Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
РЫБІНКА ж. Рачулка. У ёй шмат рыбы. Цяхцін Бял. РЫБНАЕ н. Возера. Раней у ім было шмат рыбы. Прудок Крыч. РЫБНАЕ БАЛОТА. Балота. Калісьці тут было багата рыбы. Валаськоўня Касц. РЫВАНЯЧЧА н. Лес. Раней тут быў хутар Рыванёнка (мянушка). Пераможная Гор. РЫВОНАЎШЧЫНА ж. Поле. Некалі тут быў хутар, дзе жыў Рывокаў. Загаранкі Кругл. РЫГОРАВА ВОЗЕРА. Азярцо. Раней паблізу яго жыў Рыгор. Зуі Крыч. РЫГОРАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Непадалёк ад яе жыў дзед Рыгор. Раманавічы Маг. РЫГОРАВА ПАЛЯНА. Паляна ў лесе. Некалі тут загінуў Рыгор. Бакунавічы Чэрык. РЫГОРАУ МОСТ. Мост (зроблены Рыгорам). Гуслішчы Маг. РЫДЗЬКАЎШЧЫНА ж. Поле каля в. Бураўшчына. Бураўшчына Кругл. РЫЖАЯ ВЫТОРКА. Мясціна. Раней тут жыў Рыжы Антось. Іванаўка Крыч. РЫЖКАЎСКАЯ ТАРА. Тара ля в. Рыжкавічы Шкл. РЫЖКАЎСКІБЯРЭЗНІК. Бярэзнік паблізу в. Рыжкаўка Маг. РЫЖКАЎСКІ ЛЕС. Лес ля в. Рыжкаўка Маг. РЫЖКАЎСКІ ЛОГ. Луг. Раней ён належаў Рыжкову. Сідаравічы Маг. РЫЖЫКІ мн. Кустарнік. Тут расце шмат рыжыкаў. Рап Слаўг. РЫКАУШЧЫНА ж. Поле каля в. Рыкі Маг. РЫЛЬКОЎ ХУТАР. Поле. Раней тут быў хутар, дзе жыў Рылькоў. Загаранкі Кругл. РЫСІНШЧЫНА ж. Лес паблізу в. Рысін Клім. РЫШТ м. Канава. Раней тут жанчыны паласкалі бялізну. Лагадава Бых., Коўоча Кліч., Карзеева Дрыб. РЫШТЫ мн. Поле. Раней тут рос арэшнік. Грабалава Чав. РЭПІШЧА н. Поле. Некалі тут сеял! рэпу. Дубна Слаўг., Гління Мсц.; Луг. Раней тут рос лопух. Дабужа Бых.; Балота. Халмы Маг. РЭПУХАВА н. Поле. Калісьці тут быў хутар Рэпухава. Грыбавец Kip. РЭУТСКІ ЛЕС. Лес каля в. Рэут Клім. РЭУТСКІ ШЛЯХ. Дарога ў в. Рэут Клім. РЭЧКА ж. Сенажаць (на месцы рэчкі). Клічаў; Забалочаны алешнік (каля рэчкі). Абідавічы Бых. РЭЧКІ мн. Балота. Паводле падания, некалі тут працякала рака. Будзішча Бял.; Месца на лузе. Раней тут працякала рачулка. ЗаполI ле Глуск.; Рака i поле. Машчаніца Бял. РЭШАТНЁЎКАж. Поле, раней туг быў хутар, дзе выраблялі рэшаты. Леніна Красн. САБАЛЁЎШЧЫНА ж. Лес. Раней ён належаў Собапеву. Пераможная Гор. САБАЧОЎКА ж. Частка вёскі. Тут у кожным двары ёсць сабака. Харошкі Маг., Туркі Бабр., Камінтэрн Шкл., Наваельня Красн., Перамога Красн.; Мясціна за вёскаю. Раней тут было шмат злых сабак. Дужаўка Чав., Заходы Шкл.; Поле. Раней тут быў хутар, гаспадар якога меў шмат сабак. Тур'я Красн. САБАЧЫ ЗАВУЛАК. Вуліца. Тут шмат сабак. Клімавічы. САБАЧЫ КУСОК. Невялікае поле (каля балота). Заходы Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча, туря
3 👁
 ◀  / 209  ▶