ЛУЖЫ мн. Поле (акружанае лужам!). Туркі Бабр.; Поле. Яно знаходзіцца ў нізіне, дзе амаль заўсёды стаяць лужыны. Благавічы Чав. ЛУЗУНОЎ ХУТАР. Хутар. Раней тут жыў селянін Лузун. Заеліца Глуск. ЛУКА ж. Заліўны луг. Старасёлы Чав.; Частка лугу (паміж дзвюма рэчкамі). Сялец Мсц.; Лес. Раней тут дралі лыка i плялі кошыкі. Суша Кліч.; Вёска. Яна знаходзіцца паблізу ад таго месца, дзе рэчка робіць паварот. Наваселле Шкл. ЛУКА БАГАЦЬКАЎСКАЯ. Луг (ля в.Багацькаўка). Багацькаўка Мсц. ЛУКАВАЯ ТАРА. Тара. Яна па форме нагадвае цыбуліну. Бабруйск Маг.; Абрыў над ракой. Тут утапіўся дзед Лука. Баханы Хоц. ЛУКАЦКАЯ ДЗЯЛЯНКА. Участак выкарчаванага лесу (каля в. Лукаць). Лукаць Дрыб. ЛУКАШКОВА ДВОРЫШЧА. Сенажаць. Раней тут жыў селянін Лукашкоў. Антонаўка Чав. ЛУКАШКОВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут была сажалка, якую выкапаў Лукашоў. Паўлавічы Кругл. ЛУКАШОВА ДВОРЫ ШЧ А. Луг. Некалі ён належаў Лукашову. Бутрамееўка Бых. ЛУКАШОЎ ВЫЖАР. Урочышча. Раней тут стаяў хутар дзеда Лукаша. Малы Асавец Маг. ЛУКАШОЎ САД. Сад. Некалі ён належаў Лукашу. Гарадок Шкл. ЛУКАШОНКАУ ЛОГ. Луг. Калісьці ён належаў селяніну Лукашу. Мядзвёдаўка Чав. ЛУКАШОЎ ХУТАР. Поле. Раней тут быў хутар селяніна Лукаша. Махава Маг. ЛУКЕР'ІН РАСЦЯРОБ. Поле. Раней тут быў лес, які належаў Лукер'і. Дубраўка Слаўг. ЛУКІ мн. Поле. Яно падзелена на кавапкі шырокімі раўкамі. Лебедзева Гор.; Сенажаць. Калісьці яна належала Луку. Сідаравічы. Маг., Ржаўка Гор. ЛУК'Я НАВА ПАСЕКА. Пасека ў лесе. Гаспадаром якой калісьці быў Лук'ян. Жаркі Касц. ЛУК'ЯНАЎ РАСКОС. Частка поля. Некалі тут касіў сена селянін Лук'ян. Тошчыца Бых. ЛУК'ЯНАЎ РОГ. Частка поля. Раней тут касіў сена селянін Лук'ян. Слаўкавічы, Сцяг Глуск. ЛУК'ЯНАЎ РАСКОС. Участак поля, на якім касіў калісьці сена Лук'ян. Тошчыца Бых. ЛУК'ЯНАВА ПАСЕКА, Пасека ў лесе. Гаспадаром яе калісьці быў Лук'ян. Жаркі Касц. ЛУКОЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут стаяў хутар Лукі. Рудня Шкл. ЛУКАШОНКАЎ ЛОГ. Луг. Калісці ён належаў Лукашу. Мядзвёдаўка Чав ЛУКАШОВА БАЛОТА. Балота. Яно ўтварылася на месцы сажалкі, выкапанай Лукашовым. Паўлавічы Кругл. ЛУКАШКОВА ДВОРЫШЧА. Сенажаць. Раней тут жыў Лукашкоў. Антонаўка Чав. ЛУКАЦКАЯ ДЗЯЛЯНКА. Участак выкарчаванага лесу каля в. Лукаць Дрыб. ЛУНЁВЫ РАВОК. Поле. Калісыді тут жыў кулак Луней. Пільшыцы Бял. ЛУННА н. Урочышча. Некалі тут ноччу (пры месяцы) быў павешаны пан. Буда Красн. ЛУННЕЎ РАВОК. Равок. Раней гэтая мясцовасць належала пану Лунневу. Баханы Хоц. ЛУНЬ ж. Азярцо (сярод балота). Следзюкі Бых. ЛУТ (Ліпавае лыка) м. Урочышча. Тут растуць ліпы, з якіх раней дралі лыка. Недзведзь Клім. ЛУТАВА ТАРА. Невялікі пагорак. На ім стаіць Лутава хата. Горкі Чэр
Дадатковыя словы
лукері, лукерін, лукя, лукян, лукянава, лукянаў
2 👁