Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ЛАСТАЎКІНА СЦЯНА. Абрыў на беразе ракі. На ім гняздуюцца ластаўкі. Слаўгарад. ЛАСТАЎЧЫН БЕРАГ. Бераг ракі. На ім знаходзяцца гнёзды ластавак. Бардзінічы Чав., Нясята Кліч., Благавічы Чав. ЛАСТАЎЧЫНА ГАРА. Узгорак. У ім ластаўкі рабілі гнёзды. Гаспады Дрыб. ЛАТАКОЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Раней тут было возера, ля якога размяшчалася в. Латакі. Новая Ельня Красн. ЛАТОЦКІ САД. Сад. Яго пасадзіў пан Латоцкі. Рэут Клім. ЛАТУХІНА КРЫНІЦА. Крыніца (ля хутара Латухоўскага). Селішча Клім. ЛАТЫШЧЫНА ж. Частка вёскі. Тут жывуць латышы. Завіраўка Клім. ЛАТЫШОЎШЧЫНА ж. Поле. На ім знаходзяцца могілкі латышоў. Альхоўка Чав. ЛАТЫШЧЫХА ж. Частка лесу. Некалі тут жыў латыш. Вільчыцы Маг. ЛАТЫШЫ мн. Поле. Раней тут жылі латышы. Мяжэнін Клім. ЛАЎРОЎШЧЫНА ж. Балота (за хатай Лаўровых). Ордаць Шкл., Paманавічы Маг. ЛАЎРЫМ АВАТАРА. Узвышанае месца ў лесе. Раней тут быў хутар Лаўрыма. Чамаданы Шкл. ЛАЎРЫНАВА н. Луг. Калісьці тут касіў сена Лаўрэн. Дабужа Бых. ЛАХАВА ПОЛЕ. Поле. Некалі яно на-лежала князю Лахаву. Машкова Гор. ЛАХТУНОЎ BIP. Нізіна, залітая вадой. Раней тут быў хутар Лахтуна. Стары Дуб Мсц. ЛАШАДЗІНАЕ КЛАДБІШЧА. Частка лесу. Тут у час Вялікай Айчыннай вайны хавалі забітых коней. Запруддзе Маг. ЛАШАДЗІНЫ ЛУГ. Луг. На ім пасвяць коней. Гута Kip. ЛЕЙБАЎ ВУГАЛ. Луг. Раней туг быў хутар Лейбы. Пжэнка Слаўг. ЛЕИБ1НА БУТОКА. Возера. Некалі яно належала Лейбу (мянушка). Зуі Крыч. ЛЕЙКА ж. Ручай. Названы паводле формы. Зуі Крыч. ЛЕЛЬЧЫН ЛУГ. Луг. Калісьці тут дзяўчына Лелька пасвіла кароў. Баханы Хоц. ЛЕМІШАЎ БОР. Бор. Яго пасадзіла сям'я Лемішаў. Ямнае Бых. ЛЕМЯШЫ мн. Урочышча. Калісьці тут быў хутар Лемяшы. Падбудкі Чэрык. ЛЕНАЎ ЛОГ. Доўгі равок. Раней гэтая зямля належала пані Алене. Зарэчча Чав. ЛЕНІНСКАЕ н. Бераг ракі. Да яго вядзе вул. Ленінская. Клічаў. ЛЕНІНСКІ ШЛЯХ. Дарога ў в. Леніна Красн. ЛЕНІНСКІЯ ПАЛІ. Палі. На іх працавалі першыя брыгады калгаснікаў. Сакольнічы Крыч.. ЛЕНЧЫКАВА ДЗЯЛЯНКА. Лес. Раней тут быў хутар Ленчыкава. Балбечана Гор. ЛЕСАВІК м. Дарога. Яна вядзе ў лес. Балбечана Гор. ЛЕСАВЫЯ КОЧКІ. Куп'істы лес. Раней тут было балота. іванаўка Крыч. ЛЕСАСЕКА ж. Месца ў лесе. Тут высеклі дрэвы. Недзведзь Кпім. ЛЕС-БОР м. Невялікі сасновы лес. Елавец Хоц. ЛЕСІЁНКАВА ПОЛЕ. Паляна. Раней тут было поле, якое належала Лесіёнку. Фядотава Буда Кпім. ЛЕСІШЧА н. Поле (ля лесу). Боркі Хоц. ЛЕСНІКОВА ВОЗЕРА, Возера (ля хаты лесніка). Карпілаўка Клім. ЛЕСНІКОВА ГАРА. Узгорак. Раней тут жыў ляснік. Савінічы Клім. ЛЕСНІКОВА ДЗЯЛЯНКА. Дзялянка. Яна належыць лесніку. Вушлава Бял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

купісты, сямя
1 👁
 ◀  / 209  ▶