Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
НАСЦІНА СЦЕЖКА. Сцежка. Некая! па ёй кадзіла жонка лесніка Насця. Рагі Слаўг. НАСЦІН ХУТАР. Поле. Раней тут жыла баба Наста. Стайк! Маг. НАСЫП м. Новая дарога. Забалоцце, Камяніца, Слабада Бял., Прыгані Кругл., Новы Быхаў Бых., Елькаўшчына Кругл.; Месца на рэчцы. Раней тут быў стары мост. Чэрыкаў. НАТАЛЕЎ м. Вёска. Калісьці яна была падаравана панам Патоцюм дачцэ Наталлі. Наталеў Кліч. НАТАЛЬКІН BIP. Рачны вір. Калісьці ў ім утапілася дзяўчына Наталька. Нясята Кліч. НАТАПА ж. Рака. У час разводдзя яна затапляе наваколле. Мазалава Мсц. НАЎМАЎШЧЫНА ж. Лес, Раней тут быў хутар Навума. Лука Acin. НАЎМЕЕЎ MOX. Балота. Калісьці тут быў хутар Наўмея. Затоны Гор. НАЎМЕЁЎШЧЫНА ж. Лес. Раней тут быў хутар Наўмея. Затоны Гор. НАХІЛЛЕ н. Частка лесу (на схіле). М ергШ кл. НАЧОЎКІ мн. Роў. Названы паводле формы. Пераможная Гор., Бракава Маг.; Поле. Названы паводле формы. Сісенева Шкл. НАЧОЎНЯ ж. Частка лесу. Раней тут рабілі начоўкі. Ціманава Клім. НАТОПА ж. Вялікая яма (сярод вёскі). Яна заўсёды вясной напаўняецца вадой. Аржаўцы Шкл. НЕГАЎЛЯНСКАЯ ДАРОГА. Дарога (ад в. Скрыпліцы да в. Негаўля). Скрыпніца Kip. НЕГІНСКАЯ КЛАДКА. Кладка цераз рэчку (каля в. Негіна). МурынБор Касц. НЕГУЧЫ мн. Лес. У ім не гучыць рэха. Крынка Acin. НЕДЗЯВА БАЛОТА. Балота. Раней тут жыў пан Недзяў. Селішча Kip. НЕЖКАЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога (у в. Нежкаўка). Нежкаўка Чав. НЕЖКАЎСКІ ЛЕС. Лес (каля в. Нежкаўка). Нежкаўка Чав. НЕЗАУСКАЕ БАЛОТА. Балота (каля в. Незаўка). Незаўка Маг. НЕЗАЎСКІ ЛЕС. Лес (каля в. Незаўка). Незаўка Маг. НЕКАШ ж Някошаны луг ля лесу. Краснаполле Красн. НЕМЕРАЎ м. Вялікае поле. Шароеўка Чэрык. НЕМТУРОВА БАЛОТА. Балота. Некалі бліз яго жыў нямы чалавек. Літоўск Кругл. НЕМЦАВА КАНАВА. Поле. Тут у час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся фашысцкі акоп. Кухенка Бабр.; Балота. У час Вялікай Айчыннай вайны тут затануў нямецкі танк. Лебядзёўка Слаўг. НЕМЦАВА ЛЯДА. Палянаўлесе. Тут у час Вялікай Айчыннай вайны было знішчана шмат немцаў. Арэхаўка Кпіч. НЕМЦАЎ ЛУГ. Луг. Калісьці ён належаў чалавеку, які быў па нацыянальнасці немец. Глінь Чэрык. НЕМЦАЎ ПЕРАЕЗД. Дарога (праз чыгунку). Раней у час вайны па ёй наступалі немцы. Цінькава Крыч. НЕМЧЫКАВА СЯДЗІБА. Узгорак (ля ракі). Раней тут жыў нямы кравец. Горкі Крыч. НЕМЧЫКАЎ РОЎ. Урочышча. Калісьці тут жыў глуханямы чалавек Немчык (мянушка). Скоклева Чав. НЕСЦЕРАВА БАЛОТА. балота (ля в. Несцерава) Елькаушчына Маг. НЕСЦЕРАВА ГРЫУКА. Астравок (сярод рэчкі). Тут Несцер касіў сена. Вець Бых. НЕСЦЕРАЎСКАЯ СЕНАЖАЦЬ. Сенажаць. Некалі яна належала пану Несцераву. Данькавічы Шкл. НЕСЦЕРАЎКА ж. Мясцовасць у лесе. Калісьці тут быў хутар, дзе жыў Несцер. Прыбор Бял. НЕСЦЕРАЎШЧЫНА. Лес. Раней ён належаў Несцераву. Коўоча Кліч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча
1 👁
 ◀  / 209  ▶