ЛІХАЛЕЦЦЕ н. Багністае балота. Кузькавічы Бых. ЛІХОЕ ДРЭВА. Мясцовасць. Тут стаіць дрэва, выпаленае маланкай. Малінаўка Бял. ЛОБАЎШЧЫНА ж. Поле (ля лесу). На ім знаходзіцца курган, падобны да ілба. Чэрнеўка Шкл. ЛОГ м. Вёска. Яна знаходзіцца ў нізіне. Глуская Слабада Бых.; Лагчына. У ёй пасвяць калгасны статак. Высокае Шкл., Забалоцце Бял.; Луг. Раней тут быў хутар. Добасна Kip.; Сенажаць (ля лясной рэчкі). Гарадок Шкл.; Заліўны луг. Праз яго працякае рэчка. Алешкавічы Бял., Ляхаўшчына Чав. ЛОГ-ШТАНЫ. Лог. Названы паводле формы. Вылаў Бял. ЛОГВІНАЎ ВОСТРАЎ. Востраў сярод балота. Калісьці тут жыў Логвін. Жаролы Слаўг. ЛОГВІНКАВА ГРЭБЛЯ. Дарога (ад в. Жаролы на Логвінаў востраў). Жаролы Спаўг. ЛОДАЧНАЯ ж. Месца на рэчцы. Тут знаходзяцца лодкі. Глуск. ЛОДЗІК м. Купальня на рэчцы. Фёдараўка Касц. ЛОДЗІКАВА ТАРА. Узгорак. Калісьці тут жыў Лодзік. Акунёўка Шкл. ЛОДЗІКАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Яе знайшоў Лодзік. Акунёўка Шкл. ЛОЖА ж. Нізкае, непраходнае месца на саўгасным полі. Кулешава Шкл. ЛОЖНІЦКАЯ ГАРА. Узгорак. Некалі ля яго часта спыняліся начлежнікі. Вішанка Шкл. ЛОЗАЧНА ж. Паляна ў лесе. Яна акружана лазой. Зацішша Касц. ЛОЗЫ мн. Возера, зарослае кустам! лазы. Рожава, Лютня Мсц. ЛОНКА ж. Луг, сенажаць. Малуноўка Хоц., Пятровічы Маг. ЛОЙКАВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут жыў Лойка. Дзмітраўка II Кліч. ЛОКАЦЬ м. Выгіб дарогі. Названы паводле формы. Следзюкі Бых. ЛОМ м. Лес. Раней ён быў непраходным. Аўчыненкі Шкл. ЛОНКА ж. Нізіна (ля вёскі). Раней тут была вялікая яма. КанстантоўКліч.ў ЛОПАЎ м. Нізіна ў лесе. Некалі тут быў хутар Лопаў. Абідавічы Бых. ЛОСЕВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут вадзілася шмат ласёў. Супанічы Маг.; Балота. Некалі тут жыў Лосеў. Асавец Маг. ЛОЦАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў Лоц. Валынеж Касц. ЛОША ж. Рака. Раней тут вадзілася рыба лоша (ласось). Міхалёва Бабр. ЛОЎШАВА ГАРА. Дзялянка. Некалі тут жыў Лоўша. Градзянка Acin. ЛУБНІШЧА н. Поле. Калісьці на ім рос лубін. Курманава Мсц. ЛУБЯНЫ ХУТАР. Урочышча. Некалі тут жыў дзед Лубяны (мянушка). Рэут Клім. ЛУГАВАЯ ВУЛІЦА. Вуліца ў вёсцы (ля луга). Свяцілавічы Бял. ЛУГАВАЯ ДАРОГА. Дарога праз лес (у в. Свой Луг). Любонічы Kip.; Дарога (праз лес на луг). Бродак Крыч. ЛУГАВОЕ ВОЗЕРА. Возера. Яно знаходзіцца сярод лугу. Хацень Клім. ЛУГАВЫ м. Пасёлак (за лугам). Вылаў Бял.; Пасёлак (акружаны лугамі). Аўчыненкі Шкл. ЛУГАВЫ ЛЕС. Лес (за лугам). Паўлавічы Клім., Дружба Бых. ЛУГАВЫЯ ГУБЫ. Два курганы. Названы паводле формы. Навасёлкі Маг. ЛУЖЧАІНА ж. Нізкае месца, У ім заўсёды стаіць вада. Вязаўніца Acin. ЛУЖА ж. Лес. У ім на дарогах стаяць лужыны. Азерца Кпім.; Поле. Раней яно не апрацоўвалася, бо там стаялі лужыны. Чырвоны Бор Бял
2 👁