Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
УЗЛЕССЕ н. Узгорак (каля лесу). Забалоцце Бял. УЗМУТНАЕ н. Месца на рацэ. Вада тут заўсёды мутная. Грыбіна Кругл., Яўсеевічы Глуск. УЗНІЗЗЕ н. Нізіна (каля ракі). Доўгая Чэрык., Жарол ы Сл аўг. УЗНІКІ мн. Крутыя горы. Раней тут касілі сена. Мушына Мсц. УЗНОРКАЎ ЛЕС. Лес. У ім шмат лісіных нораў. Следзюкі Бых. УЗРОЎЕ н. Вялікі роў (каля лесу). Бярозаўка Слаўг. УЛАДЗІКАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў Уладзік. Заеліца Глуск. УЛАДЗІМЕРАЎСК! ХУТАР. Поле. ' Раней тут жыў Уладзімір Канеўскі. ГутаКпім. ' УЛАСАВА БАЛОТА. Забалочаная мясціна. Некалі тут быў надзел Улаca. Благавічы Чав. УЛЁЎКІ мн. Поле. Тут стаяць вуллі з пчоламі. Заеліца Глуск. УЛЛЯНАЎКА ж. Лес. Раней тут жыла жанчына Улляна. Малая Гарожа Асіп. УЛЬЯНАЎКА ж. Лес. Раней тут быў хутар Улляны. Градзянка А с і п. УМЕСНІЦА ж. Сенажаць. Яе касілі талакой, гуртам. Сахалін Касц. УМОШША н. Балота. Раней тут дралi мох. Ніканавічы Бых.; Луг. Раней тут было багата моху. Лабковічы Крыч. УРАДНІКАВА ПАЛЯНА. Паляна ў лесе. Даўней тут жыў ураднік. Коўочд Кліч. ЎРВІШЧА н. Круты яр. Барсукі Крыч. УРОЧЫШЧА ж. Мёсца на пол i. Некалі тут працякала рэчка. Асінаўка Чав. УРУЧЧА н. Поле. Вясной поле размываюць ручаі. Гай Кругл.; Поле каля ручая. Раманавічы Маг. УРЭПІШЧА н. Поле. Раней тут садзілі рэпу. Віркаў Кпіч. УРЭЧЧА н. Месца каля ракі. Молатаў Слаўг.; Поле. Яно знаходзіцца за рэчкай. Красавічы Кпім. УРЭЧЫШЧА н. Поле (паблізу ракі). Загаранкі Кругл. УСКРАЙНЫ ЛЕС. Лес (на ўскраіне балота). Сялец Бых. УСКРУЧЧА н. Круты бераг ракі. Масцішча Бял.; Месца ў лесе. Тут ляжаць вывернутыя дрэвы. Бялынічы. УСПОЛЛЕ н. Ускраек лесу (каля поля). Ніканавічы Бых. УСТАНСКАЕ БАЛОТА. Балота каля в. Устаннае. Глінь Чэрык. УСТАРОННЕ н. Луг збоку в. Лыкава. Лыкава Маг. УСЦІНАЎКА ж. Поле. Раней тут быў хутар Усціна. Чырвоны Бор Бял.; Месца ў лесе. Некалі тут жыў Усцін. Добасна Kip. УСЦІНАЎСКАЕ БАЛОТА. Балота сярод поля. Раней тут быў хутар Усціна. Чырвоны Бор Бял. УСЦІНОВІЧАВА КАЦВІНА. Сенажаць. Раней тут была сажалка, якую выкапаў Усціновіч. Антонаўка Чав. УСЦІНОВІЧАВА ПАЛОНА. Паляна ў лесе. Некалі тут жыў Усціновіч. Коўоча Кліч. УСЯДЗІБІШЧА н. Агароды. Раней тут была сядзіба пана. Батаева Хоц. УХАВА БАЛОТА. Балота. Некалі каля яго жыў бургамістр Ухаў. Іванішчавічы Чав. УЦАГЕННЕ н. Месца ў лесе. Раней тут стаяў цагляны дом. Ніканавічы Бых. УЦЕХА ж. Зацішная паляна ў лесе. Краснае Глуск.; Мясціна ў лесе. Тут шмат ягад i грыбоў. Мыслоціна Глуск. УЮНОЎСКІ ЛЕС. Лес (каля ракі; дзе шмат уюноў). Болін Красн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бчд, коўбча
2 👁
 ◀  / 209  ▶