Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
КУКАРЭКАЎСКІ ШЛЯХ. Дарога (на хутар Кукарэкаўка). Стайкі Маг. КУКАРЭЧЫНА н. Луг. Некалі тут пан прымусіў, паводле жыхароў, свайго правінніка "кукарэкаць усю ноч". Балбечана Гор. КУКАЎКА ж. Бёска (ля лесу). Тут шмат зязюль. Паводле падання, вёска належала сляпому лютаму пану, які любіў паляваць. Ён загадваў жанчынам лезці на дрэва i кукаваць, а сам страляў на слых. Навасёлкі Маг., Палянікавічы Бых., Кукаўка Клім.; Лес. Раней тут было шмат зязюль. Хоцімск. КУКІНА ж. Дзялянка ў лесе. Раней тут касіў траву дзед Кукін (мянушка). Трасціно Хоц. КУКІШАНКІ мн. Поле. Яно знаходзіцца далёка ад в. Прудок Слаўг. КУКУРУЗНІК м. Поле. Раней тут расла кукуруза. Туалін Бял., Галачоўка Чав. КУКУШКІН ЛЕС. Лес. Туг вадзілася шмат зязюль. Шупені Кругл. КУКУШКІНА МЕСЦА. Узлесак. Тут заўсёды можна пачуць кукаванне зязюлі. Бель Маг. КУЛАКОВА БАЛОТА. Поле. Калісьці тут у час раскулачвання хаваўся кулак. Углы Шкл. КУЛАКОВА ГОРКА. Узгорак (сярод поля). Раней тут стаяла хата кулака. Малінаўка Чэрык. КУЛАКОЎКА ж. Урочышча. Раней тут жыў кулак. Свенск Слаўг., Сялец Бых., Узведзічы Клім., Калінаўка Шкл., Шупені Кругл. КУЛАКОЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут жыў кулак. Стайкі Кпім.; Лес. Раней ён належаў кулаку. Сабалёўка Клім. КУЛЁВА ПОЖЫНКА. Канал. Раней тут было поле, якое належала Кулёву. Вербеж Чэрык. КУЛІКАВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут вадзілася шмат кулікоў. Кіраўск. КУЛІКАВА ПАШНЯ. Поле. Раней тут быў хутар Куліка (мянушка). Сухары Маг., Заеліца Глуск. КУЛІКАВА ПЕТРЫ. Поле. Раней тут быў хутар Кулікава Петры. Загаранкі Кругл. КУЛІКІ мн. Поле. Калісыді яно належала пану Куліку. Адамаўка Гор. КУЛІКОВА н. Урочышча. Некалі тут жыў пан Кулікоў. Валоўнікі Мсц. КУЛІКОЎКА ж. Узлесак. Раней тут было балота, дзе вадзіліся кулікі. Вепрын Чэрык. КУЛІКАЎСКІ ЛЕС. Лес. Раней ён належаў пану Кулікоўскаму. Жданавічы Шкл. КУЛІКОЎШЧЫНА ж. Лес. Раней тут жыў пан Кулікоў. Зуі Крыч.; Поле. Раней тут жылі браты Куліковы. Загаранкі Кругл. КУЛІНАЎШЧЫНА ж. Поле. Раней тут жыў пан Кулінаў. Градзянка Acin. КУЛІНІН БЯРЭЗНІК. Лес. Калісьці тут жыла Куліна. Слаўня Слаўг. КУЛІНІН МОСТ. Мост. Некалі тут жыла Куліна. Ціманава Кпім. КУЛІНІН PABOK. Роў. Ён знаходзіцца за агародам удавы Куліны. Балбечана Гор. КУЛІНІНА ДАРОГА. Дарога. Heкалі па ёй бегала Куліна. Апександрыя Шкл. КУЛІНКІНА БАЛОТА. Балота. Раней яно належала пані Куліне. Хонькавічы Чав. КУЛІКОЎСКАЕ ПОЛЕ. Поле (ля в. Кулікоўка). Бахань Слаўг. КУЛЬКІ мн. Алешнік. Раней тут вадзілася шмат кулікоў. Няраж Бых. КУЛЬТУРА ж. Лес. Ён быў пасаджаны ўручную. Вяленік Кпіч., Новая Брашчына Шкл.; Лес. Раней тут быў пасёлак. Шчацінка Шкл.; Парк. Ён быў пасаджаны ўручную. Рэкта Гор.; Частка вёскі. Некалі тут жылі адукаваныя людзі. Дубраўка Красн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хўтар
3 👁
 ◀  / 209  ▶