Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
САБАЧЫ ПАСЁЛАК. Вуліца ў вёсцы. Тут у кожным двары ёсць сабака. Азер'е Шкл. САБІНЧЫНА КРЫНІЦА. Крыніца. Першай яе знайшла Сабіна. Канава Хоц.; Месца ў лесе. Раней тут была крыніца, якую знайшла Сабіна. Турчылаў Кліч. САВАЧКІН МОСТ. Мост. Яго пабудаваў Савачка. Цялуша Бабр. САВЕЛЬЕЎ КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж (каля хаты Савельевых). Літоўск Кругл. CABIH КЛІН. Луг. Раней тут быў лес, дзе вялося шмат соў. Вепрын Чэрык САВІНІЧАНСКІ ЛЕС. Лес ля в. Савінічы Клім. САВІЦКІ САД. Сад. Раней ён належаў пану Савіцкаму. Махава Маг. САВІЦКІН ХУТАР. Сенажаць. Раней тут жылі Савіцкія. Сялец Гор. САВОВЫ КУТОК. Месца улесе. Раней тут гнездаваліся совы. Камяніца Бял. САВОСЦІНА БАЛОТА. Балота. Калісьці яно належала Савосю. Хонькавічы Чав. САВОСЦІЧЫ мн. Частка вёскі. Раней тут жыў дзед Савось. Маляцічы Крыч. САВУЛІН СТАНОК. Месца ў лесе. Раней тут стаяла хата Савуліна. Вепрын Чэрык. САД м. Луг. Раней тут быу сад. Бацвінаўка Крыч. САДКОЎСКАЯ ПАСЕКА. Мясціна ў лесе. Раней тут была пасека Садкова. Жаркі Касц. САДОК м. Лес. Тут расце шмат садовых дрэў. Мыслоціна Глуск. САЗОНАВА ПОЛЕ. Поле. Даўней тут была сядзіба Сазона. Вепрын Чэрык. САЖАЛКІ мн. Заліўны луг. Касперка Клім., Забялышана Хоц.; Мясціна на лузе. Тут шмат ямаў з еадой. Шчацінка Чэрык., Сялец Мсц. CAKABIHA ж. Поле (на месцы выкарчаванага лесу). Мачулкі Бабр., Данькавічы Шкл. САКАВІШЧА н. Луг (з сакавітай травой). Забавы Бял., Дудаковічы Кругл. САКАЛОЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога. Яна вядзе ў в. Сакалоўка. Крупня Кпім. САКАЛОЎСКІ МАШОК. Лес каля в. Сакалоўка. Недзведзь Кпім. САКАЛЯНКА ж. Паляна ў лесе. Калісьці тут вадзіліся сокалы. Бель Крыч. САКОВІШЧА н. Луг (з сакавітай травой). Вялікая Машчаніца Бял. САКОЛКА ж. Узгорак. Раней тут быў хутар бабы Саколкі. Петухоўка Чав. САКОЛЬСКІ ЛЕС. Лес паблізу в. Сакалоўка Слаўг. САЛАМЯНКА ж. Вуліца. Тут хаты з сапамянымі стрэхамі. Следзюкі Бых. САЛАПАЁЎКА ж. Частка вёскі. Раней тут жылі Салапаевы. Пудаўня Дрыб. * САЛАПЕКАВА ПОЛЕ. Поле. Калісьці яно належала Салапеку. Катка Глуск. САЛАЎЁЎШЧЫНА ж. Поле. Калісьці тут быу хутар Салаўёва. Вішні Касц., Данькавічы Шкл., Жаролы Слаўг. САЛАЎІНЫ ВУГАЛ. УзлеРак. Тут водзіцца шмат салаўёў. Жаролы Слаўг. САЛАЎКІ мн. Месца ў лесе. Раней тут была турма. Зылі Маг.; Участак лесу. Буднеў Кліч. САЛДАТЧЫНА ж. Месца. У час Вялікай Айчыннай вайны тут былі пахаваны салдаты. Васькавічы Чав САЛДАЦКАЕ ВОЗЕРА. Возера, Яуо знаходзіцца паблізу вайсковай часці. Дамамерычы Клім. САЛДАЦКАЯ ДАРОГА. Месца ў лесе. У час Вялікай Айчыннай вайны тут быў салдацкі лагер. Нікана
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

азере
1 👁
 ◀  / 209  ▶