Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
Касц.; Узвышша. На ім знаходзіцца турбаза Вясёлка". Чачэвічы Бых.; Узвышша над Дняпром. Стайкі Маг; Частка лесу. Тут шмат курганоў, дзе былі пахаваны ў часы вайны шведы. Ржавец, Вепрын Чэрык., Чорны Бор Бых. КУРГАННЫ ЛЕС. Лес. У ім шмат курганоў. Трасціно Хоц. КУРГАНОК м. Поле. Раней тут была вёска, якая стаяла на ўзвышшы. Ліпніца Кліч.; Палоска лесу (на ўзвышшы). Бярозаўка Слаўг.; Участак поля. Ён знаходзіцца на ўзвышаным месцы поля. Трылесіна Гор. КУРГАНЫ мн. Поле. На ім шмат курганоў. Пжэнка Слаўг., Гарадок Шкл., Капачы Мсц., Слаўкавічы, Зорка Глуск., Прысна I Маг.; Мопільнік. Тут былі пахаваны загінуўшыя шведы. Слаўкавічы Глуск., Горкі Чэрык.; Вёска. Некалі на месцы яе былі курганы. Курганы Kip.; Куп'істае балота з лесам. Краснае Глуск.; Узвышанасць. Раней тут праходзілі баі. Добрае Мсц.; Узвышша ў лесе. Там растуць маліны. Забавы, Вішова Бял. КУРГУЗІШЧА н. Балота (ля в. Сахараўка). Раней тут быў хутар пана Кургузіка (мянушка). Балбечана Гор. КУРКАВА СЦЕНКА. Поле. Тут раней жыў пан Курак (мянушка). Курманава Мсц. КУРМАНАЎСКАЯ ЛІНІЯ. Прамая дарога. Яна злучае в. Курманава з в. Цёмны Лес. Цёмны Лес Мсц. КУРМАНАЎШЧЫНА ж. Лес. Ён знаходзіцца ля в. Курманава. Курманава Мсц. КУРНЕВІЦКАЕ БАЛОТА. Балота (ля в. Курневічы). Бялынкавічы Касц. КУРУПАЦІНА ТАРА. Вясковы сметнік. Ён знаходзіцца за хатай Курупаціна (мянушка). Свяцілавічы Бял. КУКУШКАВА ЗАГАРАДА. Невялікі лес. Некалі яго адгарадзіў сабе дзед Кукушка (мянушка). Запруддзе Маг. КУРЦІШКА ж. Кар'ер. Раней тут працякала рэчка Курцішка. Машчаніца Бял. КУРЫЛАЎ РАСЦЯРОБ. Лес. Некалі ён належаў пану Курылу. Буглаі Красн. КУРЫЛЁНКАЎ БЯРЭЗНІК. Бярозавы лес. Раней тут жыла сям'я Курылёнкавых. Слаўня Слаўг. КУРЫЛІХА ж. Поле. Калісьці тут жыла Курыліха. Вільчыцы Маг. КУРЫЛІХІНА ГОРКА. Узгорак (ля хаты Курыліхі). Вільчыцы Маг. КУРЫНЫ ПЕРАХОД. Неглыбокае месца (ў рацэ Бесядзь). Хоцімск. КУСТОЎЕ н. Участак лесу. Раней тут было шмат кустоў. Мерч Шкл.; Бераг Дняпра. Тут расце шмат кустоў. Новы Быхаў Бых. КУСТЫ мн. Мясціна ля рэчкі, забалочаная i зарослая кустоўем. Хацілавічы Крыч. КУСЦЁНКІ мн. Вузкая палоска дрэў (сярод поля). Алешкавічы Бял. КУСЦІКІ мн. Купальня (на р. Бесядзь). Непадалёк ад яе расце лазняк. Баханы Хоц.; Рэдкі кустарнік на полі. Глінь Чэрык. КУСЬКІ мн. Вёска. Раней тутжылі незычлівыя людзі. Падзамша Глуск. КУТ м. Лес. Раней тут былі невялікія хутаркі. Нікіцічы Маг.; Поле. Яно акружана з трох бакоў лесам. Загаранкі Кругл. КУТАІХА ж. Поле. Раней тут жыла Кутаіха (мянушка). Вязаўка, Барчыцы Kip. КУТНЯ ж. Сенажаць (у куце ля лесу). Няраж Бых. КУТОК м. Луг (паміж Дняпром i лесам). Стайкі Маг.; Астравок (сярод балота). Чорны Бор Бых.; Ускраек лесу. За ім пачынаецца вёска. Брыл! Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карер, купістае, сямя
0 👁
 ◀  / 209  ▶