Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
МІНАЕЎ B1P. Месца ля ракі. Тут жыве Мінай. Кузавіна Гор. МІНАЎ ЛАЖОК. Сенажаць у лесе. Некалі тут касіў сена Мінаў. Паплавы Кліч. МІНДЗЯЎ ЛЕС м. Лес. Калісьці ён належаў Міндзяву. Кухенка Бабр. МІНІЛАЕВА БАЛОТА. Балота. Heкалі яно належала пану Мінілаю. Нікіцічы Шкл. МІНСКАЎ ЛЕС. Лес. НекалІ тут жыў Мінскаў. Ясень Бабр. МІНЧАЎ РОЎ. Роў. Некалі тут жыў Мінча (мянушка). Свенск Слаўг. МІР-ГАРАж. Узгорак. Калісьці тут, паводле падання, князі заключалі мір. Палкі Бых., Высокае Чав. МІРАДЗІНСКАЯ ДАРОГА. Дарога ў (в. Мірадзіна). Сычова Бабр. МІРАЎШЧЫНА ж. Поле. Некалі тут стаяў хутар Мірона. Прылессе Чав.; Лес. Калісьці ён належаў пану, які служыў міравым суддзёй. Каменка Чав. MIPOHABA ЗАВАДЗЬ. Балота. Раней тут стаяла хата Мірона. Ваўканосава Кругл., Сідараўка Гор. МІРОНАВЫ КУСТЫ. Узлесак. Некалі тут быў забіты Мірон. Красавічы Клім. МІРОНАЎ MACTOK. Масток цераз раку. Некалі яго зрабіў Мірон. Вязаўніца Асіп. МІРОНАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыўМірон, Прылессе Чав., Цялуша Бабр. w МІРОНАЎКАж. Поле. Некалі яно належала Мірону. Капані Чав. МІСУНОЎ РОГ. Луг. Некалі тут быў хутар Місуна (мянушка), Быцэвічы Клім. МІСЦЮКОЎ ЛУГ. Луг. Некалі тут жыў дзед Місцюк. Суслаўка Дрыб. МІСЬКОЎ ЛЕС. Лес. Раней тут жыў купец Міськоў. Петухоўка Чав. МІТРАФАНАВА ЛАГЧЫНА. Месца. Тут быў знойдзены забіты Мітрафан. Гута Клім.. МІТРАФАНАЎ ЛЕС. Лес. Некалі яго даглядаў ляснік. Мітрафан. Кіркоры Чав. МІТРАФАНАЎ ХУТАР. Поле. Heкалі тут стаяў хутар Мітрафана. Махава Маг. МІХАЙЛАВА ГАЦЬ. Насціл праз балота. Яго рабіў Міхайла. Мокрае Бых., Коўоча Клім., Лудчыцы Бых. МІХАЙЛАЎ ЛУГ. Лес. Калісьці тут быў Міхайлаў хутар. Машкова Гор. МІХАЙЛАЎ САД. Сад. Яго пасадзіў дзед Міхайла. Рэут Клім. МІХАЙЛАЎСКІ ЛЕС. Лес. У ім ляснічыў дзед Міхаіл. Углы Шкл.; Лес (вакол в.Міхайлаўка) Халменка Чэр. МІХАЙЛАЎСКАЕ ПОЛЕ. Поле. Раней тут жылі Міхайлавы. Стары Дуб Мсц. МІХАЙЛАВА ДРЭВА. Месца на лузе. Тут каля асіны пастух Міхаіл заўсёды спыняў статак кароў. Мядзвёдаўка Красн. МІХАЛАЎ КАЛ О ДЗ ЕЖ. Калодзеж. Яго выкапаў Міхал. Цяхцін Бял. МІХАЛАВА КРЫНІЦА. Крыніца (ля хаты Міхала). Замышкі Кругл. МІХАЛАЎ РОГ. Сенажаць. Раней яно належала Міхалу. Свенск Слаўг. МІХАЛАЎ ХУТАР. Урочышча. Heкалі тут жыў Міхал. Антонаўка Чав/, Каліноўка Бял. МІХАПАЎ ШЛЯХ. Дарога (да хаты Міхала). Лютня Красн. МІХАЛАЎШЧЫНА ж. Лес. Раней тут быў хутар Міхала. Коўоча Кліч. МІХАЛЁВА н. Вёска. Некалі яна належала пану Міхалю. Міхалёва Бабр. МІХАПЁВА ЛЯДА. Лес. Раней тут жыў Міхаль. Кардзеева Дрыб. МІХАЛЁВА ПОЛЕ. Поле. Раней тут быу хутар Міхаля. Кухенка Бабр. МІХАЛЁВА САЖАЛКА. Сажалка (ля дома Міхаля). Бардзінічы Чав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча, чаві
5 👁
 ◀  / 209  ▶