Віляхаўка Бых.; Частка лесу. Формай яна нагадвае рог. Горы Красн., Першамайск Гор. РОЖАЎСКАЯ ДАРОГА. Поле. Раней была тут дарога з Мсціслава ў Рожава. Мсціслаў. РОЖАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Рожава Мсц. РОЖНАЕ н. Луг каля ракі. Бацэвічы Клім. РОЗВАНЬ ж. Узлесак каля рэчкі. Віркаў Кліч.; Бераг ракі. Пясок туг ружовага колеру. Кпічаў. РОЗКА ж. Забалочаны сенакос. Тут расце багата асакі. Крычаў. РОЛІНА БАЛОТА. Балота. Некалі тут жыў дзед Ролін. Болін Красн. РОЛІНА н. Балота. Каля яго жыў дзед Ролін. Брылі Маг. РОЎ м. Поле. Раней тут быў роў. Pari Слаўг. РОШЧАж. Поле (каля бярозавага гаю). Капані Чав.; Поле (зарослае кустамі). Прылессе Чав.; Мясціна ў лесе. Тут шмат бяроз. Ржавей Чэрык.; Змешаны лес. Дужаўка Чав., Сасноўка Шкл. РОШЧЫНАВА САЖАЛКА. Сажалка. Яе выкапаў Рошчын. Літоўск Кругл. РУБЕЖ м, Дарога паміж в. Паўлавічы i Марцяновічы. Паўлавічы Кругл.; Асушанае балота. Камяніца Бял.; Поле паміж вёскамі. Чамаданы Шкл.; Далёкае ад вёскі поле. Варанёва Крыч.; Луг паміж в. Кароўчына i Барсукі Бых. РУБЛІНКА ж. Высечаны лес. Доўгae Кпіч. РУДАЧКА ж. Балоцістая мясціна. Грыбавец Kip. РУДДЗЁ н. Поле. Раней тут было балота. Новыя Максімавічы Кліч.; Забалочаная мясціна. Зацішша Маг.; Ускраіна лесу. Коўоча Кпіч. РУДЗІНСКАЯ КАНАВА. Урочышча. Калісьці тут жыў Рудзін. Сідаравічы Маг. РУДЗЬКАЎ ВУГАЛ. Сенажаць. Даўней тут жыў Рудзька. Перагон Слаўг. РУДКАЎ МОСТ. Мост праз p. Рудкі. Доўгае Кпіч. РУДКОЎСКАЕ ПОЛЕ. Поле ля в. Рудкоўшчына Гор. РУДКОЎШЧЫНА ж. Поле. Раней туг быў хугар Рудзькі. Заеліца Глуск. РУДНЯ ж. Урочышча, Раней тут здабывалі руду. Горкі Чэрык.; Рэчка (з рудой вадой). Наркі Чэрык. РУДНЯНСКІ ЛЕС. Лес паблізу в. Рудня Гор., Акунёўка Шкл. РУДНЯНСКІ МОСТ. Мост ля в. Рудня Шкл. РУКАВЕЦ м. Паляна ў лесе. Некалі тут працякала рака. Беларусь Бабр. РУЛЯКОЎШЧЫНА ж. Поле. Раней тут быў хутар Руляковых. Літоўск, Бураўшчына Кругл. РУСАЛЧЫН В1Р. Bip на рацэ. Тут, паводле падання, жылі русалкі. Маслакі Гор. РУСАЛЧЫН ЛУГ Поле. Паводле падання, тут ноччу гулялі русалкі. Дзернавая Красн. РУЧЧА н. Густы лес. Калісьці тут працякаў ручай. Макавічы Глуск.; Нізіна каля ручая. Горкі Чэрык. РУЧАЁЎКА ж. Азярцо (на месцы ручая). Следзюкі Бых. РУЧЧО н. Лес. Раней тут працякаў ручай. Аўтухоўка Клім. РУЧЭЙ м. Сенажаць (парослая кустоўнікам i пакрытая раўкамі). Горка Шкл., Семукачы Маг., Паплавы Кліч.ўРаманавічы Маг., Іванішчавічы Слаўг.; Частка вёскі (паблізу прытока ракі). Варанёва Крыч. РЫБАЦКАЯ ГРАДКА. Невялікі ўзгорак на лузе. Тут у час вясновай паводкі рыбакі сушылі сеткі. Чачэвічы Бых. РЫБАЧЫШЫН МОСТ. Невялікі мост праз рэчку. Каля яго часта збіраюцца рыбакі. Кухенка Бабр
Дадатковыя словы
rae, кліч.^раманавічы, коўбча
1 👁