КУПРЫЯНАЎКА ж. Частка вёскі. Калісьці тут жыў Купрыян. Мерч Шкл. КУПРЭЙКАВА БАЛОТА. Балота. Раней тут жыў дзед Купрыян. Гарбавічы Маг. КУПРЭЙЧЫН ХУТАР. Урочышча. Раней тут стаяла хата Купрэя. Гавяды Шкл. КУПЦОЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыў купец. Лудчыцы Бых. КУПЦОЎШЧЫНА ж. Луг. Калісьці ён напежаў купцам. Ладагава, Сапяжынка Бых., Крапіўня Касц., Коўоча Кліч. КУПЧА ж. Час-гка лесу. Яна часта перакуплялася. Бракава Маг.; Узгорак. На ім праходзіць дарога. Сетнае Крыч. КУПЧАНІК м. Куп'істы бераг ракі. Тут здабываюць торф. Сетнае Крыч. КУПЧАЯ ж. Поле. Яно было куплена ў пана сялянамі. Віроўка Касц., Ігнатаўка Хоц.; Частка лесу. Яна шмат разоў перакуплялася гіанамі. Ніканавічы Бых. КУПЧЫКАВА ДВОРЫШЧА. Лес. Раней там жыў Купчык (мянушка). Сялецкае Касц. f КУПЧЫЯ мн. Поле. Раней тут жылі купцы. Вепрын Чэрык. КУПЯВІЦА ж. Куп'істае балота. Сапронькі Шкл. КУРАКАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут жыў пан Курака (мянушка). Краснаполле. КУРАНІ мн. Вёска. Раней яе жыхары жылі ў куранках. Сухары Маг., Рабяткі Крыч., Палянінавічы Бых.; Урочышча. Некалі тут знаходзіўся калгасны куратнік. Скляпава Кругл. КУРАПАТЧЫН ЛЕС, Лес. У ім водзіцца шмат курапатак. Катка Глуск. КУРАТНГК м. Лес. Ён знаходзіцца на месцы былой птушкафермы. Уздзеевічы Клім. КУРБЭТАВА ВОЗЕРА. Возера. Некалі тут жыў Курбэт (мянушка). Холстава Бых. КУРГАН м. Возера. Раней тут быў курган. Язёры Чэрык.; Лес. Раней тут быў узгорак. Петухоўка Чав., Сісенева Шкл., Дубраўка Маг.; Луг. Раней тут быў курган. Вайнілы Маг., Самулкі Чав., Вець Бых., Капані Чав., Бярозаўка Слаўг., Смолка Чав., Катка Глуск.; Урочышча. Раней тут была вёска, якая стаяла на ўзвышшы. Навасёлкі, Рэпішча Маг.; Урочышча. Тут знаходзіцца брацкая магіла. Малыя Аўчыненкі, Таранава Маг., Славені Шкл.; Узвышша на пол i. Яно нагадвае курган. Лямніца Бял.; Лес (на ўзгорку). Халмы Чав. КУРГАНАЎКАж. Вёска. Раней тут былі курганы. Слаўгарад. КУРГАНАЎСКАЕ ПОЛЕ. Поле. Яно непадалёк ад в Курганаўка). Слаўг. КУРГАНІШЧАн. Маліннік. Ён pacце на кургане. Глінь Чэрык.; Частка лесу. Тут у час Вялікай Айчыннай вайны ішлі баі. Асман-Касаева Бял. КУРГАНКА ж. Паляна ў лесе. На ёй ёсць курган. Дуброва Кругл. КУРГАНКІ мн. Сенажаць. На ёй многа курганкоў. Чачэвічы Бых. КУРГАННЕ н. Вёска. Яна знаходзіцца на ўзгорку. Раней тут быў курган. Заеліца Глуск.; Лес. Ён знаходзіцца на ўзвышшы. Высокае Шкл.; Лес. Ён расце на курганах. Савелінкі Шкл., Ядраная Слабада, Нясята Кліч., Вільчыцы Маг., Лудчыцы Бых., Прылессе Чав.; Урочышча. Раней тут была в. Курганок. Коўоча Кпіч.; Урочышча. Тут шмат курганоў, у якіх пахаваныя загінуўшыя воіны. Зарэсце Маг., Мхінічы Красн., Іванаўка Крыч., Троіца Шкл., Раздзел Мсц.; Поле. На ім шмат купін. Вець Бых., Буглаі, Леніна Красн., Навая Брашчына Шкл., Прылессе Чав., Язёры Кругл.; Поле. Раней на гэтым месцы быў курган. Коўоча Кліч., Лагалава Бых., Перегон Слаўг., Кухенка Бабр.; Сад. Раней тут былі курганы. Сялецкае
Дадатковыя словы
коўбча, купістае, купісты
2 👁