Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ЛІСІНАЕ КЛАДБІШЧА. Старыя могілкі. Тут зараз водзяцца лісы. Свенск, Перагон Слаўг. ЛІСІНАЕ ЛОГАВА. Роў. Некалі тут былі лісіныя норы. Займішча Шкл. ЛІСІНАЯ ж. Урочышча. Туг шмат лісіных нор. Калацічы Глуск. ЛІСІНА ГОРКА ж. Урочышча. Heкалі тут жыла ўдава-салдатка Ліса (мянушка). Кісялёва Буда Клім. ЛІСІНЫ ХВОСТ. Узгорак у лесе. Названы паводле формы. Клімавічы. ЛІСІНЫЯ ГОРЫ. Лес. У ім шмат лісіных нор. Коўоча Кпіч., Праточнае Бял., Раздзел Мсц., БаханыХоц. ЛЮІЧКА ж. Лес (ля p. Лісічка). Кострычы Kip.; Луг. Названы паводле формы. Кострычы Kip. ЛІСІЧКІ мн. Лес. У ім было шмат грыбных мясцін. Петухоўка Чав., Кароўчына Бых. ЛІСІЧНІК м. Вёска. Калісьці тут вадзілася шмат лісіц. Лісічнік Бых. ЛІСІ ХВОСТ. Урочышча. Тут вадзілася шмат ліс. Раманавічы Маг. ЛІСІЧНАЯ РЭЧКА. Рэчка. Ля яе вадзіліся лісы. Кіраўск. ЛІСІЧЫ РОЎ. Сасоннік. У ім шмат лісіных нор. Дужаўка Чав. ЛІСІЧАЯ ТАРА. Поле. Раней тут быўлес, у якім вадзіліся лісы. Благавічы Чав. ЛІСІЧЫЯ ГОРЫ. Лес. У ім шмат лісіных нор. Аляксандраўка Слаўг., Болен Красн., Красніца Каец., Коўоча Кліч. ЛІСІЧЫЯ ПІЧАРЫ. Луг. Некалі на ім знаходзіўся курган, у якім былі лісіныя норы. Рожава, Бель Мсц. ЛІСІЧЫНКА ж. Месца ў лесе. Тут расце многа лісічак (грыбоў). Ясная Паляна Чэрык. ЛІСІЧНІК м. Поле. Раней тут быў лес, дзе расло шмат лісічак (грыбоў). Петухоўка Чав.; Месца ў лесе. Тут расце шмат лісічак (грыбоў). Ордаць Шкл., Катка Глуск., Лабковічы Крыч. Займішча Шкл., Петухоўка Чав. ЛІСІЯ ТАРА. Месца ў лесе. Тут водзяцца лісы. Аляксандраўка Слаўг. ЛІСОЎКІ мн. Месца ў лесе. Тут водзіцца шмат ліс. Васькавічы Чав. ЛІСКІНА БАЛОТА. Балота (ля хаты бабы Ліскі). Бакацец Чав. ЛІСКОЎ ХУТАР м. Поле. Калісьці тут быў хутар Лісака. Навасёлкі Шкл. ЛІСОЎШЧЫНА ж. Хутар. Раней тут жылі Ліскі. Заеліца Глуск. ЛІСТОЎЕ н. Месца ў лесе. Тут растуць лісцевыя дрэвы. Мерч Шкл. ЛіСТРАТАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў кулак Лістрат. Прудок Слаўг. ЛІСТРАТЫ мн. Вуліца. Яе жыхары маюць прозвішча Лістраценка. Сялецкае Касц. ЛІСУХА ж. Папяна ў лесе. На ёй растуць лісічкі (грыбы). Бацэвічы Кліч. ЛІСЦВЕНІЦЫ мн. Дарога. Абапал яе пасаджаны лісцевыя дрэвы. Вепрын Чэрык.; Калгаснае поле. Абапал яго растуць дрэвы. Вепрын Чэрык. ЛЮЦВЕНІЦА ж. Гай ля в. Удача Чэрык. ЛІСЫ мн. Узгорак ў лесе. Раней тут былі норы лісіц. Добрае Мсц. Л1СЫ НОРЫ. Месца ў лесе. Тут шмат лісіных нор. Высокае Клім. ЛІСЬЯ ТАРА. Невялікі лес. У ім водзіцца шмат ліс. Буглаі Красн. ЛІЦВІНІХІН ХУТАР. Поле. Раней тут была сядзіба Ліцьвінкова Захара. Мяжэнін Клім. ЛІЦВ1НСКАЕ ПОЛЕ. Поле за вёскай. Раней яно належала Ліцвінам. Быхаў. ЛІЦВІНАЎШЧЫНА ж. Лес (між Куранямі i Сафійскам). Некалі тут жылі літоўцы. Сухары Маг. ЛІТВІНАВІЧЫ мн. Вёска. У ёй жыло шмат перасяленцаў з Літвы. Мірнае Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўб, коўбча
1 👁
 ◀  / 209  ▶