КУТПОЛЕ н. Поле. Яно акружана лесам. Стайкі Клім. КУТУЗАЎ ЛОГ. Лог. Раней тут пасвіў скаціну Кутуза (мянушка). Гавяды Шкл. КУТУРЫ мн. Лес. Раней ён належаў Кутурову. Вепрын Чэрык. КУТЫ мн. Участак ракі. Тут яна робіць крутыя павароты. Майск Бял.; Веска. Яна знаходзіцца каля лесу. Міхалёва Бабр.; Урочышча. Раней тут была в. Куты. Прыбор Бял. КУТЫРАЎШЧЫНА ж. Поле. Раней тут жыў пан Кутыраў. Градзянка Acin. КУХАРАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў хутаранец Кухараў. Балбечана Гор. КУХЕНСКІЯ ТАРФЯНІКІ. Поле. Раней тут было балота, дзе здабывалі торф. Кухенка Бабр. КУЎШЫНАЕн. Возера. На ім растуць жоўтыя гарлачыкі. Лудчыцы Бых. КУЦІКАВА БАЛОТА. Балота. Раней тут быў хутар Куцікава. Авангард Кругл. КУЦЯНСКІ ЛЕС. Лес (ля в. Куты). Мядзвёдаўка Чав. КУЧАШЧА н. Поле. Раней тут жыў памешчык Кушча. Баронькі Касц. КУЧУКОВА ПОЛЕ. Поле. Раней тут жыў пан Кучук. Клін Мсц. КУЧАНСК1 ЛЕС. Лес. Ён знаходзіцца ля в. Кучын. Кучын Маг. КУШНЕРАВА ХАТА. Лес i палянка сярод лесу. Раней тут быў хутар дзеда Кушнера. Краснае Глуск. КУШЫНІХІН ДВОР. Сад. Раней тут жыла бабка Кушыніха. Троіца Шкл. КЫЗІНА ж. Урочышча. Некалі тут пасвілі коз. Каменка Гор. КЫЗЛЯТНІК м. Балотца сярод поля. Тут расце многа казлоў (грыбоў). Балбечана Гор. КЫМАСОЎ ХУТАР. Поле. Раней тут стаяў хутар Кымасова. Балбечана Гор. л ЛАБАВІНА ж. Вялікі пагорак. Ігліца Бял. ЛАБАНАЎШЧЫНА ж. Лес. Некалі тут жыў ляснік Лабанаў. Прудок, Свенск Слаўг.; Лес (на ўзвышаным месцы). Лебядзёўка Слаўг.; Луг. Раней тут жыў пан Лабанаў. Свенск Слаўг. ЛАБКІ мн. Поле. Раней тут быў курган. Благавічы Чав. ЛАБКОВІЦКАЯ ДАРОГА. Дарога. Некалі тут хадзілі людзі з в. Лабковічы. Лабковічы Крыч. ЛАБУШАВАУСАДЗЬБА. Урочышча. Раней тут жыў ляснік Лабуш. Пацкава Мсц. ЛАБЧАНКА ж. Рака. Яна пачынаецца ў в. Лобча. Язёры Чэрык. ЛАБЯК м. Пагорак (у полі). Стараселле Бял. ЛАВАЧКА БЕСПРАЦОЎНЫХ. Месца ў вёсцы. Тут заўсёды збіраецца шмат людзей. Крычаў. ЛАВАЧКІ мн. Месца ў лесе. Раней тут была старожка i стаялі лавачкі. Вепрын Чэр. ЛАВАЧНІКАВА ДВОРЫШЧА. Поле. Раней тут жыў лавачнік. Азарычы Слаўг. ЛАВІЗА ж. Месца ў лесе. Раней тут стаяла хата Лавізы. Кузькавічы Бых. ЛАВОК м. Нізіна (на ўскрайку вёскі). Маляцічы Крыч. ЛАВЫ мн. Балота. Некалі тут здабывалі торф. Бутрамееўка Бых
3 👁