Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ТРЫФОНАЎКА ж. М ясціна.. Калісьці тут жыў Трыфан. Праточнае Бых. ТРЫШКАЎ РОЎ. Роў (выкапаны Трыфанам). Вепрын Чэрык. ТРЭЦІ ЛЕС. Трэці па парадку лес. Хацілавічы Крыч. ТРЭЦІ СОСН1К. Трэці па парадку сасоннік. Зарэчча Кругл. ТУ БУШ СКАЕ БАЛОТА. Балота каля в. Тубушкі. Тубушкі Кругл. ТУБУШСКІ ЛЕС. Лес каля в. Тубушкі Кругл. ТУВАЛІНСКІ ЛЕС. Лес паблізу в. Туалін Бял. ТУГОШЫНА н. Непраходнае балота ў лесе. Падолішча Бял. JYMIHA ж. Роў'(парослы хмызняком). Зуі Крыч. ТУНДРЫ мн. Пясчанае неўрадлівае поле. Дубраўка Красн. ТУНКЕЛЕВА ПОЛЕ. Поле. Раней тут жыў латыш Тункель. Сідаравічы Маг. У УБЕЛЛЕ н. Луг. Побач з ім кар'ер, дзе бяруць мел. Прудок Хоц.; Поле. Раней тут было шмат мелу. Перагон Слаўг. УБОРАК м. Хугар (каля бору). Гай Кругл. УБОРАЧКІ мн. Лес. Некалі тут адпачываў пан. Забалацце Acin. УВАСКРЭСЕНСКІ ХОЛМ. Узгорак. На гэтым месцы стаяла царква. Крычау. УГАРОУКА ж. Урочышча. Раней тут збіраліся ваўкі i вылі. Горкі Чэрык. УГЛЯНСКАЯ КУПАЛЬНЯ. Месца для купания каля в. Угляны. Круча Кругл. УДОВІНА ДАРОГА. Дарога. Некалі па ёй хадзіла ўдава Марфа. Градзянка Acin. ТУРАВА н. Поле. Раней яно належала пану Тураву. Кпічаў. ТУРКАВАРУЧЧА н. Кустоўнік: Некалі тут была бітва з татарам]. Задабрасць Крыч. ТУРКОВА БАЛОТА. Забалочаная мясціна. Некалі тут загінуў парабак Туркоў. Кулешава Шкл. ТУРОК м. Луг каля ракі. Вайнілы Маг. ТУРЧАНСКІ ЛЕС. Лес паблізу в. Турчанка Кліч. ТУСКАР м. Цёмны лес. Заеліца Глуск. ТЫНІНАж. Балоцістая мясціна на полі. Мілаславічы Клім., Стараселле Гор. ТЫСЕВА н. Лес. Рыжкаўка Бых. ТЭКЛІН РОЎ. Урочышча. Раней тут жыла Тэкля. Валоўнікі Мсц. ТЭКЛІН САД. Сад. Раней ён належаў Тэклі. Хацілавічы Крыч. УДОВІН КАЛОДЗЕЖ. Мясціна. Раней тут быў калодзеж, з якога брала ваду ўдава Марыля. Рожава Мсц. УЗАЯМ'Е н. Гліністае месца (за вёскай). Нясята Кліч. УЗБАЛАЦЬ ж. Лес (уздоўж балота). Хамінічы Гор. УЗБІСК! БОР. Хваёвы лес. Maлуноўка Хоц. УЗБОЛАЦЦЕ н. Сенажаць. Паблізу яе знаходзіцца балота. Акунёўка Шкл. УЗБОРАК м. Мясціна (каля бору). Ермалоўка Гор. УЗБЯРЭЖЖА н. Поле (уздоўж ракі). Рагі Слаўг. УЗВАЛ м. Узгорак (за вёскай). Ліпец Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карер, узаяме
3 👁
 ◀  / 209  ▶