Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ЛАЗІЦКІ ЛЕС. Лес ля в. Лазіцы. Лазіцы Бял. ЛАЗНЕЎКА ж. Рака. Некалі ўздоўж яе берагоў людзі будавалі лазні. Сідаравічы Маг. ЛАЗНІК м. Урочышча. Тут расце шмат лазы. Бровак Крыч., Гавяды Шкл. ЛАЗНІЧОК н. Урочышча. Тут расце лаза. Камяніца Бял., Высокае Клім. ЛАЗНЯК м. Частка лесу. Туг расце лаза. Лабковічы Крыч., Акунёўка Шкл.; Поле. Некалі тут рос лазняк. Рудкаўшчына Гор. ЛАЗОВАЯ н. Частка лесу. Тут расце шмат лазы. Пяцілетка Acin., Лудчыцы Бых.; Лес. Раней тут расла лаза. Красніца Касц.; Луг. Раней тут расла лаза. Слаўна Слаўг. ЛАЗОВАЯ ЛЯДА. Поле. На ўскрайку яго расце шмат лазы. Дзмітраўка Кліч. ЛАЗОВАЯ РОШЧА. Гай. У ім расце шмат лазы. Трылесіна Гор. ЛАЗОВЕЦ м. Поле. Раней тут расла лаза. Поблін Глуск. ЛАЗОВ1ЦА ж. Вёска. Раней тут расло шмат лазы. Лазовіца Клім.; Лес. Тут расце шмат лазы. Лазовіца Клім. ЛАЗОВІЦКАЕ ВОЗЕРА. Возера. Вакол яго расце лаза. Лазовіца Клім. ЛАЗОВЫ ЛУГ. Луг. На ім расце шмат лазы. Вішоў Бял. ЛАЗОЎКА ж. Балота. Раней тут была рэчка, якая цякла паміж лазовых кустоў. Станіслаў Красн.; Заліўны луг. Раней тут расло шмат лазовых кустоў. Дабужа Бых.;Поле. Раней тут расла бульба «лазоўка». Горкі Чэр.; Поле. Раней тут расла лаза. Язёры Чэр.; Рэчка. Яна бярэ пачатак у лазняку. Заходы Шкл. ЛАЗОЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога. Яна злучае дзве вёскі: Паўлавічы i Лазовіцы Клім. ЛАЗЬКІЯ мн. Выган. Раней тут былі зараслі лазы. Лудчыцы Бых. ЛАКЕЕЎШЧЫНА ж. Поле. Некалі яно належала пану i апрацоўваў яго панскі парабак Лакейка. Петухоўка Чав. ЛАМОЎЕ н. Лес. У ім шмат буралому, смецця. Рагач Бял. Л АН ДЫШАВ А ПАЛЯНА. Паляна сярод лесу. Тут растуць ландышы. Зарубец Крыч., Нясята Кліч. ЛАНКОУШЧЫНА ж. Лес. Раней ён належаў пану Ланкоўскаму. Балотавічы Бабр. ЛАПАЦІНА ж. Луг. Названы паводле формы. Мікулічы Бабр.; Кар'ер (акружаны лесам). Сельцы Глуск. ЛАПАЦІНСКІ ВЫГАН. Прагой для кароў (ля хаты Лапацінскіх). Раманавічы Маг., Ордаць Шкл. ЛАПІК м. Маленькі кавалак лесу. Тошчыца Бых. ЛАПІЦКАЯ ГРЭБЛЯ. Грэбля праз балота. Некалі яна належала пану Лапіцкаму. Чорны Бор Бых. ЛАПІЦКІ МОСТ. Мост. Калісьці ён належаў Лапіцкаму. Чорны Бор Бых. ЛАП1ЦК! ЛУГ. Луг. Раней тут быў хутар Лапіцкага. Марцянавічы Крыч. ЛАПІШЧЫНА ж. Поле. Раней тут жыў пан Лапіцкі. Новыя Максімавічы Кліч. ЛАПКА ж. Бераг ракі. Названы паводле формы. Kapaci Шкл.; Месца на рацэ. Названа паводле формы. Баханы Хоц. ЛАПНІЦКАЕ ВОЗЕРА. Возера (каля в. Лапнікі). Забалоцце Бял. ЛАПОЎНІНЫ БЯРЭЗНІКІ. Бярозавы лес. Раней тут жыла Лапоўка (мянушка). Зялёны Дуб Чэрык. ЛАПУЙДАЎ САД. Сад ля рэчкі. Некалі ён належаў Лапуйдзе. Новая Каменка Слаўг. ЛАПЧЫХІНА КЛАДКА. Кладка праз рэчку (каля хаты Лалчыхі). Літоўск Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карер
2 👁
 ◀  / 209  ▶