Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ф ФАЛ Ь В АРАК м. Поле. Калісьці тут быў маёнтак. Лабковічы Крыч. ФЕДАРАВА САЖАЛКА. Сажалка. Яе пачынаў капаць Фёдар. Леніна Красн. ФЕДАРАЎ БЯРЭЗНІК. Невялікі бярэзнік. Некалі яго пасадзіў дзядзька Фёдар. Леніна Красн. ФЁДАРАЎ САД. Сад. Раней яго даглядаў дз$ц Фёдар. Карпілаўка Клім. ФЕДАРЫШКІНА ТАРА. Высокі ўзгорак. Даўней тут жыў Федарышкін. Новая Брашчына Шкл. ФЕДЗЬКАЎ САД. Сад. Калісьці яго пасадзіў Федзька. Русенка Маг. ФЕДЗЬКІНА ж. Месца ў лесе. Раней тут жыў Федзька. Белая Шкл. ФВДЗЬКІН РОЎ. Роў. Раней ля яго жыў Федзька. Новая Слабада Слаўг. ФЕРМА ж. Поле. Раней тут была ферма. Недзведзь Клім., Ніканавічы Бых.; Лес. Побач з ім знаходзіцца ферма. Ліпец Маг.; Частка вёскі (каля калгаснай фермы). Малы Асавец Маг. ФЁДАРАВА БАЛОТА, Балота (каля хаты Фёдара). Ліхінічы Кругл. ФЁДАРАВА ТАРА. Узгорак. Раней тут жыў Фёдар. Масцішча Бял. ФЁДАРАВА ЯМА. Яма. Побач з ёй жыў Фёдар з сям'ёй. Малы Асавец Маг. ФЁДАРАЎ УЧАСТАК. Поле. Некалі яго засеяў без дазволу Фёдар. Гавяды Шкл. ФЁДАРАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў Фёдор. Махава Маг. ФЁКЛІНА СЦЕЖКА. Сцежка (каля хаты Фёклы). Дзмітраўка Н Кліч. ФІЛАТАЎСКІ ЛЕС. Лес паблізу в. Філатава Кругл. ФІЛІМОНАВА ТАРА. Тара. Каля яе пахаваны Філімон. Стасеўка Бабр. ФІЛІМОНАЎ МОСЦІК. Мост цераз раку. Ягозрабіўфілімон. ВяззеАсіп. ФІЛЬКІНА ТАРА. Узгорак. Раней тут жыў Філька. Сухары Маг. ФІНСКАЯ ВУЛІЦА. Вясковая вуліца (забудавана фінскімі дамамі). Рэкта Гор. ФІРЦІКАЎ БУЧОК. Глыбокае месца на рацэ. Раней ля ракі жыў Фірцік (мянушка). Башкіраўка Шкл. ФОКІНА ВОЗЕРА. Возера (каля хаты Фомкі). Ушакі Чэрык. ФОКІНА ДЗЯЛЯНКА. Лес. Былы абход лесніка Фомкі. Сялецкае Касц. ФРАНЬКІН САД. Сад. Побач з ім была хата старой Франькі. Раманавічы Маг.ў ФРАНТАЎ САД. Поле. Раней тут быў сад памешчыка Франтава. Зуі Крыч. ФРАНЦУЗСКІ КУРГАН. Высокі ўзгорак (насыпаны ў час вайны 1812 года). Раздзел Мсц. ФРОЛАВА КАЦВІНА. Сенажаць. Раней тут была сажалка, якую выкапаў Фрол. Антонаўка Чав. ФРОЛАВА ПРОСЕКА. Дарога ў лесе. Некалі яе праклау спадар Фрол. Эсьмоны Бял. ФРОЛАЎ РАВОК. Равок. Некалі туг быў замучаны Фрол. Кішчыцы Шкл. ФРОЛАЎ СЕНАКОСу Сенажаць. Раней яна належала Фролу. Данькавічы Шкл. ФРОСІНА БРОЎКА. Поле. Раней туг быў надзел Фросі. Маляцічы Крыч. ФРОСІНА САКА. Невялікае азярцо, зарослае асакой (ля сядзібы Фросі). Папоўка Слаўг. ФРЫЦАВА БАЛОТА. Балота. У час Вялікай Айчыннай вайны тут загінулі немцы. Рэчкі Маг. ФЭЛІЦЯНАВА н. Поле. Раней тут быў панскі фальварак. Малуноўка Хоц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямёй
1 👁
 ◀  / 209  ▶