Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
МІКІТУШКАВА ДВОРЫШЧА. Kycтоўе. Некалі тут стаяла хата Мікіты. Антонаўка Чав. МІКІЦЁНКАВА ГРЫВА. Узгорак. Раней тут было дворышча Мікіцёнка. Дужаўка Чав. МІКІЦІН ЛОГ. Лог. НекалІ тут раслі дрэвы, на адным з якіх павесіўся дзед Мікіта. Клін Мсц. МІКІЦІШЫН БЕРАГ. Астравок на p. Свіслач. На яго выцягнулі тапельца Мікіту. Прыцалавічы Асіп. МІКОЛАВА ТАРА. Узлесак. Калісьці тут дзік загрыз селяніна Міколу. Дрычын Асіп.; Узгорак. Heкалі тут жыў Мікалай. Уздзевічы Клім. МІКОЛАВА ДАРОГА. Дарога. Калісьці па ёй ездзіў ляснік Мікола. Каменка, Сасноўка Шкл. МІКОЛАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Некалг тут жыў Мікола. Пуцькі Чав.; Крыніца. Яе выкапаў Мікола. Крычаў. МІКОЛАВА МЕЛЬНІЦА. Урочышча. Раней тут стаяў млын Міколы. Kapaci Чав. МІКОЛАВА ПОЛЕ. Поле. Некалі яно належала Міколу. Стайкі Клім, МІКОЛАВА САЖАЛКА. Сажалка (за хатай Міколы). Хамінічы Гор. МІКОЛАВА ЎСАДЗЬБА. Урочышча. Некалі тут жыў пан Мікола. Падбел ле Маг. МІКОЛАВА ХАТА. Малады бярэзнік. Некалі тут жыў Мікола. Буглаі Красн. МІКОЛАЎ BIP. Меоца на рэчцы. Некалі тут ўтапіўся хлопчык Мікола. Замышкі Кругл. МІКОЛАЎ ДУБ. Дуб. Калісьці яго пасадзіў Мікола. Асавец Маг., Трылесіна Дрыб. МІКОЛАЎ САД. Сад. Некалі яго пасадзіў Мікола. Мокрае Бых., Чарнігаўка Мап МІКОЛАЎ ЯР. Яр. Калісыді тут загінуў хлопчык Мікола. Раманавічы Маг. МІКОЛЬНІЦА ж. Лес. Калісьці тут. жыў Мікола. Сцяг Глуск. МІКОЛЬСКАЕ ПОЛЕ. Поле. Раней тут быў Мікольскі хутар. Стары Дуб Мсц. МІКУЛЕЎСКІ ЛЕС. Лес. Некалі тут служыў лесніком Мікула. Кароўчына Дрыб. МІКУЛІЧЫ мн. Веска. Першымі жыхарамі яе былі Мікулічы. Міхалёва Бабр. МІКУЦІХІН ДВОР. Урочышча. Раней тут была сядзіба Мікуціхі. Ніканавічы Бых. МІЛА ж. Лес. Раней тут жыла дзяўчына Міла. Сялец Гор. МІЛАВА ЗАВАДЗЬ. Завадзь (ля дома хлопца Міла (мянушка)). Лаб ковічы Крыч. МІЛАЎШЧЫНА ж. Лес (ля в. Мілаўе). Жданавічы Шкл., Пудоўня Дрыб. МШЁРЫ мн. Частка вёскі. Некалі тут жыў немец Мілёр. Гавяды Шкл. MIЛIЦАНЕРАВА ТАРА. Узгорак. На ім жыве міліцыянер. Холстава Бых. МІЛКІНА ТАРА. Узгорак. На ім жыве цётка Мілка. Бялынкавічы Касц. МІЛКАЎ ПАДОЛ Паварот ракі. Некалі тут жылі Мілкі. Азарычы Слаўг. МІЛКАЎ РОЎ. Роў. Некалі тут жылі Мілкі. Азарачы Слаўг. МІЛЛЯНАВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут быў хутар Емельяна. Стаяны Кліч. МІЛЛЯНАВА ДАРОГА. Дарога. Некалі па ёй ездзіў ляснік Емяльян. Баханы Хоц. МІЛЛЯНЬКАВА БАЛОТА. Урочышча. Раней тут быў хутар Емяльяна. Макранскія хутары Бых. МІЛЛЯНЬКАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут быў хутар Емельяна. Балбечана Гор. МІЛЬЯНКОВА н. Поле. Некалі тут жыў Мільянкоў. Зарэсце Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
27 👁
 ◀  / 209  ▶