ЛАПЯНЕЦ м. Лес. Ён расце лапікамі. ХаўмЫ Красн. ЛАРКАВА БАЛОТА. Балота. Калісьці ў ім утапіўся хлолчык Ларка. Займішча Шкл. ЛАРКАВА ДАРОГА. Дарога (з Ларкавага хутара). Узраджэнне Маг. ЛАРКАЎ COCHIK. Лес. Раней тут жыў Ларка, Казакоўка Слаўг. ЛАРКАЎ ХУТАР. Хутар. Раней тут жыў Ларка. Балбечана Гор. ЛАРКІНА ПАНЕЎКА. Поле. Калісьці яно належала жанчыне Ларцы. Хацілавічы Крыч. ЛАРКІН ХУТАР. Поле. Раней тут жыла Ларка. Хацілавічы Крыч. ЛАРЫНА н. Ельнік. Некалі тут жыў Ларын. Галічы Клім., Забялышана Хоц. ЛАРЫШЧА н. Лес. Калісьці лесніком яго быў Ларын. Буглаі Красн. ЛАРЫШЧЫ мн. Лес. Некалі тут жылі браты Ларковы. Мхінічы Красн.; Прыгожыя паляны сярод лесу. Тураўя Красн., Еськаўка Дрыб. ЛАСЁЎ ВУГАЛ. Частка лесу. Раней тут вадзіліся ласі. Вылаў Бял., Чэрнеўка Красн. ЛАСЁЎКА ж. Лес. У ім водзяцца л aci, Чырвоны Ручай Крыч. ЛАСІНАЕ БАЛОТА. Балота. Каля яго водзяцца ласі. Калінаўка Шкл., Дзмітраўка II, Вяззе Acin., Паплавы Кліч. ЛАСІНАЕ ВОЗЕРА. Лясное возера. У ім ласі п'юць ваду. Нясята Кліч. ЛАСІНАЕ ПОЛЕ. Поле (акружанае балотамі). Доўгае Кліч. ЛАСІНАЯ ТАРА. Зарослы лесам узгорак. Тут водзяцца ласі. Осава Acin. ЛАСІНАЎКА ж. Частка лесу. Раней тут вадзіліся ласі. Бураўшчына Кругл. ЛАС1НАЯ КРЫНГЦА. Ручай. Калісьці у ім утапіўся лось. Дзягавічы Крыч. ЛАСІНАЯ ПАДЗЬ. Месца ў лесе. Тут знаходзіцца ласінае стойбішча. Кулешава Шкл. ЛАСІНАЯ ПАЛЯНА. Лес. Тут водзяцца ласі. Сліжы Шкл. ЛАСІНАЯ СЦЕЖКА. Сцежка. Па ёй ласі ходзяць да рэчкі на вадапой. Літоўск Кругл., Бардзінічы Чав. ЛАСІНАЯ КАТКА. Месца ў лесе. Тут зімой кладуць корм ласям. Мхінічы Красн. ЛАСІНКА ж. Вёска. Яна знаходзіцца сярод лесу, у якім шмат ласёу. Мхінічы Красн.; Месца на р. Проня. Тут ласі п'юць ваду. Дужаўка Чав. ЛАСІННІК м. Частка лесу. Тут растуць асіны i водзяцца ласі. Крычаў. ЛАСІНЫ ВУГАЛ. Забалочаная частка лесу. Тут ходзяць л aci. Буглаі Красн. ЛАСІНЫ ГАЙ. Месца ў лесе. Тут водзяцца ласі. Гавяды Шкл. ЛАСІНЫ ЛЕЖНІК. Месца ў лесе. Тут ласі збіраюцца на лежбішча. Керлікоўка Слаўг., Бабірова Глуск. ЛАСІНЫ ЛОГ. Месца ў лесе. Тут водзіцца шмат ласёў. Сыманаўка Кліч.; Паляна. Тут падкормліваюць ласёў. Каменка Мсц. ЛАСІНЫ РОГ. Частка лесу. Тут ласі скідаюць рогі. Навасёлкі Бял. ЛАСІНЫЯ МЫЧКІ. Зарослае лесам поле. Тут часта сустракаюцца ласі. Казлы Гор. ЛАС1ЦА ж. Вузкая палоска (паміж лесам i рэчышчам ракі). Па ёй ходзяць ласі. Следзюкі Бых. ЛАСОЎШЧЫНА ж. Лес. Тут водзіцца шмат ласёў. Расна Гор. ЛАСТАЎКА ж. Рачны бераг. Тут шмат птушыных гнёздаў. Крынка Acin. ЛАСТАЎКІН БУГ. Kap'ep. Тут гняздуюцца ластаўкі. Боўсевічы Бял. ЛАСТАЎКІН ХВОСТ. Развілка дарог. Названа паводле формы. Aciнаўка Чав
Дадатковыя словы
kapep, пюць
3 👁