Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ТКАЧОЎ ВУГАЛ. Месца ў лесе. Раней тут жыў Ткач з сям'ёй. Ніканавічы Бых. ТКАЧОЎ CACOHHIK. Сасоннік (паблізу хаты Ткачова). Зоры Чэрык. ТОДАРАЎ КУТ. Вуліца. Раней тут жыў пан Тодар. Віркаў Кліч. TOK м. Поле. Раней тут быў ток, дзе малацілі збожжа. Новая Брашчына Шкл. ТОЛЕВА БАЛОТА. Балота. Паблізу яго некалі жыў Анатоль. Русенка Маг. ТОПКАЕ н. Поле. Раней тут было дрыгвяністае балота. Буглаі Красн. ТОПКАЕ БАЛОТА. Дрыгвяністае балота. Чырвоны Бор Бял. ТОПКАЕ ВОЗЕРА. Возера. У гм часта тапіліся людзі. Дужаўка Чав. ТОПКІ ЛОГ м. Забалочаная нізіна. Аўчыненкі Шкл. ТОШЧЫЦКАЯ ДАРОГА. Дарога ў в. Тошчыца Бых. ТРАЗНАЕ н. Лес. Раней тут было шмат ваўкоў. Уборак Acin. ТРАСЛЯНСКАЯ ГАРА.Узвышанае месца ля в. Троена Шкл. TPACHIK м. Асушанае балота. Петухоўка Касц. ТРАСЦІНСКІ ЛЕС. Лес паблізу в. Трасціно Хоц. ТРАХІМАВА ПАЛЯНА. Месца ў лесе. Раней тут быў хутар Трахіма. Ваевічы Кліч. ТРАФІМАЎ ЛУЖОК. Луг. Раней ён належаў лесніку Трафіму. Семукачы Маг. ТРАХІМАЎ РАВОК. Хмызняк. Некалі туг выкапаў роўТрахім. Канічы Касц. ТРАХІМАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут быў хутар дзеда Трахіма. Балбечана Гор. ТРАХІМКАВА ЛЯДА. Поле. Раней тут жыў Трахімка (пам.-ласк. ад Трахім). Паплавы Кліч. ТРАХІМАЎШЧЫНА ж. Поле. Не- ў калі туг была сядзіба Трахіма. Загаранкі Кругл. ТРАЯНАЎ BIP. Месца на рэчцы. Калісьці тут ўтапіўся Траян. Добрае Мсц. ТРАЯНАЎКА ж. Поле. Раней тут жыў Траянаў. Баронькі Касц. ТРАЯНОЕ н. Поле. Даўней яно належала тром гаспадарам. Вепрын Чэрык. ТРАЯНОЎШЧЫНА ж. Паляна ў лесе. Раней тут жыў Траяноўскі. Малуноўка Хоц. ТРОІЦКІ ЛЕС. Лес. Некалі яго пасадзілі тры браты. Займішча Шкл. ТРОХГРАННЫ ДУБ. Поле. Тут расце стары дуб. Красны Ручай Крыч. ТРОХДВОРКА ж. Хутар (з трох хат). Барсукі Кпім. ТРОЦКІ ХУТАР. Узгорак. Раней тут стаяла хата Троцкага. Гавяды Шкл. ТРЫ БЯРОЗКІ. Паляна. Пасярэдзіне яе растуць тры бярозкі. Лубяны Бял. ТРЫГАПОЎ ЛЕС. Лес. Ён мяжуе з трыма вёскамі. Круча Кругл. ТРЫ ГОРКІ. Мясціна ў лесе. Тут тры невялікія ўзгоркі. Суслаўка Дрыб. ТРЫ ДАРОП. Месца ў лесе. Тут сходзяцца тры дарогі. Абідавічы Бых. ТРЫДУБ'Е н. Мясціна у лесе (каля трох дубоў). Вяззе Acin. ТРЫ ДУБЫ. Месца ў лесе. Тут растуць тры вялізныя дубы. Вялікія Лазіцы Шкл.; Луг. Чорны Бор Бых.; Месца на полі. Шалаёўка Чэрык., Каменка Мсц. ТРЫЗУБ м. Лес. Здалёк ён нагадвае тры зубцы. Ліпень Acin. ТРЫЛЕСІНСКАЯ РОШЧА. Стары бярэзнік паблізу в. Трыпесіна Дрыб. ТРЫ САСНЫ. Поле. Раней тут раслі сосны. Леніна Красн. ТРЫСЦЁ н. Балота ў лесе. Белая Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямёй, трыдубе
2 👁
 ◀  / 209  ▶