёмна. Чырвоная Слабада Касц„, У юн Бых.
ЦЁПЛЕНЬКАЕ н. Лес на месцы балота. Аўтухоўка Клім.
ЦЁПЛЫЯ ВОДЫ. Сенажаць. Ад вялікіх дажджоў затапляецца вадой, якая заўсёды цёплая. Высокае Клім.
ЦЁСЯН м. Поле. Калісьці тут часалі бярвенне. Азёры Бабр.
ЦЁШЧЫН ГАЙ, Вельмі цёмнае месца ў лесе. Макава Маг.
ЦЁШЧЫН ЛОГ. Поле (аддадзена дачцэ ў пасаг). Раздзел Мсц.
ЦІПЬНАЎШЧЫНА ж. Узгорак [за хатай Цільні (мянушка)]. Слабада Шкл.
ЦІМАНАЎ ПЕРАВУЛАК. Завулак. Тут жыве дзед Ціман (Цімох). Новы Быхаў Бых.
ЦІМАНАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Ціманава Клім.
ЦІМАФЕЕВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут утапіўся Цімафей. Нікінічы Шкл.
ЦІМАФЕЕЎ ЛЕС. Лес. Раней тут жыў ляснік Цімафей. Купёлы Маг.; Лес. Раней ён належаў Цімафею. Займішча Шкл.
ЦІМАФЕЕЎ ЛОГ. Луг. Некалі тут стаяла хата Цімафея. Ветрынка Бых.
ЦІМАФЕЕЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Раней паблізу яго жыў Цімафей. Чачораўка Слаўг.
ЦІМАФЕІХІН ХУТАР. Поле. Раней тут жыла Цімафеіха (удава Цімафея). Мяжэнін Клім.
ЦІМАХОВІЧАВА ТАРА. Поле. Раней тут жыў пан Цімаховіч. Нясята.
ЮГ»ч.
ЦІМАШКОВА БАЛОТА. Балота. Непадалёку ад яго знаходзіцца хутар Цімашкі (Цімоха). Дубінка Маг.
ЦІМОХАВА БАЛОТА. Балота. Калісьці паблізу яго жыў Цімох. БагінаДрыб.
ЦІМОХАВА ВОЗЕРА. Возера. Раней каля яго жьіў Цімох. Праточнае Бых.
ЦІМОХАВА ДВОРЫШЧА. Лес. Некалі тут была сядзіба Цімоха. Фядотава Буда Клім.
ЦІМОХАВА СЕНАЖАЦЬ. Лес. Раней тут была сенажаць Цімоха. Градзянка Маг.
ЦІМОХАЎ ВУГАЛ. Частка лесу. Тут любіў паляваць дзед Цімох. Каменка Мсц.
ЦІМОХАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў Цімох. Чырвоная Буда Крыч.
ЦІМОХІН ЛЕС. Лес. Раней тут быў хутар Цімоха. Селішча Клім.
ЦІМОХІНА ДАРОГА. Дарога (да былога хутара Цімоха). Селішча Клім.
ЦІМОХІНСКІ ЛЕС. Лес каля в. Цімохіна Касц.
ЦІМОШКАЎ ЛОГ. Урочышча. Некалі тут забілі дзеда Цімоха. Кішчыцы Шкл.
ЦІТАВА ДАРОГА. Дарога. Раней каля яе жыў Ціт. Ліпск Кругл.
ЦІТАВА ПАСЕКА. Месца ў пол i. Тут Ціт разводзіў пчол, Буглаі Красн.
ЦІТАВА САЖАЛКА. Сажалка. Яе выкапаў Ціт. Забалацце Бял.
ЦІТАВІЧЫ мн. Лес каля в. Цітавічы Хоц
16 👁