Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
МІЖПОЛЛЕ н. Дарога (паміж двух палёў). Удога Чэрык. МІКАЛАЕВА ВОЗЕРА. Невялікае возера. Тут утапіўся хлопец Мікалай. Беразэтня Мсц. МІКОЛАВА ТАРА. Узлесак, Тут калісьці быў загрызены ваўкамі Мікола. Дрычын Асіп. МІКАЛАЕВА ДАРОГА. Лясная дарога. НекалІ па ёй ездзіў ляснік Мікола. Сасноўка Шкл. МІКАЛАЕВА БАЛОТА. Сенажаць. Раней тут была забалочаная мясціна, якую асушыў Мікалай. Дубасна Мсц. МІКАЛАЕВАХАТА. Старая вясковая школа. Раней тут была хата настаўніка Мікалая. Плешчыцы Шкл. МІКАЛАЕЎ ВЫГАН. Выган (ля хаты Мікалая). Наваселле Шкл. МІКАЛАЕЎ ДУБ. Дуб. Яго пасадзіў Мікалай. Пуцькі Чав. МІКАЛАЕЎ ЛУГ, Луг. Раней ён належаў Мікалаю. Горкі Чэрык. МІКАПАЕЎ ХУТАР. Частка вёскі. Калісь тут жыў селянін Мікалай. Рожава Мсц. МІКАЛАЕЎКАж. Частка вёскі. Раней тут жыў стараста Мікалай. Лазіцы Шкл.; Вёска. Раней тут жыў пан Мікалай. Кардзеева Дрыб., Рэпішча Маг. МІКАЛАЕЎСКАЕ БАЛОТА. Балота (ля в. Мікалаеўка). Высокае Шкл.; Зубалочаная мясціна. Раней тут быў хутар Мікалая. Сліжы Шкл. MIКАЛАЕЎСКАЯ МЯСЦІНА. Поле. Раней тут жыў пан Мікалай, Мядвежанка Касц. МІКАЛАЕЎСКІ ШЛЯХ. Дарога. Яна была пабудавана пры цару Мікалаю Ił. Вяззе Асігт. MIКАЛАЕЎШЧЫНА ж. Поле. Раней тут быў хутар Мікалая. Восаў Красн., Загаранкі Кругл. МІКАЛАІХІН CACOHHIK. Caсоннік. Раней тут жыла Мікалаіха. Самулкі Чав. MIKAHABA ДАРОГА ж. Дарога (ля хаты Міканава). Сідаравічы Маг. MIKAMOPHIK м. Лёс Яго пасадзіў Міканор. Стасеўка Бабр. МІКЕЕНКАУ BIP. Глыбокае месца на рацэ.Некалі ля яго жыў Мікей. Шчокатава Дрыб. MIKEEBA КРЫНІЦА. Крыніца. Яе выкапаў дзед Мікей. Перылессе Чав. MIKITABA БАЛОТА. Забалочанае ўрочышча. Раней тут жыў Мікіта. Петухоўка Чав. MIKITABA ДАРОГА. Дарога. Heкалі тут жыў Мікіта. Стаялы Кліч. MIKITABA КРЫНІЦА. Крыніца. Heкалі тут жыў Мікіта. Балбечана Гор. MIKITABA ПАЛЯНА. Паляна ў лесе. Некалі тут жыў Мікіта. Малыя Аўчыненкі Шкл. MIKITABA САЖАЛКА. Возера. Некалі ў Ім утапіўся селянін Мікіта. Мядвёдаўка Чав.; Сажалка (за хатай Мікіты). Уладзіміраўка Гор. МІКІТАЎ БРОД. Брод праз раку. Калісьці тут утапіўся ляснік Мікіта. Дрычын Асіп. МІКІТАЎ BIP. Месца на рацэ. Тут утапіўся Мікіта. Аржаўцы Шкл. МІКІТАЎ ГАЙ. Гай. Некалі тут жыў Мікіта. Вялікія Вуглы Шкл. МІКІТАЎ КУРГАН. Месца ў лесе. Тут быў забіты Мікіта. Кулешава Шкл. МІКІТАЎ PABOK. Месца. Раней тут жыў Мікіта. Кулешава Шкл. МІКІТАЎ ХУТАР. Узлесак. Раней тутжыў Мікіта. Горкі Чэрык.; Паляна. Некалі тут жыў Мікіта. Рафалава Мсц.; Хутар. Некалі тут жыў Мікіта. Шышова Гор. МІКІТКАЎ МОСЦІК. Мост (ля хаты дзеда Мікіткі). Kapacl Шкл. МІКІТКАЎХУТАР. Поле. Раней туг быў хутар Мікіты. Русінка Шкл. МІКІТОЎСКАЯ КРЫНІЦА. Крыніца. Калісьці яна належала Мікітовым. Данькава Дрыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

з^балочаная
5 👁
 ◀  / 209  ▶