Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
КОРЧ м. Месца на рацэ. Тут шмат карчоў. Стаял ы Кліч., Шупені Кругл.; Зарослы бераг ракі. Новы Быхаў Бых. КОСАЛЬ м. Луг (ля в. Косаль). Чарнякоўка Слаўг. КОСТЛІКІ мн. Мясцінаўлесе. Тут шмат карэння. Ніканавічы Бых. КОСТРЫЧЫ м н. Вёска. Тут спрадвеку на Івана Купалу палілі вогнішчы. Міхалёва Бабр. КОСЦІКАВА ГАРА. Узгорак. Раней тут жыла сям'я Косцікаў (мянушка). Зарэчча Чав. КОСЦІКАВА ПАЛЯНА. Частка лесу. Тут калісьці жыў Косцік. Праточнае Бых. КОСЦІКАВА ЯМА. Купальня. Калісьці тут утапіўся Косцік. Лудчыцы Бых. КОСЦІНА ПАЛЯНА. Паляна. Тут пахаваны партызан Косця. Яноўка Кпім. КОСЦІНІЧАЎ м. Бярэзнік. Раней тут жыў кулак Косцініч; Ясная Паляна Чэрык. КОСЦІКАЎ ЛУЖОК. Луг. Некалі ён належаў Косціку. Буйнікі Бабр. КОСЦІНКА ж. Вёска. Першым жыхаром яе быў Косця. Косцінка М а г. KOTABA ЛУКА. Лука ў рэчцы Бася. Тут утапіўся дзядзька Кот (мянушка). Рудзіцы Шкл. КОЎБЧА ж. Вёска. Паводле жыхароў, яё заснаваў пан Коўоча. Коўоча Кліч. КОЎГАНІХІН ХУТАР. Урочышча. Раней яно належала Коўганісе (мянушка). Нядашава Маг. КОЎЗАНКА ж. Узгорак. 3 яго любяць коўзацца зімой дзеці. Прыгані Кругл. КОЎРЫКАВА ГАРА. Поле. Некалі тут жыу Коўрык. Ваевічы Кпіч. КОУРЫКАЎ КУРГАН. Курган. Калісьці тут жыў памешчык Коўрык. Турчылаў Кліч. КОЎРЫКАЎ МОСТ. Дарога праз поле. Некалі яно належала сям'і КоўрыкаўуРэпішча Маг., Турчылаў Кліч. КОЎРЫН м. Вёска. Яе заснаваў Коўрын. Міхалёва Бабр. КОЦВІНА ж. Забалочаная нізіна ў лесе. Лукі Гор. КОЧАВА ПАЛЯНА. Невялікая паляна ў лесе. Раней тут быў хутар Кочавых. Пясчанка Маг. КОШЫНАЕ БАЛОТА. Балота. Летам тут збіраюць ягады. Віркаў Кліч. КРАБАТОЎКА ж. Частка вёскі. Тут жыве Крабатоўкін. Малыя Лазіцы Шкл. КРАВАВЫЯ ЛАГЧЫНЫ. Мясціна ў лесе. Некалі тут было паўстанне. Кпічаў. КРАЖЭ н. Поле. Раней тут была вёска, у якой цыганы часта кралі коней. Бабіна Бабр. КРАЙНЯЯ ПАЛОСА. Месціна на лузе. Тут пасвяць жывёлу. Ліпень Acin. КРАЎНЯ ж. Балота. Некалі тут вадзілася шмат дзікіх качак. Замышкі Кругл. ў KPAKBIH МОХ. Балота. Раней тут 'гняздзіліся качкі. Хамінічы Горац., Адамаўка Гор. КРАМНЁВАЕ н. Урочышча. Тут знаходзяць шмат крамянёвых прылад працы. Лудчыцы Бых. КРАМЯНКА ж. Урочышча. Раней тут здабывалі крэмень. Перагон Слаўг. КРАПІВЕНЬ м. Поле. Раней тут была в. Крапівень. Туркі Бабр. КРАП1ЎНІЦА ж. Луг. На ім расце шмат крапівы. Мокрае Бых. КРАПІВЕНСКІ ЯР. Яр (ля в.Крапіўня)гБялынкавічы Касц. КРАПІЎНЯ ж. Ускраек лесу. Тут расце высокая крапіва. Леніна Красн. КРАСЁННАЯ ж. Дарога. Некалі ўздоўж яе жылі людзі, якія ткал i кроены. Ніканавічы Бых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рыкаў^рэпішча, сямя, сямі
2 👁
 ◀  / 209  ▶