Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
МІХАЛЁВА СЦЕЖКА. Дарога. Па ёй ездзіў ляснік Міхал рабіў абход. Дрычын, Дары Acin. МІХАЛЁВА СЦЯЖЫНКА. Дарога. Па ёй часта ездзіў Міхал. Александраўка Слаўг. МІХАЛЁУ КУРГАН. Насып. Яго зрабіў Міхал. Бялынкавічы Касц. МІХАЛЁЎ УЗГОРАК. Узгорак. Heкалі тут стаяла хата Міхаля. Грышын Клім. w МІХАЛЁЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў Міхал. Буглаі Красн., Осава Асіп., Алешкавічы Бял., Гарадзец Бых. МІХАЛЁЎКА ж. Лес. Тут ляснічыў Міхалёў. Васількі Бял., Доўгавічы Мсц. МІХАЛЁЎСКАЯ ГОРКА. Узвышанае месца (ля в. Міхалёва). Дуброўка Маг. МІХАПЁЎШЧЫНА ж. Лес. Раней тут жыў ляенік Міхал. Лука Acin. МІХАЛІН м. Лес. Некалі тут была в.Міхалін. БаханыХоц., Барсукі Kip.; Вуліца. Раней тут жыла памешчыца Міхаліна. Клімавічы. МІХАЛІНСКАЕ ВОЗЕРА. Возера (ля в.Міхалін). Міхалін Клім. МІХАЛІНСКІ МОСТ. Мост. 3 яго некалі скінулася дзяўчына Міхаліна. Бяседавічы Хоц.; Месца на рацэ. Тут утапіўся ляснік Міхалінаў. Ігнатаўка Хоц. МІХАЛЬЧЫХІНА ЛАГЧЫНА. Урочышча. Раней тут стаяў Міхальчыхін хутар. Мокрадзь Дрыб. МІХАПЁЎШЧЫНА ж. Урочышча. Райей тут знаходзіўся маёнтак пана Міхалёва. Зуі Крыч. МІХВДЗЬКАВА ПАСЕКА. Бал отца. Раней тут была пасека Міходзькі. Баханы Хоц. МІХЕЕВА ВОЗЕРА. Возера. Некалі тут жыў Міхал. Жаркі Касц. МІХЕЕВА ВЫЖАР. Урочышча. Некалі тут жыў дзед Міхей. Малы Асавец Маг. МІХЕЕВА ГЛІНІШЧА. Урочышча (каля хутара Міхеева). Раней тут здабывалі гліну. Трасціно Хоц. МІХЕЕВА КРЫНІЦА. Крыніца. Раней тут быў хутар Міхея. Падлужжа Кругл. МІХЕЕЎЛОГ. Урочышча. Калісьці тут жыў Міхейс Валаськоўня Касц. МІХЕЕЎ РОЎ. Роў. Некалі тут быў хутар Міхея. Усполле Мсц. МІХЕЕЎ ХУТАР. Кустоўе. Некалі тут жыў Міхей. Антонаўка Чав. МІХЕЕВІЧЫ мн. Вёска. Калісьці тут жыў граф Міхееў. Дары Acin. МІХЕЕЎСКІ ЛУГ. Луг (ля в. Міхееўка). Перагон Слаўг. МІХОДАВА ДАРОГА. Дарога (ля хаты Міхода). Вайнілы Кругл. МІХОДАВА ВУЛАЧКА. Завулак (ля двара Міхода). Слабодка Кругл. МІХНЕВІЧАВЫ ДУБЫн. Лес. Раней тут стаяў хутар Міхневіча. Баравінка Acin. МІХНЕВІЧАВА ДЗЯЛЯНКА. Лес. Раней тут было поле Міхеевіча. Градзянка Acin. МІШКАВА ТАРА. Тара. Некалі на ёй стаяла хата Мішкі. Пятровічы Маг. МІШКІН ЛЕС. Лес. Некалі тут жыў шляхціц Міхал. Брыл i Маг. МІШКІН ХУТАР. Аддаленая вуліца. На ёй жыве Мішка. Катка Глуск. МІШКІНА БАЛОТА. Балотца (за дворышчам Мішкі). Аляксееўка Касц. МІШКІНА ЖЫТА. Поле. Раней тут жыў ляснік Мішка, які на гэтым месцы сеяў жыта. Лагадава Бых. МІШЫН ЛОГ. Поле. Раней тут жыў Міша. Гління Мсц. МІЦІХА ж. Участак лесу. У час Вялікай Айчыннай вайны тут быў пахаваны партызан Міця. Чачэвічы Бых. МІЦКЕВІШЧЫНА ж. Лес. Калісьці ён належаў пану Міцкевічу. Асавец Крыч. МІЦЮХА м. Поле (ля хаты дзядзькі Міці). Сілянава Кругл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 209  ▶