Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
НЕСЦЯРЭНКАЎ ДВОР. Урочышча. Некалі тут жыла сям'я Несцярэнкаў. Малы Асавец Mar. НЕЦКАЎСКІ ВУГАЛ. Лес (побач з в. Нецкаў). Ясная Паляна Чэрык. НЕХАЦІМ'Я ж. Вёска. Некалі ў яе не хацелі перасяляцца людзі. Heхацім'я Маг. HIBA ж. Ураджайнае поле. Прылессе Чав.; Крынічка ў полі. Асінаўка Чав. НІВІРДАСАВА н. Урочышча. Калісьці яно належала хутараніну Нівірдасаву. Данькавічы Шкл. НІВІЦКАЕ БАЛОТА. Балота. Раней туг была калгасная ніва. Цялуша Бабр. НІВІШЧЫ мн. Калгасныя палі. Раней тут была неўрадлівая зямля. Градзянка Acin. НІЖНІ ЛОГ. Луг (y нізіне). Вепрын Чэрык. НІЖНІ ЛУГ. Луг (ля ракі). Ён знаходзіцца ніжэй ад в. Рудня Слаўг. НІЖНЯЯ ДАРОГА. Дарога (на ўскрайку лесу). Каменка Мсц. НІЗ м. Заліўны луг. Зарэчча Кругл.; Частка вёскі (y нізіне, каля возера). Стараселле Шкл. Вуліца, што знаходзіцца (y нізіне). Слаўня Слаўг. НІЗАВАЯ ДАРОГА. Дарога (у нізіне). Ніканавічы Бых. НІЗІНКА ж. Балотца. Клімавічы.; Заліўны луг. Бутрамееўка Бых. НІЗІНЬКІЯ мн. Запіўны луг. Вепрын Чэрык. НІЗКАЯ ПАЛЯНА. Частка лесу (у нізіне). Вуглы Шкл. НІЗКІ мн. З.абалочанае месца (паміж агародамі). Высокае Клім.; Крама ў вёсцы. Яна размешчана ў нізіне. Высокае Шкп.; Нізкае месца ў в. Зарэчча Кругл. НІЗКІ ЛОГ. Нізіна (за в.Ціманава). Ціманава Клім. НІЗМІНКАж. Возераўлесе. Коўоча Кліч., Усходняе, Праточнае Бых. НІЗНЯЦІНА ж. Поле (у нізіне). Сцяг Глуск. НІЗОК м. Луг (паміж двух узгоркаў). Горкі Крыч.; Луг. На ім знаходзіцца крыніца. Рэвут Клім. НІЗОЎЕ н. Частка поля (у нізіне) Лазіцы Шкл. НІЗОЎКА ж. Вёска (на ніжнім беразе Дняпра). Нізоўка Маг. НІКАЛАЕЎСКІ ЛЕС. Лес. Калісьці ён належаў пану Мікалаю. Склімін Кпім. НІКАЛАЕЎСКІ САД. Сад. Калісьці ён належаў пану Мікалаю. Скпімін Клім. НІКАНАВІЧЫ мн. Вёска. Раней тут была сядзіба Нікана. Чорны Бор Бых. НІКАНАЎКА ж. Поле. Раней тут была сяліба Ніканава. Леніна Красн. HIKAHOPABA ДВОРЫШЧА. Поле. Раней тут жыў хутаранец Ніканор. Бутрамееўка Бых. НІКАНОРАЎ САД. Сад. Яго пасадзіў парабак Ніканор.Кіркоры Маг. НІКАНОРАЎ ХУТАР. Урочышча. Калісьці тут жыў хутаранец Ніканор. БаханьСлаўг. НіКАНОРЫ. Урочышча. Раней быў хутар Ніканора. Буда Хоц. HIKEEBA КРЫНІЦА. Крыніца. Яе выкапаў дзед Нікей. Гладкова Чав. НІКІПАРАВА ВОЗЕРА. Балота. Раней тут жыў Нікіпар. Петухоўка Чав. НІКІПАРАБА ДАРОГА. Дарога (праз лес). Па ёй кожны дзень ходзіць Нікіпар. Аляксацдраўка Слаўг. НІКІПАРАЎ ДУБ. Дуб. Некаяi на ім павесіўся Нікіпар. Вепрын Чэрык. НІКІПАРАЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыў Нікіпар. Заеліца Глуск. НІКІФАРАЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыў Нікіфар. Прокшынічы Маг. НІКІЦІНА ВОЗЕРА. Возера. Раней ля яго жыў Нікіта. Зуі Крыч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

heхацімя, коўб, нехацімя, сямя
2 👁
 ◀  / 209  ▶