Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
КУДРОЎКА ж. Лес. Раней ён быў густы i разгалісты. Скоклева Чав. КУДРОЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Раней тут быўхутар Кудраўца. Коўоча Кліч. КУДЫКІНА ТАРА. Узгорак. Раней тут была кузніца Кудыкі. Лазовіца Клім. КУЗІМАЎКАж. Возера. Некалі тут жыў ляснік Кузьма. Міхеевічы Крыч. КУЗІН ВУГАЛ. Поле. Раней туг жыў Кузьма. Бель Мсц. КУЗІН РОЎ. Роў. Яго выкапаў Кузьма. Валаськоўня Касц. КУЗНЕЦКАЕ ПОЛЕ. Поле. Некалі тут была кузня. Дубна Слаўг. КУЗНЕЧНЯ ж. Урочышча. Раней тут стаяла кузня. Кустоўка Гор. КУЗНЕЧЫКАЎ ХУТАР. Хутар. Раней тут жыў чалавек Кузнечык (мянушка). Бортнікі Бабр. КУЗНІЎКА ж. Урочышча. Некалі тут стаяла кузня. Бель Мсц. КУЗНЯ ж. Урочышча. Раней тут стаяла кузня. Хал мы Чав., Алешкавічы Бял., РжавецЧэрык., Ціманава, Галічы, Пісняціна Клім. КУЗНЯЦОВА н. Урочышча. Раней тут быў хутар ўузняцова. Курманава Мсц. КУЗНЯЦОВА С ЛАБА ДА. Поле. Раней там жыў каваль Кузняцоў. Кісялёва Буда Клім. КУЗНЯЦОЎ ЛЕС. Лес. Раней тут знаходзілася кузня. Занькаўшчына Мсц. КУЗНЯЦОЎ ХУТАР. Поле. Раней тут стаяла кузня. Боркі Чав.; Хутар. Раней тут жыў каваль. Кустоўка Гор. КУЗНЯЦОУКА ж. Поле. Раней тут стаяла кузніца. Казакоўка Слаўг.; Лес. Раней тут была кузня. Навапруддзе Кругл. КУЗНЯЧЫХІН ЛЕС. Лес. Калісьці ён належаў пані Кузнячысе (мянушка). Чарнаўцы Чав. КУЗУЎЛЯНСКІЯ мн. Поле. Раней тут быў сенакос сялян з в. Кузавіна. Балбечана Гор. КУЗЬКАЎ ГАЁК. Поле. Калісьці тут быў хутар, дзе жыў дзядзька Кузька (мянушка). Грыбы Красн. КУЗЬМІНКА ж. Вёска. Першым жыхаром яе быў Кузьма. Баронькі Касц. КУЗЬМІЧОВА ПОЛЕ. Поле. Яго распрацаваў Кузьма. Дзмітраўка II Кліч. КУЗЬМІЧОЎ ХУТАР. Урочышча. Раней туг жыў Кузьма. Пудзелішчы Касц. КУЗЬМОВА ТАРА. Узгорак. Некалі тут бацька забіў сваю непаслухмяную дачку. Карзеева Дрыб. КУЗЬМОВА ДАРОГА. Сцяжынка ў лесе. Раней тут хадзіў ляснік Кузьма. Следзюкі Бых. КУЗЬМОВА ЗАГАРАДА. Паляна сярод лесу. Некалі тут быў сенакос лесніка. Машчаніца Бял. КУЗЬМОВА ЛЯДА. Паляна ў лесе. Раней тут касіў сена селянін Кузьма. Новая Брашчына Шкл. КУЗЬМОВА РЭЧКА. Заліўная сенажаць. Раней яна належала Кузьму. Шчацінка Шкл. КУЗЬМОЎ БЕРАГ. Бераг ракі. Некалі тут пасвіў коней Кузьма. Нежкаў Бялу КУЗЬМОЎ BIP. Bip. Раней тут жыў Кузьма. Балбечана Гор. КУЗЬМОЎ ДУБ. Дуб. Ягр пасадзіў Кузьма. Шалаеўка Kip. КУЗЬМОЎ CACOHHIK. Невялікі сасновы лясок. Яго пасадзіў калісьці Кузьма. Шалаеўка Kip. КУЗЬМЯНКОВА БАЛОТА. Узлесак. Раней тут жыў Кузьмянкоў. Горкі Чэрык. КУЙБЫШАЎСКІ ШЛЯХ. Дарога (y калгас "Куйбышаўскі шлях"). Падлешчанка Klp. КУКАВАНКА ж. Узлесак. Тут заўсёды кукуе зязюля. Арцёхаў Красн., Орсічы Бабр., Гаваракі Шкл. КУКАРЭКАЎКА ж. Вёска. Раней тут былі самыя галасістыя пеўні. Стайкі Маг., Чарнагразь Бых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўб
2 👁
 ◀  / 209  ▶