Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
НІКІЦІН УЗГОРАК. Узгорак. Калісьці тут Мікіта зарэзаў сваю жонку, a потым i сябе. Гутараўшчына Мсц. НІКІЦІНІЦКІ ЛЕС. Лес (каля в. Нікіцінічы). Нікіцінічы Маг. НИКОЛЬСКАЯ ТАРА. Некалі тут стаяла Нікольская царква. Крычаў. НІКОЛЬСКІ ЛЕС. Лес (бліз в. Ніколле). Кледнявічы Гор. НІКОЛЬШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут жыў Нікольшчык (мянушка). Праточнае Бых. НІНУШЧЫНА ДВОРЫШЧА. Урочышча. Раней тут быў хутар Нінушчанкі. Марцянавічы Кругл. НІНЧЫНА БАЛОТА. Заліўны луг. Раней тут быў хутар Ніны. Авангард Кругл. НІЧЫПАРАВІЧЫ мн. Вёска. Першым яе жыхаром быў Нічыпар. Нічыпаравічы Маг. НІЧЫПАРАЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыў Нічыпар. Макавічы Глуск. НІЧЫПАРАЎКА ж. Частка вёскі. Калісьці туг жыў чарадзей Нічыпар. Чорны Бор Бых. НІЧЫПАРОВІЧАВА ПОЛЕ. Поле. Некалі яно належала Нічыпаровічу. Дубраўка Слаўг., Данькавічы Шкл. НІШЧЫМНАЕ БАЛОТА. Возера (сярод балота). У ім не водзіцца рыба. Наркі Чэрык. НІШЧЫХІНА ТАРА. Узгорак. Раней тут жыла баба Нішчыха. Kapaci Шкл. НОВА-АЛЯКСАНДРАЎСКІ ЛЕС. Лес (ля в. НовагАляксандраўка). Прылессе Чав. НОВАЕ ВОЗЕРА. Возера. Яно выкапана нядаўна. Арэхаўка Кліч. НОВАЕ ПАСЕЛІШЧА. Частка вёскі. Тут будуюцца новыя хаты. Лазіцы Шкл. НОВАЕ ПОЛЕ. Поле. Яно ўзнікла пасля выкарчоўкі лесу. Следзюкі Бых. НОВАЯ ВЫСЕЧ. Дзялянка ў лесе. Падлом'е Маг. НОВАЯ ВУЛІЦА. Новая ўскраіна в. Паплавы Кліч. НОВАЯ ДАРОГА. Дарога. Яе пабудавалі нядаўна. Лабковічы Крыч.; Асфальтаваная дарога. Глінь Чэрык.; Дарога (бліз новых дамоў). Камяніца Бял. НОВІКАЎ БЯРЭЗНІК. Бярэзнік. Калісьці тут быў хутар Новікавых. Наркі Чэрык. HOBIKI мн. Лес. Раней тут быў хутар Новікавых. Вейна Маг. НОВЫ КАЛОДЗІШАК. Урочышча. Раней тут быў невялікі калодзеж. Чорны Бор, Уюн Бых. НОВЫЯ БРЫЛІ. Вёска. Яна пабудавана ў савецкі час. Брылі Маг. НОВЫЯ ДАНЬКАВІЧЫ. Частка вёскі. Яна была пабудавана ў апошні час. Данькавічы Шкл. НОВЫЯ ШНУРЫ. Поле. Раней тут было балота. Данькавічы Шкл. HOPKIHA ж. Вёска. Яна акружана лесам, у якім шмат звярыных нор. Норкіна Касц. HOPKI мн. Поле. Раней тут людзі капалі зямлянкі. Язёры Чэрык.; Бераг ракі. Тут гняздуюцца чайкі. Зарэчча Чав. НОСЫРЫ мн. Балота ў лесе. Названа паводле формы. Рабкі Шкл. НОЎКА ж. Нанава ўзараная цаліна. Хоцімск. НУДНЫЯ мн. Густы лес. Па ім нудна (страшна) хадзіць. Свенск Слаўня, Перагон Слаўг. НУПРЭЕВА КРЫНІЦА. Крыніца. Яе выкапаў Нупрэй. Дужаўка Чав. НЯЗНАНЬ ж. Урочышча. Раней тут быў хутар, пра які мала хто ведаў. Кісялёва Буда Клім. НЯМЕЦКІ БРОД. Месца на рэчцы. У час вайны тут купаліся немцы. Чэрнеўка Шкл. НЯМОЕ КЛАДБ1ШЧА. Частка могілак. Тут вельмі ціха. Лазіцы Шкл. НЯМЫЯ ЯМКІ. Урочышча. Тут жыў нямы чалавек. Высокае Кпім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падломе
2 👁
 ◀  / 209  ▶