КУЛЬТУ РКА ж. Лес. Ён быў пасаджаны ўручную. Вець Бых. КУЛЬГАВЫ ПАСЁЛАК. Пасёлак. Раней тут жыў кульгавы налавек. Іванаўка Крыч. КУЛЯШОВА ВОЗЕРА. Сенажаць. Некалі тут была сажалка, якую выкапалі Куляшовы. Смолка Чав. КУЛЯШОЎ ЛОГ. Поле. Яно належыць дзеду Куляшу (мянушка). Забалоцце Бял. КУЛЯШОЎ МОСТ. Мост на рэчцы (ля хаты Куляшова). Саматэвічы Касц. КУЛЯШОВА РОШЧА. Гай. Раней тут жыў Куляшоў. Курманава Мсц. КУМАЎ ХУТАР. Хутар. Раней тут жыло кумаўё. Забавы Бял. КУМАЧКІН ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыў Кумачка (мянушка). Доўгавічы Мсц. КУНДЫКІНА ТАРА. Узгорак. Раней тут быў зямельны надзел Кундыкіна. Вепрын Чэрык. КУНІЦКАЕ ПОЛЕ. Поле (ля дома дзеда Куніцкага). Шупені Кругл. КУПАЛІШЧА н. Месца на рацэ. Тут купаюцца людзі. Камяніца Бял. КУПАЛЛЕ н. Луг. Раней тут моладзь сустракала свята Купалле. Лебядзёўка Слаўг.; Месца на беразе ракі. Тут святкуюць Купалле. Малы Асавец Маг. КУПАЛЬНЯ ж. Сажалка. Тут купаюцца дзеці. Жаролы Слаўг.; Месца на рацэ. Тут купаюцца вяскоўцы. Зарэчча Кругл., Зуі Крыч. КУПАЛЬСКАЯ ПАЛЯНА. Паляна ў лесе. Калісьці тут на свята Івана Купалы збіралася моладзь. Аколіца Кпіч. КУПАЛЬСКІ ЛУГ. Луг. Раней тут была сажалка, у якой купаўся пан. Авангард Кругл. КУПАНЁЎСКАЯ ГАЦЬ. Гаць \пя в. Купанёўка). Каменка Чав. КУПЕЛА ж. Балота. На ім шмат купін. Праточнае Бых. КУПЕЛАВА БАЛОТА. Балота. На ім багата купін. Мокрае Бых. КУПЕЛІНА ж. Лужына. У ёй не высыхав вада. Праточнае Бых. КУПЕЛІШЧА н. Месца на рацэ. Тут купаюцца вяскоўцы. Пячкоўка Мсц. КУПЕЛЛЕ н. Куп'істае поле. Раней тут было балота. Глуская Сяліба Бых. КУПЕЛЦЫ мн. Месца на рацэ. Раней тут купаліся паны. Баханы Хоц. КУПЕЛЬ! мн. Поле. На ім шмат купін. Альхоўка Чав. КУПЕЛЬСКАЕ н. Поле. Раней тут было балота. Старая Буда Красн. КУПЕЦКІ ХУТАР. Хутар. Раней туг жылі купцы. Гавяды Шкл. КУП'Ё н. Луг. На ім шмат купін з высокай травой. Масцішча Бял. КУПІНЫ мн. Куп'істы луг. Раней тут было балота. Чэрыкаў. КУПІШКІ мн. Луг. Раней тут было балота. Сухары Маг. КУПЛЁНКА ж. Вуліца ў вёсцы. Калісьці тут быў базар. Курманава Мсц. КУПЛЯ ж. Лес. Раней тут была панская зямля, якую выкупілі сяляне. Сапяжынка Бых., Праточнае Бых., Коўоча Кліч., Сабалёўка Клім. КУПН1К м. Балота. На гм шмат купін. Бацвінаўка Крыч., Гута Клім., Прылессе Чав. КУПНІКІ мы. Сенажаць. На ёй шмат купін. Лебедзева Гор., Стайкі Клім.; Вёска. Яна будавалася на купленай у пана зямлі. Наваселле Шкл. КУПНІСТАЕ н. Балота. На ім шмат купін. Вялікія Лазіцы Шкл. КУПРЫЯНАВА ДЗЯЛЯНКА. Дзялянка. Раней тут жыў дзед Купрыян. Малая Дубраўка Маг. КУПРЫЯНАЎ ЛЕС. Лес. Некалі яго даглядаў ляснік Купрыян. Семукачы Маг
Дадатковыя словы
коўбча, купё, купістае, купісты
5 👁